Авторизация
 

Завочнае падарожжа на Ельню

+
Заочное путешествие на ЕльнюНапярэдадні экалагічнага свята "Жураўлі і журавіны" ўдзельнікі клуба маладой сям'і, што дзейнічае пры аддзеле загса райвыканкама, наведалі візіт-цэнтр "Ельня". На пазнавальную экскурсію таты і мамы адправіліся разам з дзецьмі. Спецыяліст установы Алена Бандарук расказала гасцям пра асаблівасці ландшафтнага заказніка, яго флору і фауну.

Ельня-азёрна-балотны комплекс, на тэрыторыі якога знаходзіцца 118 вялікіх і малых азёр. Адтуль бяруць выток 5 невялікіх рэк, якія сілкуюць Дзісну і Заходнюю Дзвіну. На астравах да Вялікай Айчыннай вайны жылі людзі, а зімой 1944 года на лёд возера Ельня садзіліся самалёты. Імхом сфагнумам лячылі раны, а ў ранейшыя часы клалі расліну малым у калыску.
Увагу маленькіх наведвальнікаў больш чым расповяд экскурсавода вабілі мяккія птушкі. Усе выявы крылатых насельнікаў балота ў прапорцыях 1:1 зроблены з лямцу. Гордасць Ельні-журавы, якія ўвосень тысячамі злятаюцца на балота, і занесеная ў Чырвоную кнігу чорнаваллёвая гагара.
З задавальненнем гулялі дзеці ў пазнавальныя гульні. На спецыяльных стэндах вызначалі, як цвітуць розныя ягады, чым харчуюцца балотныя насельнікі.
На памяць юныя эколагі атрымалі кепкі з фестывальным брэндам.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта