Авторизация
 

Сустрэча прадстаўнікоў сям'і Ляўковічаў у Язне

+
Встреча представителей семьи Левкович в ЯзнеСветлай памяці майго таты ЛЯЎКОВІЧА Уладзіміра Міхайлавіча прысвячаецца.
28 жніўня будзе сорак дзён, як яго няма з намі. Апошніх некалькі гадоў ён цяжка хварэў, але пакуль мог, стараўся што-небудзь напісаць. Апошні яго артыкул праляжаў амаль год, бо патрабаваў дапрацоўкі. Думаю, настаў час яго надрукаваць з маёй невялікай праўкай.
 
Сонечным днём 18 ліпеня 2015 года на вуліцы Зарэчнай ў Язне сабраліся прадстаўнікі сям'і Ляўковічаў, каля 40 чалавек, каб адзначыць 200-годдзе роду. Арганізатарамі сустрэчы былі Ніна Фамінічна Шчарбіцкая і Ала Мікалаеўна Дземідзенка. Прысутныя наведалі могілкі, каб аддаць даніну павагі памерлым родным, а затым размясціліся за багата накрытым сталом. Тады пра гісторыю Ляўковічаў расказаў мой тата.
Род наш бярэ карані з вёскі Пераброддзе, дзе калісьці жыў Пётр Ляўковіч, які арандаваў частку возера ў мясцовага памешчыка. У яго быў толькі адзін сын Вікенцій, які ўсё дзяцінства правёў на возеры. Калі вырас, адправіўся на заробкі ў Германію, бо ў той час шмат людзей шукала лепшай долі. Працаваў у немца-фермера, навучыўся абыходзіцца з тэхнікай, будаваць. Добра авалодаў нямецкай мовай. Вярнуўся дадому праз тры гады з немалым заробкам. У той час у нашай мясцовасці пачалося масавае ўзвядзенне вадзяных млыноў. Гэтым займалася нямецкая фірма, у ёй і стаў працаваць.

Прыехаў Вікенцій у вёску Завуцце, дзе рыхтавалася ўзвядзенне млына. Праз нейкі час пазнаёміўся з дзяўчынай з суседніх Кісялёў Кацярынай Іванаўнай Банькоўскай. У хуткім часе згулялі вяселле і аддзяліліся на хутар, які выдзелілі бацькі маладой—10 гектараў зямлі. Сям'я расла, нараджаліся дзеці—4 сыны і 5 дочак. Выраслі, уладкаваліся ў жыцці, стварылі свае сем'і.

У ліку дзяцей Вікенція быў сын Міхаіл, які нарадзіўся ў 1892 годзе. У 1915-м сустрэў Аляксандру Антонаўну Шчарбіцкую, з ёй стварыў сям'ю. Жыць сталі ў Язне, дзе арандавалі Малое возера. Міхаіл лавіў рыбу і прадаваў, Аляксандра даглядала дзяцей. Іх  мелі шасцёра: Васіль з 1916-га, Мікалай з 1921, Галіна з 1924, Генадзь з 1927, Уладзімір з 1937, яшчэ адну дачушку забіла маланка, калі ёй было 13.
І гэтае пакаленне абзавялося ўласнымі сем'ямі. Васіль, Галіна, Мікалай і Уладзімір засялілі ў Язне вуліцу Зарэчную (тады яе называлі Свінскай, бо па ёй ганялі свіней на пасту). Ад'ехаў толькі Генадзь, але недалёка —у Чарапы ля Завуцця. Вось іх дзеці, унукі і праўнукі і сабраліся на мінулагоднюю ліпеньскую сустрэчу. Са старэйшых на той момант у жывых былі Уладзімір і 96-гадовы Генадзь, які прыехаць не змог.

Род Ляўковічаў налічвае каля ста чалавек. 15 з іх  удзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Усе выбралі патрэбныя прафесіі. Сярод нас ёсць настаўнікі, урачы, мастакі, медыцынскія работнікі, вадзіцелі, механізатары, пажарныя, будаўнікі, інжынеры і іншыя. Усе падзяліліся ўспамінамі пра дзяцінства, бацькоў і святкаванне Яблычнага Спаса.

Яблычны Спас—самая важная падзея, была і ёсць, для Язна і Ляўковічаў, бо на свята заўсёды збіралася разам большая частка роду. Абавязкова прыязджаў дзядзька Гена з сям'ёй (прывозілі шмат гасцінцаў, асабліва мы чакалі іх самаробны сыр). Кожная гаспадыня гатавала свае каронныя стравы: абавязкова  рыбу (дзядзька Коля быў заўзяты рыбак), тушанага труса і галубцы прапаноўвала мая матуля, самыя смачныя бліны атрымліваліся ў цёці Галі, абавязкова ўсе пяклі мядовыя пернікі.

На сустрэчу прыехала шмат дзяцей. Гэта значыць, ёсць будучыня ў нашага роду. Галоўнае—зберагчы лепшыя традыцыі, цаніць сваю прыналежнасць да сям'і Ляўковічаў і горда несці высокае званне чалавека.
Усе пагадзіліся сустрэцца праз год, і сустрэча адбылася, на жаль, па іншай прычыне, жалобнай.

Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ (ЛЯЎКОВІЧ).
На здымку — мінулагодняя сустрэча Ляўковічаў у Язне.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 467
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 583
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 914
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта