Авторизация
 

Сямейнай творчасці віраж у Міжнародны дзень сям'і ў Міёрах

+
Семейного творчества вираж в Международный день семьи в МиорахНадзейны тыл, ціхая гавань, трывалая крэпасць, астравок кахання і разумення—усё гэта пра сям'ю. Такую, якой яна павінна быць. А яшчэ ў моцнай і дружнай ячэйцы грамадства заўсёды знойдзецца месца для гумару, весялосці і творчасці. 
 
З гэтым адразу пагодзіцца той, хто 15 мая—у Міжнародны дзень сям'і—завітаў у РДК на конкурсную шоу-праграму "Сямейны вернісаж". Арганізаванае аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзелам загса райвыканкама мерапрыемства далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" 
 
Семейного творчества вираж в Международный день семьи в МиорахГалоўныя героі свята—чатыры сям'і міярчан. Дзмітрый і Міраслава Плотнікавы, Аляксандр і Ганна Шокелі, Аляксей і Ніна Лагуны, Аляксандр і Марына Дзям'янавы разам са сваімі дзеткамі мерыліся талентамі і раскрывалі сакрэты шчаслівага сямейнага жыцця. На конкурс удзельнікі прыйшлі са сваімі групамі падтрымкі, таму ў зале не сціхалі апладысменты і воклічы. 

Як заўважылі вядучыя Аляксей Гайдзель і Вольга Пашкоўская, праведзеныя на свяце гадзіны павінны запомніцца надоўга і падарыць прыемныя ўражанні. І не памыліліся. Канкурсанты падрыхтавалі шмат арыгінальных сюрпрызаў. 
Журы на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандрам Тронькіным выпала незайздросная роля. Ацэньвалі і выстаўлялі балы старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Фёдарава, кіраўнік жаночага клуба "Бажэна" Ірына Гушча, начальнік аддзела загса Вольга Галімбоўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Пяткевіч, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана Матылёнак.
Семейного творчества вираж в Международный день семьи в МиорахПершае выпрабаванне—"Візітная картка сям'і". Дэманстраваліся відэапрэзентацыі з сямейнымі фотаздымкамі. Вершаванымі радкамі таты, мамы і дзеці расказвалі пра лад у сваіх сем'ях, захапленні адзін аднаго. 

Яркі і запамінальны этап спаборніцтва—"Конкурс талентаў". Гэта і самая ўдалая магчымасць для ўдзельнікаў паказаць сябе. Рукадзельніца Марына Дзям'янава прадэманстравала калекцыю касцюмаў "У гасцях у казкі". Аляксей і Ніна Лагуны разам з дзецьмі выканалі прыгожы танец, а пасля бадзёрай песняй "Всё пучком" яшчэ больш узнялі настрой гледачам. Дзмітрый і Міраслава Плотнікавы выступілі з жартоўнай інсцэніроўкай савецкага мульціка "Малпачкі". Творчы гонар сям'і Шокель абараняў Аляксандр з песняй пра каханне да сваёй спадарожніцы жыцця.
Творча і самабытна падаваліся апетытныя стравы ў конкурсе кулінарных шэдэўраў. Лагуны падрыхтавалі пасхальную выпечку, якая штогод займае пачэснае месца на сямейным святочным стале. Дзям'янавы здзівілі "Чароўным кошычкам" з печанымі грыбкамі, у рэцэпце якіх разам з асноўнымі інгрэдыентамі абавязковыя прыправы—дабрыня, усмешка, любоў. Семейного творчества вираж в Международный день семьи в МиорахПрадстаўляючы стравы каўказскай кухні, Шокелі абыгралі сюжэт з фільма "Каўказская палонніца". Скрадзеная нявеста згадзілася прыняць пачастунак толькі ад таго, хто яе паланіў. Разам Ганна і Аляксандр адправіліся частаваць журы. Плотнікавы пераўвасобіліся ў цыган і прыпаднеслі стравы гэтай народнасці.

Знаходлівасць і кемлівасць спатрэбіліся падчас конкурсу "Вуснамі немаўляці", калі па апісанні дзяцей трэба здагадацца, пра што ідзе размова. Будавалі "Дом мары", пішучы на кожнай цаглінцы, з чаго складаецца шчасце ў сям'і. Таты на хуткасць апраналі дзяцей. Толькі спачатку трэба было знайсці іх адзенне ў агульным кошыку і перавярнуць на вонкавы бок. Матулі практыкаваліся ў кіраванні аўтамабілем: хто хутчэй прыцягне да сябе прывязаную за вяровачку машынку.

Семейного творчества вираж в Международный день семьи в Миорах Хваляванні і перажыванні ў канкурсантаў і балельшчыкаў білі фантанам. Каб крыху сцішыць напал эмоцый і даць магчымасць перавесці дух удзельнікам, конкурсныя іспыты чаргаваліся з музычнымі нумарамі. Радавалі гледачоў Віка Савейка, Насця Карніцкая, Саша Пашкоўская, Даша Каралькова, Саша Мацвеева, Дзіяна Маляўка, танцавальныя калектывы пад кіраўніцтвам Наталлі Варанько і  "Азарт" Анастасіі Ільніцкай.

Семейного творчества вираж в Международный день семьи в МиорахНапэўна, яшчэ хутчэй забіліся сэрцы канкурсантаў і іх каманд падтрымкі, калі старшыня журы Аляксандр Тронькін выйшаў на сцэну аб'яўляць вынікі. Не ўтаіў, што выбіраць лепшых—справа складаная. Таму суддзі вырашылі абысціся без месц і вызначыць пераможцаў у намінацыях. Сям'я Дзям'янавых стала лепшай у намінацыі "Творчае натхненне", "Вясёлымі і знаходлівымі" прызнаны Плотнікавы, "Самымі дружнымі"—Шокелі, а "Супер-сямейкай"  названы Лагуны. У дадатак да яркіх, непаўторных эмоцыі і ўражанняў—дыпломы і каштоўныя падарункі.

Семейного творчества вираж в Международный день семьи в Миорах
На здымках: Дзям’янавы. Лагуны. Шокелі. Плотнікавы. 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 690
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта