Авторизация
 

Пра Руслана і Аксану Пазікаў з аграгарадка Мікалаёва

+
О Руслане и Оксане Пазиках из агрогородка НиколаёвоЦёплы майскі дзень. Па небе няспешна плывуць белыя аблокі. Шчодра сыплюцца на зямлю сонечныя промні. Ці не ад іх пяшчотных пацалункаў успыхваюць палеткі агеньчыкамі дзьмухаўцоў?! Вось і ў двары дома Руслана і Аксаны Пазікаў у аграгарадку Мікалаёва раскінуўся зялёна-жоўты дыван. На ім растуць маладыя яблынькі, а уздоўж агароджы цягнуцца ўвышыню прыгажуні-бярозы

Яблыневы сад гаспадар пасадзіў у мінулым годзе ў гонар сыночка Пашы, які з'явіўся на свет у пачатку верасня. Бярозам дзявяты год, як і старэйшаму сыну—другакласніку Дзіму. На вуліцы ля дома драўляны стол і мяккая канапа. Тут у добрае надвор'е сям'я за чаем любуецца навакольнымі краявідамі. Але цяпер вырашаем размясціцца на шырокім покрыве, пасцеленым на траве. Дзіма прымаецца складаць фігуры з канструктара, гэта адзін з яго любімых заняткаў. Паша на руках у маці назірае за брацікам, толькі яму пакуль цікавей спрабаваць каляровыя дэталі на смак.

Хораша навокал: цеплыня, зеляніна траў і дрэў, спевы птушак. Вось за гэтую блізкасць і еднасць з прыродай любяць Пазікі сельскае жыццё.
—Прывыкла да вёскі, у кватэры доўга не магу заставацца,—гаворыць Аксана.—Мне Руслан аднойчы сказаў, што горад не любіць і ніколі не згадзіцца там жыць. Давялося рабіць выбар. І не шкадую.

Калі пасля вучобы ў Полацкім педвучылішчы маладая настаўніца пачатковых класаў прыехала па размеркаванні ў Мікалаёўскую базавую школу, зусім не планавала заставацца ў гэтых мясцінах. А крыху больш чым праз год выйшла замуж за мясцовага хлопца. Вяселле гулялі ва ўласным нядаўна купленым доме.

Сёлета 27 кастрычніка Руслан і Аксана адзначаць дзявятую гадавіну сумеснага жыцця. Дарэчы, большая колькасць важных сямейных дат прыпадае на восень. Пазнаёміліся ў верасні. Дні нараджэння ў абодвух у кастрычніку, у гэтым жа месяцы калісьці пачалі сустракацца. Цяпер у святочны каляндар упісаўся дзень нараджэння Пашы. 

Вызначальным момантам у павелічэнні сям'і, па словах бацькоў, стала просьба Дзімы падарыць яму сястрычку. Калі даведаўся, што будзе брацік, крыху засмуціўся, але ненадоўга. Пашу любіць, клапоціцца пра яго. На жартоўнае пытанне, хто ў сям'і галоўны, Руслан і Аксана весела адказваюць:

—Пашка!
Хлопчык расце, акружаны любоўю і ўвагай. Рады другому ўнуку бабулі. Валянціна Уладзіміраўна з Дзісны прыязджае на веласіпедзе. Алена Мілецьеўна штодня праз двор ходзіць, бо яе дом па-суседстве. 
Цяпліцу адну на дзве сям'і трымаюць. Прычым за памідоры адказвае Руслан. Ён расаду высаджвае і першым спрабуе саспелы ўраджай. Праполка агарода для яго таксама справа знаёмая. 
І з маленькім дзіцём смела застанецца. Калі нарадзіўся першы сын, Аксана завочна атрымлівала вышэйшую адукацыю ў ВДУ імя П.М. Машэрава.

—Шчыра кажучы, сумнявалася, ці варта паступаць, дзіця ж чакалі,—расказвае маці.—Аднак муж настоіў, запэўніў, што справімся. 
Дзіму толькі 2 месяцы было, калі Аксана паехала на першую сесію. 
—Страшна з дзіцём аднаму заставацца?—пытаюся ў Руслана.
—Нават не ведаю,—адказвае.—Галоўнае, рэжым вытрымліваць, карміць своечасова.
—Ды Дзіму ўся вёска гадавала,—смяецца Аксана, і ў словах значная доля праўды.
На дапамогу маладому тату прыходзілі вясковыя нежанатыя сябры. Можна сказаць, атрымлівалі своеасаблівую практыку. На працягу пяці год. 

Дзіма вырас хлопчыкам самастойным і кантактным. Не баіцца новых людзей і Паша. У сям'і шмат добрых сяброў і знаёмых, якім рады ў гасцінным доме.
Цяпер Аксана мае магчымасць поўнасцю адчуць асалоду мацярынства. На сесіі і кантрольныя час аддаваць не трэба, а наперадзе яшчэ больш чым два гады водпуску па доглядзе за дзіцяці. 

Руслан раней працаваў у мясцовай гаспадарцы, пасля ўладкаваўся электраманцёрам па рамонце і абслугоўванні электрычнага абсталявання на ЛВДС "Дзісна". Сёлета ўпершыню ўдзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства ў Мозыры і заняў другое месца. Поспехам задаволены, а яшчэ больш тым, што рабочы дзень нармаваны і ёсць выхадныя. Больш часу можна аддаваць сям'і і захапленням. Яшчэ са школьных год цікавіцца тэхнікай, прывіў інтарэс і старэйшаму сыну. Зімой не праміне магчымасці на лыжах пракаціцца, вось толькі Дзіму тату пакуль не дагнаць. А на аглядах мастацкай самадзейнасці, дзе выступалі за Мікалаёўскі клуб, выходзілі на сцэну ўсёй сям'ёй. Пакуль што творчая паўза, можа быць, калі падрасце Паша, зноў зайграюць і заспяваюць. Праўда, ігра таты на гітары малому не вельмі па душы прыйшлася, а вось да мамінага піяніна ручкі цягне.

Дзяцей выхоўваюць у любові, аднак і пра строгасць не забываюць. Матэрыяльныя пытанні заўсёды абмяркоўваюць разам. Як і раней, Руслан—адданы прыхільнік вясковага спакою, свежага паветра і маляўнічых пейзажаў. Цяпер яго погляды падзяляе Аксана. Не хоча ў горад і Дзіма, бо там не будзе гаража з інструментамі і рознымі прыборамі, рэчкі побач і высокай горкі. Словам, сям'я Пазік—за вёску. Толькі б яна жыла.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта