Авторизация
 

Паміж Ядвігай і Францам Казлоўскімі — залатое вяселле

+
Между Ядвигой  и Францем Козловский — золотая свадьбаПаміж Ядвігай Браніславаўнай і Францам Іванавічам Казлоўскімі 50 год таму нарадзілася светлае каханне. Стварылі сям'ю і ўжо сёлетняй вясной адзначаюць залатое вяселле.  
 
Гаспадары з Павяцкага сельсавета ўсмешлівыя, шчырыя і тактоўныя. Ва ўсім разумеюць сэнс, адно аднаго падтрымліваюць, не зважаюць на дробязі, бо ведаюць: жыццё пражыць—не поле перайсці. Галоўнае багацце—годнасць і сумленне, а яшчэ—сумесны духоўны дабрабыт. Пра яго нагадвае букецік мімоз на падваконні пад гарачым сонейкам. 

—Я падарыў жонцы. Яна кажа: не трэба. 
—Навошта мне кветкі? Ужо не да іх.  
—Чаму ж? Здаецца, дробязь, а так прыемна, калі праз гады захаваліся цёплыя адносіны, узаемапавага,—разважаю, і гаспадары пагаджаюцца. 

Пацверджанне сямейнага ладу скрозь і ва ўсім. Фатаграфуючыся, мужчына пяшчотна абняў жонку. І здаецца, на тым спынілася вечнасць. Светлыя адносіны, пранесеныя і захаваныя праз гады,—і ёсць мудрасць.

Ядвіга Браніславаўна па хаце перамяшчаецца хіба што на стуле з колцамі. У быце дапамагае муж, родныя. Жыве разам сын са сваёй сям'ёй. Ён электраманцёр у ДЭУ. Дачка загадвае прыватнай аптэкай, што ва ўнівермагу. Марыну Францаўну ведаюць усе. 
—У нас харошыя ўнукі. Старэйшы служыць у войску, атрымаў званне сяржанта. Вучыла маліцца, бо звяртацца да Бога трэба заўсёды, тым больш у новыя і адказныя перыяды. Хлопец слухаў, зважаў, запамінаў… Рэгулярна піша з часці, дзякуе за павучанні,—расказвае бабуля.
Жывуць Ядвіга і Франц Казлоўскія ва ўласна пабудаваным доме ў Рачнёве. 
—Як пажаніліся, перайшла ў бацькоўскую хату мужа, потым заняліся будаўніцтвам сваёй. Скарыстоўвалі любую вольную хвілінку, бо ў калгасе ад світанку да цямна.

—Колькі доўжыўся рабочы дзень? 
—Недзе ад 8 да 20-ці. Касілі лугі, вазілі ўгнаенне, перацягвалі праз ваду сена, ірвалі лён, жалі жыта… Хапала клопату і зімой: прыбіралі склады, даглядалі жывёлу. Да калгаснай працы далучылася пасля чатырох класаў. У 11 гадоў з мамай завіхалася ва ўсю. Грошы плацілі мізэрныя, разлічваліся жытам. Няякасным, з гірсой (знешне падобным да пустазелля). Мы гадавалі сваю гаспадарку, вазілі на базар малако, карову дазвалялася трымаць толькі адну. Цяжка, але жылі весела, з апты-мізмам. Шмат вясковай моладзі. Пашпартоў не выдавалі, таму выехаць у горад не маглі. Ладкавалі вясёлыя вечарыны. Бывала, што выпадкова сустрэнемся і тут жа пастановім: "Нясі гармонік, пойдзем танчыць да…" Збіраліся ў любым доме па чалавек 30. Музыка свая,—расказвае Ядвіга Браніславаўна.—З будучым мужам штодзень разам працавалі, адно да аднаго і прыгледзеліся. Мне і час надышоў: 29 гадоў, Францу—26. Вырашылі стварыць сям'ю, разам і клопаты адольваць лягчэй, тым больш калі ўзаемапаразуменне. Мая мама 20 гадоў не хадзіла. Даглядалі.

—Калі параўнаць сучаснасць і, скажам, 50 год таму… 
—Цяпер хоць некаторыя і скардзяцца на малыя грошы, так, як раней, не працуюць. Машына тады—вялікая рэдкасць. Мы засталі час, калі гаспадаркі не мелі ўласных трактараў, камбайнаў. Дэкрэтны водпуск не тры гады, а тры месяцы да родаў і тры—пасля. Не хапала адзення. За шчасце была паркалёвая сукеначка. Самі рабілі абутак: штукарылі драўляныя падэшвы, да іх мацавалі стары скураны верх. Зубной пастай намажаш чаравічкі, на вечарыну пойдзеш у беленькіх, вяртаешся—чорныя. Цяпер асартымент прамысловых, харчовых, любых тавараў багаты,—разважаюць Казлоўскія.

—У 1992-м мне налічылі пенсію, немалую, але па два месяцы затрымлівалі. Выжыць дапамагала гаспадарка. Цяпер пенсія стабільная,—гаворыць Ядвіга Браніславаўна. 
—І адкласці можаце?
—Не надта, хочацца ўнучкам дапамагчы. Студэнты…
—Цяпер у сяле злоўжываюць алкаголем. 
—І раней выпівалі. Часцей самагонку. Але не напіваліся і не співаліся. 
Ядвізе Браніславаўне споўнілася 80, мужу—76.

—Пражылі і не ўбачылі. Працавалі, адпачывалі, гадавалі дзетак, спраўляліся з клопатамі—усё, як адно імгненне. Галоўнае—здароўе, з ім весялей. Зважалі на будучыню. Цяпер марым дачакацца праўнукаў. 
На стале пад акулярамі роўненька складзеныя ў стосік свежыя газеты. Наверсе "Сябар пенсіянера". Акуратна адгарнула выданне з надзеяй, што пад нізам—раёнка, і сапраўды. 
—Выпісваеце?
—Абавязкова. Хоць вочы ўжо не надта добра глядзяць, але з мясцовай інфармацыяй разабрацца ўдаецца.
  
Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 апреля 2021
Вадим, Гавриил, Марфа

Именины 21 апреля 2021
Иван, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта