Брак под номером 100 зарегистрирован в Миорском загсе

Брак под номером 100 зарегистрирован в Миорском загсеУ аддзеле загса 21 лістапада адбылася ўрачыстая рэгістрацыя сотага шлюбу. Маладой парай, чыя сям'я з'явілася на свет пад гэтай круглай лічбай, сталі міярчане Аляксандр Пучынскі і Ганна Кукуць. 
 
Пралогам да гісторыі іх кахання стала… гульня ў "Манаполію". Аднойчы сябры прапанавалі Ганне разам наведаць хлопца, які "адпачываў" дома са зламанай нагой. Гэта і быў Аляксандр. Так адбылося знаёмства.

Пасля Саша і Аня час ад часу бачыліся ў горадзе, віталіся, пра тое-сёе размаўлялі. І толькі гады праз два паміж маладымі людзьмі ўзнікла пачуццё, значна большае за сімпатыю і сяброўства. У 2014-м пачалі сустракацца, а сёлета ў кастрычніку Аляксандр зрабіў сваёй каханай прапанову рукі і сэрца.

З вяселлем вырашылі не адкладваць. Выбіраючы дату, нявеста зазірнула ў розныя каляндары і аказалася, што ўдалым днём будзе 21 лістапада. Да таго ж хацелі паспець да пачатку каталіцкага і праваслаўнага пастоў. І не пралічыліся. Звычайна скупы на сонца лістапад у той суботні дзень парадаваў залатымі промнямі. Жаданымі гасцямі на вяселлі сталі сябры, што якраз вярнуліся з арміі.
—Хвалявалася больш не ў загсе, а падчас вянчання ў касцёле,—прызнаецца Аня.—Першыя дні сямейнага жыцця не ўнеслі нейкіх карэктываў у нашы адносіны. Мы паважаем адно аднаго, умеем ісці на кампрамісы.

Узаемаразуменне і павага з'яўляюцца тымі трывалымі цаглінкамі, з якіх будуецца дружная і моцная сям'я. І менавіта гэты матэрыял, нягледзячы на адносна малады ўзрост, Аляксандр і Ганна ўзялі на ўзбраенне.

—Пакуль што дакладных планаў на будучае не ствараем,—гаворыць шчаслівая жонка.—Галоўнае, каб у сям'і быў лад.
Працуюць маладыя ў райцэнтры. Аляксандр—машыніст аўтакрана ў ПМК-55, Ганна—галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Але пакуль што абодва ў працоўных водпусках—перажываюць радасныя імгненні сямейнага жыцця.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.