Авторизация
 

Родная прыёмная сям'я

Родная приемная семья Дзень маці — свята, калі мы з цеплынёй і ўдзячнасцю звяртаемся да тых, хто з гонарам носіць гэта самае высокае ў свеце званне. Асаблівую павагу і пашану выклікаюць жанчыны, якія не толькі паспяхова выхоўваюць уласных дзяцей, але і прынялі ў свае сем'і сірот.  

 

 

аіса Пятроўна Кулянок з вёскі Восцевічы, калі стварала ўласную сям'ю, нават не думала, што некалі з вялікай цеплынёй і любоўю прытуліць да сябе чужых дзяцей, заберыць іх з сацыяльнага прытулку ў свой дом і падорыць радасць сямейнага жыцця. А менавіта так аднойчы і сталася, аб чым цяпер ні сама, ні муж Сяргей Аляксандравіч ніколькі не шкадуюць. Сваё рашэнне яны тлумачаць коратка і сціпла: "А хіба ж можна было інакш!"
Раіса Пятроўна—чалавек спагадлівы і добразычлівы. Напэўна, таму і працу выбрала такую, дзе нельга абысціся без дабрыні, увагі да пазбаўленых шчасця лёсам. Працавала ў школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Затым—у дзіцячым доме. Ніколі не была абыякавай да асірацелых хлопчыкаў і дзяўчынак. Брала малых да сябе на выхадныя і канікулярныя дні.
У 2008-ым годзе ў Дзісенскі дзіцячы дом паступіла двое дзяцей з нядобрана-дзейнай сям'і. Дзяўчынцы Марыі было             8 гадоў, а яе браціку Мікалаю—6. Трапілі пад апеку выхавальніцы Раісы Пятроўны Кулянок.
—У групе гэтыя дзеці былі самыя маленькія, а таму давялося прыкласці нямала намаганняў, каб іх сэрцайкі атагрэліся, адталі, адчыніліся насустрач добразычлівасці. Яны хутка прывязаліся да мяне, а я—да іх. І калі ў 2011-ым у Дзісне зачынілі дзіцячы дом, вельмі цяжка было расставацца з усімі дзецьмі,—успамінае жанчына.—А асабліва шкадавала Марыю і Мікалая.  Тады і ўзнікла жаданне ўзяць іх у сям'ю. Муж і сын падтрымалі прапанову.
Марыя і Мікалай Клімоўскія ў цёплай сямейнай атмасферы адчулі, наколькі важна мець у сваім жыцці надзейнае плячо і быць упэўненым, што ў любой жыццёвай сітуацыі ёсць на каго абаперціся.  
Прафесійны вопыт і мацярынская любоў дапамаглі Раісе Пятроўне ў выхаванні прыёмных дзяцей. На пытанне, якія парады яна магла б даць іншым прыёмным бацькам, адказвае: 
—Найперш  патрэбна цярпенне. Не чакайце хуткіх вынікаў, перамен. Пройдзе час, і абавязкова будзе з чаго радавацца! Не трэба баяцца прызнаваць свае памылкі. Будзьце шчырымі з дзецьмі, і яны адкажуць узаемнасцю. 
Чатыры гады ў сям'і Раісы Пятроўны і Сяргея Аляксандравіча для Марыны і Мікалая праляцелі непрыкметна. У дарослых хапае часу і цяпла для ўсіх дзяцей. Разам адпачываюць, выконваюць хатнюю работу. Прыёмная мама вучыць дзяўчынку гатаваць, шыць, прыбіраць і быць добрай гаспадыняй, якая стварае ў доме спрыяльную атмасферу. Прыёмны тата перадае хлопцам мужчынскія навыкі, якія спатрэбяцца ў будучыні. Закладваецца ў характар дзяцей таварыскасць, узаемаразуменне, узаемапавага. Таму яны вельмі дружныя, старэйшыя прыходзяць на дапамогу малодшым. Словам, усё, як у сям'і!
Паважаныя матулі, якія выхоўваюць уласных дзяцей, і тыя, якія падарылі цеплыню сваіх сэрцаў прыёмным хлопчыкам і дзяўчынкам! Жадаем вам радасці, здароўя, шчасця і цярпення ў выхаванні. Толькі вялікая карпатлівая праца дае плён: зярняткі, кінутыя ў добра апрацаваную глебу, вырастаюць буйнымі каласкамі. Каб быў добрым ураджай, трэба старанна даглядаць расліны, ахоўваць іх ад шкоднікаў і пустазелля, сілкаваць, паліваць у спёку. Вось і для дзяцей, пакуль яны вырастуць і стануць самастойнымі, не шкадуйце любові, і яны аддзячаць тым жа. А цяпер няхай радуюць вас сваімі маленькімі поспехамі і перамогамі.
Паважаныя матулі, будзьце апты-місткамі, смела крочце наперад, насустрач кожнаму новаму дню, які парадуе толькі прыемнымі падзеямі і навінамі.
Валянціна РЫМДЗЁНАК,
дырэктар ДУА "Міёрскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр".

Раіса Пятроўна Кулянок з вёскі Восцевічы, калі стварала ўласную сям'ю, нават не думала, што некалі з вялікай цеплынёй і любоўю прытуліць да сябе чужых дзяцей, заберыць іх з сацыяльнага прытулку ў свой дом і падорыць радасць сямейнага жыцця. А менавіта так аднойчы і сталася, аб чым цяпер ні сама, ні муж Сяргей Аляксандравіч ніколькі не шкадуюць. Сваё рашэнне яны тлумачаць коратка і сціпла: "А хіба ж можна было інакш!"Раіса Пятроўна—чалавек спагадлівы і добразычлівы. Напэўна, таму і працу выбрала такую, дзе нельга абысціся без дабрыні, увагі да пазбаўленых шчасця лёсам. Працавала ў школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Затым—у дзіцячым доме. Ніколі не была абыякавай да асірацелых хлопчыкаў і дзяўчынак. Брала малых да сябе на выхадныя і канікулярныя дні.

 

У 2008-ым годзе ў Дзісенскі дзіцячы дом паступіла двое дзяцей з нядобранадзейнай сям'і. Дзяўчынцы Марыі было 8 гадоў, а яе браціку Мікалаю—6. Трапілі пад апеку выхавальніцы Раісы Пятроўны Кулянок.—У групе гэтыя дзеці былі самыя маленькія, а таму давялося прыкласці нямала намаганняў, каб іх сэрцайкі атагрэліся, адталі, адчыніліся насустрач добразычлівасці. Яны хутка прывязаліся да мяне, а я—да іх. І калі ў 2011-ым у Дзісне зачынілі дзіцячы дом, вельмі цяжка было расставацца з усімі дзецьмі,—успамінае жанчына.—А асабліва шкадавала Марыю і Мікалая.  Тады і ўзнікла жаданне ўзяць іх у сям'ю. Муж і сын падтрымалі прапанову.Марыя і Мікалай Клімоўскія ў цёплай сямейнай атмасферы адчулі, наколькі важна мець у сваім жыцці надзейнае плячо і быць упэўненым, што ў любой жыццёвай сітуацыі ёсць на каго абаперціся.  Прафесійны вопыт і мацярынская любоў дапамаглі Раісе Пятроўне ў выхаванні прыёмных дзяцей. На пытанне, якія парады яна магла б даць іншым прыёмным бацькам, адказвае: —Найперш  патрэбна цярпенне. Не чакайце хуткіх вынікаў, перамен.

 

Пройдзе час, і абавязкова будзе з чаго радавацца! Не трэба баяцца прызнаваць свае памылкі. Будзьце шчырымі з дзецьмі, і яны адкажуць узаемнасцю. Чатыры гады ў сям'і Раісы Пятроўны і Сяргея Аляксандравіча для Марыны і Мікалая праляцелі непрыкметна. У дарослых хапае часу і цяпла для ўсіх дзяцей. Разам адпачываюць, выконваюць хатнюю работу. Прыёмная мама вучыць дзяўчынку гатаваць, шыць, прыбіраць і быць добрай гаспадыняй, якая стварае ў доме спрыяльную атмасферу. Прыёмны тата перадае хлопцам мужчынскія навыкі, якія спатрэбяцца ў будучыні. Закладваецца ў характар дзяцей таварыскасць, узаемаразуменне, узаемапавага. Таму яны вельмі дружныя, старэйшыя прыходзяць на дапамогу малодшым. Словам, усё, як у сям'і!

 

Паважаныя матулі, якія выхоўваюць уласных дзяцей, і тыя, якія падарылі цеплыню сваіх сэрцаў прыёмным хлопчыкам і дзяўчынкам! Жадаем вам радасці, здароўя, шчасця і цярпення ў выхаванні. Толькі вялікая карпатлівая праца дае плён: зярняткі, кінутыя ў добра апрацаваную глебу, вырастаюць буйнымі каласкамі. Каб быў добрым ураджай, трэба старанна даглядаць расліны, ахоўваць іх ад шкоднікаў і пустазелля, сілкаваць, паліваць у спёку. Вось і для дзяцей, пакуль яны вырастуць і стануць самастойнымі, не шкадуйце любові, і яны аддзячаць тым жа. А цяпер няхай радуюць вас сваімі маленькімі поспехамі і перамогамі.Паважаныя матулі, будзьце апты-місткамі, смела крочце наперад, насустрач кожнаму новаму дню, які парадуе толькі прыемнымі падзеямі і навінамі.

 

Валянціна РЫМДЗЁНАК,

дырэктар ДУА "Міёрскі раённы

сацыяльна-педагагічны цэнтр".

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта