Для огранки сапфира взяли уважение и юмор

Для огранки сапфира взяли уважение и юмор Вераснёўскім ранкам маладая дзяўчына спяшалася на працу. "Сядайце, падвязу!" — весела прапанаваў сімпатычны хлопец, які праязджаў міма на самазвале. Прыгажуня адмовілася, бо прайсці ёй заставалася нейкіх сто метраў. У наступны раз яны сустрэліся ў РДК падчас падрыхтоўкі святочнага канцэрта да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Захварэў партнёр па танцах дзяўчыны, а замест яго паставілі таго самаго хлопца з самазвала. З'явілася магчымасць уважлівей прыгледзецца адно да аднаго. Маладога чалавека настолькі прывабілі жвавасць, дасціпны гумар, весялосць і мілыя вяснушкі на твары новай знаёмай, што ўжо менш чым праз тры месяцы ён прасіў рукі дзяўчыны ў яе бацькоў. Так пачыналася гісторыя сям'і Мікалая Міхайлавіча і Ніны Міхайлаўны Федуковічаў, якой сёлета 17 студзеня споўнілася 45 год.

 

Узгадваючы гісторыю свайго знаёмства, муж і жонка прыходзяць да высновы, што ў тую восень іх, відаць, звёў сам лёс. Ніне Міхайлаўне было 18 год, Мікалаю Міхайлавічу — 22. Абодва вясёлыя, з пачуццём гумару і аптымістычным поглядам на жыццё, дні нараджэння святкавалі ў чэрвені з розніцай у тыдзень і вызначаліся ўласцівымі для знака Блізнят лёгкасцю ў зносінах і творчым запалам — яны сапраўды былі створаны адно для аднаго. На пытанне, чаму так хутка прынялі рашэнне ажаніцца, шчас-лівы муж і жартам, і ўсур'ёз адказвае:


— Баяўся, каб хто іншы маю дзяўчыну не забраў. Калі адматаць час назад і ўсё паўтарыць, зноў выбраў бы яе.
Жыць маладыя сталі з бацькамі Мікалая Міхайлавіча ў Дворышчы. Там у сакавіку месяцы, толькі з прамежкам у 10 год, з'явіліся на свет дочкі Таццяна і Кацярына.
— Пра нейкія методыкі выхавання дзяцей не задумваліся, — гаворыць Ніна Міхайлаўна. — У адносінах з дочкамі панаваў поўны давер і зусім адсутнічала строгасць. Ды і не знаходзілася прычын яе праяўляць. З маленства дзяўчаты былі самастойнымі, добра вучыліся. Таня сачыла за чысцінёй і парадкам у доме, прыходзячы са школы, адразу прымалася за ўборку. Для малодшай сястры яна была і нянькай, і сяброўкай. Каця ўжо у першым класе самастойна збіралася ў школу, бо заняткі ў яе праходзілі ў другую змену.

 

Працяг "МН" №6. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.