Авторизация
 

Паяднаныя каханнем

Соединенные любовью — Самае вялікае шчасце — у першую чаргу, гэта сям'я, — упэўнены Ірына Канстанцінаўна і Міхаіл Юр'евіч Грышачкіны. Іх пара заключыла шлюб 22 лістапада і стала па ліку юбілейнай — сотай за сёлетні год. 
— Як вы лічаце, гэта у нейкай ступені сімвалічна? — пытаюся ў маладых.
— У нас соты шлюб асацыіруецца з тым, што разам у шчасці пражывём сто гадоў, — адказваюць Грышачкіны.

 

Пазнаёміліся яны чатыры гады таму праз агульнага сябра, а праводзіць больш часу разам сталі не так даўно. Першым аказваў знакі ўвагі хлопец.
Хвалюючай для абодвух была прапанова рукі і сэрца.
— Я была моцна здзіўлена, калі Міхаіл падарыў пярсцёнак і спытаў: ці выйду я за яго замуж? Адразу адказала, што падумаю, але мучыць доўга не стала, у той жа вечар і згадзілася, — прыгадвае Ірына.


— А я тыдзень рыхтаваўся: выбіраў пярсцёнак, збіраўся з думкамі, прыдумваў словы, — прызнаецца Міхаіл.
Першымі пра сур'ёзныя намеры даведаліся бацькі Ірыны: узрадаваліся. З прыемнасцю ўспрынялі навіну мама і тата Міхаіла. Адбылося знаёмства будучых сватоў. Маладыя падалі заяву ў загс.
Грышачкіным падабаецца наш гарадок — ціхі, спакойны, утульны, прыгожы.
— Людзі тут добрыя, — дадае муж.  
Ірына родам з Міёр, выпускніца СШ №3. Сёлета закончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе атрымала кваліфікацыю менеджэра-эканаміста. Працуе галоўным спецыялістам у аддзеле эканомікі райвыканкама. Адзначае, што ў школьныя гады аддавала прыярытэт філалагічным прадметам (рускай і англійскай мовам), але так склалася, што выбрала іншую сферу.


Міхаіл — з Павяцця. Вучыўся ў мясцовай школе, любіў з дзяцінства фізкультуру. Таму невыпадкова паступіў у педагагічны ўніверсітэт на спартыўна-педагагічны факультэт. Пасля яго заканчэння два гады настаўнічаў у Павяцкай школе. Прызнаецца, што вучыць дзяцей падабаецца. Аднак школу зачынілі. Зараз ён-вадзіцель ЦРБ. 
Задумваецца маладая пара і пра дзяцей. Хочуць дваіх: муж — хлопчыкаў, а жонка — хаця б адну дзяўчынку.


У іх на вяселлі былі толькі самыя блізкія, святкавалі дома. Наогул, Ірына і Міхаіл лічаць, што вялікая колькасць гасцей і празмерная раскоша неабавязковыя. Галоўнае, каб было шчыра і весела.
Асобнае жыллё ў новай сям'і ёсць, засталося ў спадчыну. Пакуль займаюцца яго рамонтам. У асноўным, гэтаму прысвячаюць увесь вольны час. Да таго ж, гаспадыня вяжа сурвэткі, а яе каханы рыбачыць і ў сезон збірае грыбы. Прычым, маладыя ўпэўнены, што ў мужа і жонкі павінны быць агульныя інтарэсы і погляды. У Грышачкіных яны ў многім супадаюць.


— Нешта можа і адрознівацца, але кампраміс заўсёды знаходзіцца, — гаворыць Ірына.
У мішэнь сумеснага жыцця "трапіш у яблычак", калі жыць з даверам, кахаць і цаніць адно аднаго. Міхаіл мяркуе, што саступаць павін-ны абодва, а вось Ірына лічыць па-іншаму — першы крок у напрамку прымірэння ў першую чаргу—ад мужа. 
Мядовы месяц адклалі на лета. Месца адпачынку яшчэ не выбралі. Дакладна там, дзе цёпла і прыгожа. Спадзяюся, што і ў іх агульным жыцці, паяднаных лёсах таксама будзе цеплыня і прыгажосць. Грышачкіны прыкладаюць для гэтага ўсе намаганні, думаюць пра будучыню сёння, а таму трымаюць яе ў сваіх руках.
 

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 554
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 877
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта