Авторизация
 

Дзеці даюцца ў падарунак

Дети даются в подарок Шчасце сям'і вымяраецца цёплымі адносінамі, узаемапавагай, узаемавыручкай. Сакрэт Галіны Эдуардаўны і Сяргея Фрыдрыхавіча Пальчахоў просты —рабіць усё разам, дапамагаць адзін аднаму. І гэтае перакананне, па ўсім відаць, спрацоўвае, бо сям'я адчувае сябе шчаслівай, выхоўваюць чатырох дзяўчат, дзве з іх— блізняты.

Дачушкі Ірына і Святлана ўжо студэнткі 1-га курса Віцебскага медуніверсітэта.

—   Свой выбар зрабілі самі. Магчыма, нейкім чынам паўплывала цёця, якая па спецыяльнасці ўрач. Нам засталося толькі падтрымаць іх. Са спецыялізацыяй пакуль не вызначыліся. Усё будзе бачна, калі надыдзе час практыкі,—гавораць бацькі.

Дачка Юлія — дзевяцікласніца СШ №2, старанная вучаніца, да таго ж, скончыла харэаграфічнае аддзяленне школы мастацтваў. Малодшая Паліна толькі распачала хаду па школьнай сцежцы — яна першакласніца СШ №3.

Муж працуе на мясакамбінаце машыністам аміячнай халадзільнай устаноўкі.

Галіна Эдуардаўна дае веды пачаткоўцам у СШ №3.

Дети даются в подарок — Дзецям трэба прабачаць правіны. Праўда, у нас дзяўчаты, а ў іх, у параўнанні з хлопцамі, шкодніцтва наогул менш. Хоць, канечне, не анёлы. Часам спрачаюцца, даводзіцца мірыць. Дзве нашы дачкі — блізняты, ды, хоць падобныя знешне, розныя па голасе і характары. Паміж бацькамі і дзецьмі павінна існаваць узаемапавага і давер. Дочкі з намі раяцца, расказваюць свае сакрэты, але асабістыя, напэўна, застаюцца пры іх. Разам вырашаем праблемы, хоць моцна звілістых кірункаў жыцця яшчэ, верагодна, у іх лёсе не было. Наступстваў пераходнага ўзросту мы не адчулі. Прыслухоўваемся да іх меркавання, яны — да нашага. У сям'і няма дыктатарства, толькі раўнапраўе.

 

Дзеці даюцца ў падарунак. Мы ні ў якім разе не настойваем, каб іх сем'і былі шматдзетнымі. Самі вырашаць. На наш погляд, закласці маральныя асновы можна да 18-ці гадоў, хоць для бацькоў дзеці заўжды застаюцца дзецьмі. Ды трэба ім даваць права выбару. На 30 працэнтаў ад нараджэння закладваюцца гены. Часта людзі гэтым скарыстоўваюцца, каб устанавіць прычыну нейкай праблемы. Выхаваннем можна дасягнуць многага. Ажыццяўляем гэты працэс на ўласных прыкладах. Хочам, каб нашы дзеці ўзялі б ад нас толькі добрае.

Дети даются в подарок — Прывіць навыкі, якімі валодаю, не заўсёды атрымліваецца, бо яны ж — дзяўчаты. Навучаў ездзіць на машыне і матацыкле, прывучаў да пчалярства, — прызнаецца тата.

 

...

Сям'я Пальчахоў — людзі веруючыя, часта наведваюць касцёл. Прыгадваюць хрысціянскую песню, у якой у звароце да Бога сказана "у падарунак даеш нам дзяцей, каб для іх маглі мы стаміцца". Лічаць, што ў кожную хвіліну нашага жыцця Бог прапаноўвае нам выбар, спасылае столькі выпрабаванняў, колькі мы зможам вытрымаць. Цяжкасці нам даюцца, каб прыйсці да Бога і жыць з ім. Галіна Эдуардаўна прыгадвае прытчу. Неяк аднаму чалавеку прысніўся сон, быццам ідзе пясчаным берагам, а побач — Бог. На небе мільгалі карціны з жыцця, і пасля кожнай чалавек заўважаў два ланцужкі слядоў: ад сваіх ног і ад Божых. Калі прамільгнула апошняя карціна, ён убачыў толькі адзін ланцужок. Спытаў, чаму Бог пакінуў яго ў самы складаны час. Бог адказаў, што нёс чалавека на руках. Значыць, веруючы заўсёды знаходзіцца пад апекай звыш.

 

—   Мы вельмі ўдзячны нашым бацькам, хросным дзяцей і іншым родным і блізкім за штодзённую падтрымку, дапамогу. Жадаем, каб яны заўсёды былі здаровыя, у жыцці мелі ўсё самае добрае. Лічым, што наша сям'я не была б такой трывалай і шчаслівай, каб не дарагія людзі.

 

Маладому пакаленню Галіна Эдуардаўна І Сяргей Фрыдрыхавіч зычуць думаць перад тым, як што-небудзь рабіць, не губляць аптымізму, не мець вялікіх праблем. Пытацца — не "за што дадзена", а "для чаго дадзена"?

 Падрабязней у "МН" №76.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта