Авторизация
 

Уладаром звацца

Властелином называться Міёршчына славіцца не толькі цудоўнымі краявідамі. Багаты наш край і на цудоўныя, трывалыя сем'і, якія працуюць на славу і выхоўваюць добрых дзетак. Пацверджанне таму — конкурс "Уладар сяла", які ўжо стаў  традыцыйным і папулярным сярод маладых сем'яў.

 

Властелином называться За ганаровае званне сёлета змагаліся сем'і Васіля і Вікторыі Аўхаронкаў (Узмёнскі сельскі Савет), Сяргея і Кацярыны Рыжыкаў (Завуццеўскі сельскі Савет), Аляксандра і Наталлі Дуброўскіх (Міёрскі сельскі Савет), Аляксандра і Кацярыны Апалькаў (Новапагосцкі сельскі Савет), Івана і Юліі Ладыга (Перабродскі сельскі Савет), Івана і Алены Юрашакаў (Павяцкі сельскі Савет), Сяргея і Галіны Пашкоўскіх (Туркоўскі сельскі Савет), Юрыя і Таццяны Пазікаў (Язненскі сельскі Савет). Падтрымлівалі канкурсантаў родныя, дзеці і сябры.

 

Властелином называться Складаную місію выбіраць лепшых з лепшых выконвала журы. Напачатку ўдзельнікаў павітала Марыя Мікалаеўна Баніфатава. Яна падзякавала сем'ям за тое, што знайшлі час прыняць удзел у конкурсе, тым самым зрабіўшы ўнёсак у святкаванне 500-годдзя Міёр. "Вы ўсе маладыя і прыгожыя, у вас самыя лепшыя дзеткі, а ў іх — самыя лепшыя бацькі. Трымайцеся адзін аднаго, гадуйце падрастаючае пакаленне і ў вас усё атрымаецца", — гаварыла старшыня журы.

Першы конкурс "Сялянская хата ўсім багата" праходзіў у фае раённага Дома культуры. Знаёмства пачалося з сям'і Апалькаў. Гасцей добразычлівыя гаспадары сустрэлі вершамі, якімі раскрылі захапленне кожнага: тата тут сапраўдны майстар — любіць выразаць па дрэве, а таксама ўдалы паляўнічы і рыбак. Маці любіць вышываць і вязаць, а таксама радаваць сваіх дзетак салодкімі прысмакамі. Дарэчы, у гонар свята Кацярына Генадзьеўна спякла торт "500 год"...

 

Властелином называться Усе канкурсанты вельмі стараліся, таму ніхто не застаўся пакрыўджаным. У намінацыі "Гаспадыня двара" пераможцай стала сям'я Івана і Юліі Ладыга, "Адзін дзень з жыцця таты" — Аляксандра і Наталлі Дуброўскіх, "Лепшы сельскі падворак" — Сяргея і Кацярыны Рыжык, "Самая гаспадарлівая і працавітая сям'я" — Юрыя і Таццяны Пазікаў, Властелином называться "Самая крэатыўная сям'я" — Васіля і Вікторыі Аўхаронкаў, "Сялянская хата ўсім багата" — Івана і Алены Юрашакаў, "Вітаем па-беларуску" — Сяргея і Галіны Пашкоўскіх. Тытул "Уладар сяла-2014" прысуджаны сям'і Аляксандра і Кацярыны Апалькаў.

 

Усе ўдзельнікі атрымалі каштоўныя прызы, а "Уладарам сяла" ў хуткім часе давядзецца адстойваць гонар раёна на абласным этапе конкурсу.

 

Падрабязней у “МН” №74.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 558
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 699
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 878
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта