Авторизация
 

У КАМІСІІ ПА СПРАВАХ НЕПАЎНАЛЕТНІХ

"Ведь так не бывает на свете, чтоб были потеряны дети…" На жаль, бывае. Нават жывучы пад адным дахам з роднымі бацькамі, дзеці адчуваюць сябе адзінокімі і непатрэбнымі. Таму што тата і мама з большым задавальненнем разап'юць бутэльку і забудуцца ў п'яным сне, замест таго каб пачытаць казку малым і пажадаць ім добрай ночы.

 

Лячыцца і працаўладкавацца

 

У гэтай сям'і ўжо паспелі зведаць, што значыць застацца без дзяцей. Урок бацька і маці засвоілі дрэнна. У іх трое сыноў, двое ўжо дарослыя, самы малодшы вучыцца ў шостым класе. Хлопчык займаецца па спецыяльнай праграме. Гэта з-за таго ладу жыцця, які вяла жанчына падчас цяжарнасці і працягвае цяпер. У характарыстыцы са школы значыцца, што ў перыяд запою бацькоў, хлопчык прыходзіць у школу раздражнёны, з ім складана ўстанавіць кантакт. "Вам падабаецца ваш лад жыцця?" — пытаюць у дарослых людзей. У адказ чуецца ціхае і няўпэўненае "не". Перад абодвума паставілі строгую ўмову — вылечыцца ад алкагольнай залежнасці, а жанчыне пасля працаўладкавацца. Інакш зноў застануцца без дзіцяці. На гэты раз назаўсёды.

 

Пакуль без перамен

 

"Вам патрэбна дзіця?" — "Так". З гэтага пачалася размова з жанчынай, у якой забралі сына. Зусім нямнога часу засталося, каб прыняць канчатковае рашэнне: вярнуць хлопчыка ў сям'ю ці пазбавіць маці бацькоўскіх правоў. Лячэнне ад алкагольнай залежнасці не пройдзена. Кажа, што з фінансамі праблема. На тое, што ў доме працягваюць распіваць спіртное, адказвае: "Я не п'ю, а пакуль на працы, не ведаю, што дома адбываецца". За тыя месяцы, што сын знаходзіцца ў дзяржустанове, маці ні разу яго не наведала. Апраўдваецца, што на працы занятая ці часу не хапае. Як кажуць, захочаш — знойдзеш тысячы магчымасцяў, а не захочаш — знойдзеш тысячы прычын.

 

З новай старонкі

 

"Я зрабіла ўсё, што гаварылі", — бадзёра і ўпэўнена сказала жанчына і далей пачала пералічваць свае крокі на шляху да выпраўлення. Тое, што ў яе ладзе жыцця наступілі добрыя змены, было бачна ўжо па знешнім выглядзе. "Я зразумела, як цяжка жыць без дзяцей. Гэта мне паслужыла ўрокам", — зазначыла маці і шчаслівая адправілася забіраць з дзяржустановы трох дачушак.

 

Без каментарыяў

 

У крыві жанчыны выявілі 3,5 праміле алкаголю. Гэта колькі трэба было выпіць? Прычына вось у чым — мужа забралі на ваенныя зборы, што праходзілі ў райцэнтры. Ці то з гора, ці то з радасці жонка чарку падняла. Хутка жанчына ў другі раз стане маці. Застаецца толькі спадзявацца, што дзіця, якога цяпер носіць пад сэрцам, народзіцца здаровым.

 

Добра пасядзелі

 

Куды рускім жанчынам, што здольныя спыняць каня на скаку і не баяцца полымя пажараў, да "гераінь нашага часу"?! 3,7 праміле алкаголю ў крыві — а яна жывая-здаровая. Гэта прытым, што смяртэльнай дозай лічыцца 1,5. "Што за падстава была?" — "Проста вырашылі пасядзець…" Калі такія "пасядзелкі" ў сям'і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, будуць працягвацца, бацькоў чакаюць сур'ёзныя праблемы.

 

Каб дзеці былі побач

 

"Усё добра. Я не п'ю, працую, дзяцей наведваю, дома ніякія кампаніі не збіраюцца", — расказвае маці чатырох дзяцей, якія з кастрычніка мінулага года ў дзяржустанове. Застолося выканаць галоўную ўмову — вылечыцца ад алкагольнай залежнасці. Калі гэта будзе зроблена і нармальны лад жыцця возьме верх над спіртным і яго наступствамі, дзеці вернуцца додому.

 

Юны кандыдат у ЛПП

 

"Ну што, паедзем лячыцца?" — сустрэлі пытаннем юнака, які быў затрыманы ў нецвярозым стане ў райцэнтры. У крыві выяўлена 2,5 праміле алкаголю. На пытанне, што пілі і адкуль спіртное, традыцыйны адказ: "Выпілі шмат піва. Купіць папрасілі мужчыну ля магазіна." У гэтым годзе хлопец заканчвае школу, сярэдні бал у яго нізкі, прапускае заняткі без уважлівай прычыны. Юнака папярэдзілі, што сяброўства са спіртным можа прывесці ў лячэбна-працоўны прафілакторый. А бацьку рэкамендавалі ўзмацніць кантроль за сынам і абмежаваць яго ў фінансавых сродках.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 161
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 920
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 747
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 235
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта