Авторизация
 

Юбілеі мудрай сталасці
Менавіта так—“Юбілеі”, называецца старонка 2010 года ў гісторыі жыцця сям’і Шымуковічаў з Дзісны. 75 гадоў 27 лютага адзначыў гаспадар Фадзей Лаўрэнцьевіч, а крыху больш, чым праз тыдзень—10 сакавіка, столькі ж споўнілася і гаспадыні Аліне Сцяпанаўне. Але галоўная дата ў яркую восеньскую пару адзначана на календары 4 верасня—роўна пяцьдзесят год таму нарадзілася іх сям’я. Залатое вяселле важнае і для іх дзяцей Алены і Сяргея, ужо дарослых і самастойных.


Павіншаваць са знамянальнай датай сям’ю Шымуковічаў 30 верасня завіталі начальнік аддзела ЗАГС Ірына Леанідаўна Гушча, мэр горада Вольга Аляксандраўна Мароз і ўпраўляючая справамі гарвыканкама Тамара Іванаўна Леановіч. Нязменная клятва вернасці пранесена праз дзесяцігоддзі, і ў спецыяльнай кнізе паважаных юбіляраў, якая захоўваецца ў ЗАГСе, Фадзей Лаўрэнцьевіч і Аліна Сцяпанаўна падцвердзілі гэта подпісамі, а таксама разам запалілі агеньчык залатой “юбілейнай” свечкі. Памятны медаль уручыла ім Ірына Леанідаўна, выкананы ж ён быў спецыяльна кіраўніком клыба майстроў “Святліца” Аленай Батарчук.

Вольга Аляксандраўна прыгадала вядомы выраз, што калі ў сям’і нарадзіўся сын, муж пасадзіў дрэва і пабудаваў дом, то значыць жыццё не прайшло дарэмна і ўвогуле добра ўдалося. Шымуковічы ж вырасцілі таленавітых сына і дачку, цяпер цешацца ўжо ўнукамі, прывялі да парадку не адзін дом, а якая колькасць пасаджана імі дрэваў і цудоўных кветак—увогуле не злічыць. Столькі ж цяпла і святла яны падаравалі сваім дзецям, а веды і любоў да прыгожага таксама перадалі ў спадчыну ім. Яны кожны дзень чынілі дабро, ад гэтага іх твары свецяцца радасцю.

Гісторыя іх кахання


Юбілеі мудрай сталасці

Абодва жылі ў Мікалаёўскім сельсавеце. Іх вёскі знаходзіліся на адлегласці васьмі кіламетраў адна ад адной. І ў Фадзея, і ў Аліны паасобку былі першае каханне, заляцанні, нават з сур’ёзнымі намерамі. Аднак усё праходзіла міма. Быццам адсоўвала хвіліну важнага спаткання на крыху пазнейшы час. Адным словам, да 1960 года іх біяграфіі пісаліся паасобна…

Цяжка было пасля вайны. Ужо пасля перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў іх сем’ях татаў на некалькі год забралі ў працоўныя лагеры. Маці падымалі дзяцей самі. Добра памятаюць тыя нялёгкія часіны юбіляры, але ўзгадвалі і іншыя сітуацыі. Так, Аліне Сцяпанаўне за паўгода да знаёмства з суджаным прысніўся дзіўны сон. “Лета. Я бягу па лесе, ад кагосьці ўцякаю,—расказвае жанчына,—дрэвы рэдкія і схавацца няма дзе. Выбягаю на паляну, на ўзлеску стаіць невялікая хатка. Падбягаю і прашу аб дапамозе: “Людцы мілыя, схавайце мяне.” Стары дзядуля, што сядзеў на лаве, кажа: “Сядай, ніхто цябе не схавае, сам атаман за табой едзе…”

На конях у даспехах выехаў з лесу невялікі атрад. Высокі і стройны хлопец, твар яго не памятаю, бо ён напалову быў закрыты, падыходзіць да мяне і кажа: “Вось калі ты папалася”. Узяў мяне за руку, падвёў да каня, пасадзіў на яго. Мы паехалі… Сон аказаўся прарочым.”

Так сталася, што праз некалькі месяцаў давялося працаваць ў адной мясцовасці і больш таго, праз калідор былі кабінеты. Лёс звёў маладых людзей. Аліна Сцяпанаўна працавала на пошце, а Фадзея Лаўрэнцьевіча паставілі якраз тады старшынёй Сцефанпольеўскага сельскага Савета. “Калі пабачыла яго, то прыгадала сон, што малады чалавек падобнай стаці мне сніўся”,—гаворыць жонка пазіраючы на мужа, і ўсміхаецца.—10 сакавіка разам сустракалі дзень нараджэння. Пасябравалі некалькі месяцаў, а ў верасні распісаліся ў тым жа сельскім Савеце.”
Некалькі разоў пераязджалі, гэта было звязана са зменай месца працы Фадзея Лаўрэнцьевіча: старшыня сельскага Савета, намеснік старшыні калгаса і партарганізатар, брыгадзір і адначасова студэнт завочнага аддзялення фізіка-матэматычнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута, настаўнік і дырэктар школ …

З успамінаў Фадзея Лаўрэнцьевіча: “Бацькі мае былі непісьменныя, распісваліся крыжыкам. Адно цікава, што задачы розныя тата рашаў хутка і правільна. Калі я зачытваў яму задачку чацвёртага класа, то ён, крыху падумаўшы, даваў правільны адказ на галоўнае пытанне. Але мне патрэбна было яшчэ першае і другое дзеянні. Ён жа толькі казаў: “ Атрымліваецца столькі, а якое першае і другое дзеянні, не ведаю”. Закончыў дзесяць класаў, бацькі ж пастаянна хацелі, каб вучыўся далей. Мару іх і сваю рэалізаваў. Атрымаў адукацыю настаўніка.”

Дружны казачны дом

Юбілеі мудрай сталасціУ маладой сям’і не было пастаяннага жылля, пераязджалі з кватэры на кватэру. У Акунёве нарадзілася першая дачушка Алена, праз тры гады з’явіўся і Сяргей. Калі перавялі працаваць у Дзісну, то марылі Фадзей Лаўрэнцьевіч з Алінай Сцяпанаўнай, што дзеці будуць адраджаць горад. Дачка вырасла і выйшла замуж, нарадзіла ім дваіх унукаў, жыве з сям’ёй таксама ў Дзісне. Старэйшы яе сын Ілля закончыў школу і звязаў сваё жыццё з аўтатранспартам, навуку далей засвойвае ў вышэйшай навучальнай установе. Малодшага Мацвея маці пакуль выхоўвае дома, яна ў водпуску па доглядзе за дзіцяці. Алена творчы чалавек, таму як і бацькі без працы не можа. На палову стаўкі працуе цяпер у мясцовым Доме рамёстваў. Цудоўныя карціны стварае з прыроднага матэрыялу, сваімі рукамі робіць розныя цацкі, а таксама сувеніры з сімваламі горада Дзісна. Казка жыве і ля яе дома…

Сяргей надзеі бацькоў крыху змяніў. Ён кандыдат гістарычных навук, дацэнт, працуе ў Мінску. Наўрад ці вернецца жыць на малую радзіму, хоць тата яму дом паклапаціўся ўзвесці. Калі планы змяніліся, то будынак прадалі. Сын абавязкова звоніць раз у тыдзень бацькам, цікавіцца іх справамі, расказвае пра сябе. Нітка роднасці не губляецца.

“У жыцці хапала рознага: і добрага, і дрэннага, сустракаліся зайздроснікі і добразычлівыя людзі. Аднак інакш сябе адчуваеш, калі з’яўляюцца дзеці. Нясеш вялікую адказнасць за іх будучыню, за іх лёс,”—гэтыя словы Фадзей Лаўрэнцьевіч прамаўляў з асаблівым хваляваннем і клопатам, бачна было, што галоўнае для яго—шчасце сына і дачкі.


Сям’я Шымуковічаў—інтэлегентная і творчая. Вышытыя Алінай Сцяпанаўнай абрусы і сурвэткі здзіўляюць тонкасцю выкананых малюнкаў. У двары, зрабіўшы кожны наступны крок, набліжаешся да новай казкі: народнай—пра рыбака і рыбку, пра петушка, катка і лісіцу, пушкінская—“Ля Лукамор’я” і шмат іншых літаратурных герояў размясцілася ў двары гэтых цудоўных гасцінных гаспадароў. Фігуркі з дрэва выточвае муж, з сюжэтам часам і дачка можа падказаць. Акрамя таго, Фадзей Лаўрэнцьевіч з’яўляецца ўжо некалькі год няштатным карэспандэнтам нашай газеты. У дасланых артыкулах узнімае розныя пытанні—выхаванне моладзі, лёс грамадства і асобна ўзятага чалавека, агульначалавечыя праблемы і філасофскія тэмы. Крытычныя артыкулы магчыма не ўсім даспадобы, але такім чынам дазваляюць на пэўныя важныя пытанні звярнуць большую ўвагу і добра задумацца чытачу. Мудрая навука ўтрымліваецца ў кожным напісаным ім абзацы.

З нагоды юбілейнага года рэдакцыя жадае сям’і Шымуковічаў і іх дзецям і ўнукам моцнага здароўя, шчасця ў іх казачна-прыгожым доме.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 948
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта