Авторизация
 

10 запаветаў шчаслівай жанчыны

10 заповедей счастливой женщины 1. Усё, што здараецца да лепшага. У разбітай вазе ўсё роўна ўсе кветкі не змяшчаліся, а спазненне на кінасеанс падарыла знаёмства з цікавым чалавекам.

2. Уласная знешнасць заўсёды прадмет гордасці і аб'ект пахвал. Клапаціцеся пра сябе з любоўю і будзеце выглядаць найлепшым чынам.

 

3. Кожнае растанне да чарговай сустрэчы.

 

4. Не бывае так, што часу не хапае. Бывае толькі нерацыянальнае выкарыстанне каштоўных хвілін. Шчаслівая жанчына спачатку робіць усё самае важнае, потым што-небудзь для сябе, а затым усё астатняе. У сутках 24 гадзіны, і яна ўмее выкарыстоўваць іх так, каб усё паспець.

 

5. Поспехі і няўдачы — мудрыя жыццёвыя ўрокі. Самая цёмная ноч перад світаннем.

 

6. Дарэмных мар не бывае. Шчаслівая жанчына ведае, што маара — гэта сігнал у Сусвет. Чым дакладней уяўляецца жаданне, тым хутчэй яно спаўняецца.

 

7. Рух — гэта жыццё. Шчаслівая жанчына шмат ходзіць пешшу і замест серыялаў аддае перавагу фітнэсу. Яна ўмее трэніраваць сваё цела нават у паўсядзённым жыцці — калі мые посуд, прыбірае ў пакоі, гуляе з дзіцём. Яна дыхае глыбока, уцягвае жывот і ніколі не горбіцца.

 

8. Адносіны — самае каштоўнае. Шчаслівая жанчына ўмее любіць і цаніць блізкіх. Яна ведае, што ніякія грошы і пасады не вернуць давер каханага і любоў дзяцей. Спачатку — сям'я, усё астатняе — крыху пазней.

 

9. Ежа гэта сродак, а не мэта. Харчаванне для шчаслівай жанчыны — толькі спосаб атрымаць усё неабходнае для здароўя цела. Яна ўмее радавацца дэсертам, але дэлікатэсы і выпечка не з'яўляюцца мэтай яе жыцця.

 

10. Шчасце ёсць, і яно паўсюль! Шчаслівая жанчына ўпэўнена, што свет створаны для любові і дабра. Яна ўмее заўважаць добрае і з разуменнем адносіцца да тых, каму сумна. Яна ведае, што ў жыцці бываюць розныя моманты, але галоўнае тое, што шчасце ёсць. І яна заўсёды ўсміхаецца…

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта