Семья — основа счастья

Семья — основа счастья Назіраць за дзецьмі вельмі цікава. Яны ўсе розныя. Сур’ёзныя, усмешлівыя, задуменныя, настойлівыя, цікаўныя...

Наташа Рогач — вучаніца 10 класа — усмешлівая прыгажуня. А яшчэ яна выдатніца вучобы, актывістка. Заўсёды ў цэнтры ўвагі аднакласнікаў. Ніводнае свята ў школе не адбываецца без яе ўдзелу. Сваёй энергіяй яна захапляе навакольных. Адкуль гэта ўсё? Адказ вельмі просты. Канешне з сям’і. Маці Наташы — Аксана Канстанцінаўна Рогач, таксама вельмі прыемная жанчына, адкрытая, шчырая і знешне прывабная. Калі Наташа з мамай ідуць па вуліцы ці завіхаюцца ля дома, цяжка вызначыць, дзе маці, а дзе дачка. Яны як сяброўкі. Поўнае ўзаемаразуменне. І фільмы адны глядзяць, і навінкі моды абмяркоўваюць, і аб будучым мараць разам.

 

Сям’ю Рогач ва Узмёнах ведаюць усе. Іх бацькі жывуць тут. А калі Аксана з Сяргеем вырашылі пажаніцца (а сябравалі яны са школы), то прынялі і яшчэ адно рашэнне — застацца ў роднай вёсцы.

У хуткім часе ў маладой сям’і нарадзілася дачушка Наташа. Яе палюбілі ўсе: і бабулі, і дзядулі, а тата Сярожа, напэўна, больш усіх.

 

Праз некаторы час сям’я атрымала дом катэджнага тыпу, нарадзіўся і доўгачаканы сын Мацвей. Яму зараз 2 гадкі, шырока адкрытымі вачыма ён глядзіць на свет. Спакойны і памяркоўны, як тата Сяргей. І такі ж шчаслівы, як Наташа, бо ўсё ў дзяцей ад бацькоў.

Бацькоўская шчырасць, пяшчота, любоў адлюстроўваецца, адбіваецца ў іх душах. І хочацца, каб шчасце гэтае было вечным.

 

С. СВЕРДЗЕЛ,

педагог сацыяльны

Узмёнскай СШ.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.