Авторизация
 

Сям'я Высоцкіх з Дзісны выхоўвае дзяцей сваім прыкладам

84

 На першым месцы для Яўгена і Ганны ВЫСОЦКІХ – выхаванне і развіццё дзяцей. У іх дзве дачкі і сын. Кожнаму хапае бацькоўскіх увагі і клопату. Стасункі ў сям’і тата і мама будуюць на прынцыпе безумоўнай любові і жаданні, каб дзеці выраслі прыстойнымі і самастойнымі.


Дом Высоцкіх у Осцевічах знаходзіцца на ўскрайку вуліцы. Тут прасторна, ціха, утульна. Так, як заўсёды падабалася і Яўгену, і Ганне.

 

Старэйшая Валерыя цяпер першакурсніца факультэта сацыякультурнай камунікацыі БДУ. У студэнцкае жыццё бацькі адпусцілі яе са спакойнай душой. Дзяўчына самастойная, спрактыкаваная ў быце, умее прымаць рашэнні. Яшчэ васьмікласніцай займалася ў школе мадэляў у Наваполацку, што дадало дысцыплінаванасці і ўпэўненасці ў сабе. У дзісненскім філіяле школы мастацтваў навучылася іграць на фартэпіяна, чым папоўніла скарбонку самаразвіцця.

 

Выводзіць мелодыі на баяне практыкуецца шасцікласнік Ілья. Атрымліваецца не заўсёды, аднак прыслухоўваецца да парады бацькоў давесці да фінала пачатую справу. З вучобай у хлопца асаблівых складанасцей не ўзнікае. Падабаюцца матэматыка, геаграфія, гісторыя. У цэлым адзнакі ў дзённіку ад «сямёркі» і вышэй.

 

Наступнай восенню пойдзе ў школу Даша. Вельмі чакае гэтай падзеі. Пакуль наведвае дзіцячы сад, любіць маляваць і ляпіць з пластыліну. Дома сабралася значная калекцыя работ юнай мастачкі.

 

Разам Яўген і Ганна 18 гадоў. Сустрэліся ў Дзісне.

– Родам я з Язна. Скончыла вучылішча і прыехала працаваць у філіял «Віцябчанкі», – расказвае Ганна. – Сябравала з сястрой Жэні, яна нас пазнаёміла.

 

– Вырас у Осцевічах. Пасля школы вучыўся ў Полацкім вучылішчы сельскагаспадарчай вытворчасці. Першым працоўным месцам было УП «Цітова», – знаёміць са сваёй біяграфіяй Яўген.

 

Будаваць сямейнае шчасце вырашылі ў родных краях. Дзесяць гадоў, як пераехалі ва ўласнае жыллё. Дабрабыт ствараюць уласнымі рукамі. Яўген працуе станочнікам у лясгасе. Ганна сочыць за чысцінёй ў Дзісненскай школе і яшчэ занята сацыяльным работнікам. Графік дазваляе сумяшчаць дзве работы.

Хапае клопатаў на ўласным падворку, дзе гадуюцца карова, свінні і куры.

 

– Ва ўсіх хатніх і гаспадарчых справах дапамагала старэйшая дачка, малодшых паступова да работы прывучаем, – расказваюць бацькі. – Ілья можа і дровы пасекчы, і гародніну прапалоць. З Дашай наводзяць парадак у сваім пакоі.

 

Кажуць, дзеці нас не чуюць. Дзеці на нас глядзяць. У дачок і сына Яўгена і Ганны Высоцкіх перад вачыма добры прыклад адказнасці за блізкіх, стараннасці і працавітасці.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Поўную версію чытайце ў раённай газеце.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта