Авторизация
 

Шматдзетная сям'я Марцілёнкаў з Пруднікаў выгадавала дзесяцярых дзяцей

658

 Ціхая вёсачка Пруднікі ў Павяцкім сельсавеце вызначаецца перш-наперш тым, што праз яе ляжыць шлях да вядомага на ўсю краіну і не толькі вадаспада на рацэ Вята. Трымаючы туды шлях, турысты штораз мінаюць першы на ўездзе драўляны бірузовы дом. Знешне нічым асаблівым не адметны, унутры ён напоўнены ўтульнасцю, цеплынёй і любоўю. Жывуць тут Ігнат Феліксавіч і Паліна Віктараўна МАРЦІЛЁНКІ – бацькі дзесяцярых дзяцей, дзядуля і бабуля 22 унукаў і 20 праўнукаў. 


У атмасферы дабра і цеплыні

 

Атмасферу цеплыні адчуваеш, толькі пераступіўшы парог дома. Светлы і ўтульны, ён прымае ў свае нябачныя пяшчотныя абдымкі. У вачах гаспадыні Паліны Віктараўны ззяюць агеньчыкі дабрыні, прыветная ўсмешка на вуснах гаспадара Ігната Феліксавіча. Сустракаюць шчыра і радасна, нібы роднага чалавека. Прыгадваю словы іх дачкі Ганны пра адкрытасць і сардэчнасць бацькоў, пра гасцінную маці, якая кожнага гатова пасадзіць за стол і пачаставаць, чым багатыя.

У адным з пакояў некалькі ваз з кветкамі. У дадатак да іншых святочных падарункаў дзеці заўсёды дораць пышныя букеты матулі. Нядаўна ёй споўнілася 84 гады. З гэтай нагоды гарманічна дапоўніла інтэр’ер новая светлая шафа. Цяпер думаюць, чым парадаваць тату, які ў студзені адзначыць 85-гадовы юбілей.

На свой узрост гаспадары не выглядаюць. У Ігната Феліксавіча ніводнай маршчынкі, Паліне Віктараўне больш за 70 не дасі. І гэта пры тым, што камфортам і лёгкасцю жыццё іх не песціла.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поўную версію чытайце ў газеце.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта