Авторизация
 

Шматдзетнага тату Яраслава Арсобу з Міёр з Днём бацькі павіншавалі яго чацвёра дзяцей

5

 Забяспечваць дабрабыт сям’і і выхоўваць дзяцей годнымі людзьмі. У гэтым бачыць ролю бацькі міярчанін Яраслаў АРСОБА. Шчаслівы тата трох дочак і сына шчыра любіць сваіх дзяцей, падзяляе іх інтарэсы і забавы, марыць, каб кожны знайшоў сябе ў дарослым жыцці, а пакуль з радасцю праводзіць з імі час, напоўнены каштоўнымі цёплымі момантамі.


Упершыню Яраслаў Арсоба стаў татам у 26 гадоў.

– Была субота, 23 верасня. Стаяла цудоўнае надвор’е. Я быў у мамы, калі мой сябар, чыя жонка разам з маёй Аленай ляжала ў радзільным аддзяленні, у сем раніцы паведаміў, што ў мяне нарадзілася дачушка. Тыя эмоцыі на словах не перадаць, – прыгадвае пра з’яўленне на свет старэйшай дачкі.

Нядаўна Карыне споўнілася 16 гадоў. Вучыцца ў дзясятым класе і думае аб прафесіі архітэктара. Займалася танцамі ў дзіцячай школе мастацтваў, грала на фартэпіяна, паўтара года таму раскрыўся талент мастака. На кампазіцыях гурта «Кіно» вучыцца граць на гітары. У гэтым тата – былы бас-гітарыст міёрскага гурта «Ст.Арм» – галоўны настаўнік.

Чацвёртакласніцы Сабрыне бацька дапамагае рабіць урокі. Аднак толькі тады, калі ў самой не атрымалася справіцца з заданнем. З чатырохгадовай Кацяй збіраюць пазлы. Двухгадовы Кірыл часта побач з татам, калі той рамантуе аўтамабіль. Разам падоўгу разглядаюць машынкі з калекцыі «Аўталегенды СССР», у якой каля 120 адзінак мініяцюрнай тэхнікі.

– З нараджэннем кожнага наступнага дзіцяці ўзрасталі любоў і адказнасць за іх, – гаворыць шматдзетны тата. – Вельмі люблю сваіх дочак, але, як і любы мужчына, марыў пра сына. Калісьці дзядуля загадваў прадаўжаць наш род. Са з’яўленнем трэцяй дачушкі падумаў, што выхоўваць

хлопчыка ўжо не давядзецца. Пра пол чацвёртага дзіцяці ў жонкі нават не пытаўся. Палічыў жартам яе словы пра сына. Толькі калі маленькі нарадзіўся, цалкам усвядоміў, што ў мяне сынок.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поўную версію чытайце ў раённай газеце.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта