Авторизация
 

Сям’я Сіпавічус: будаваць сваё шчасце - ў Міёрах!

 Дата 2 ліпеня 2021 года стала асаблівай для жыхара літоўскага горада Клайпеда Ігара Сіпавічуса і міярчанкі Святланы Бунта. У гэты дзень у аддзеле загса райвыканкама яны сказалі адно аднаму «Так!», абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі, паабяцалі заўсёды быць разам.

 

Шлюб Ігар і Святлана зарэгістравалі напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і свята горада Міёры. Дату выбралі невыпадкова.

 
– У мяне 3 ліпеня дзень нараджэння. Згуляць вяселле ў гэты дзень не атрымалася б, бо ва ўстановах, у тым ліку ў загсе, выхадны. Таму вырашылі правесці ўрачыстасць напярэдадні, – гаворыць Святлана.

 
Пазнаёміліся маладыя тры гады таму ў кампаніі агульных сяброў. Адразу звярнулі адно на аднаго ўвагу. Пачалі сустракацца. Ігар – вадзіцель міжнародных рэйсаў – спяшаўся на выхадныя не дадому ў Клайпеду, а да Святланы ў Міёры. Дарэчы, гэты горад не быў для яго чужым і раней.

 
– Мы з родным братам працавалі ў кампаніі, якая ўстанаўлівала халадзільнае абсталяванне на міёрскім мясакамбінаце. Часта прыязджалі сюды ў камандзіроўкі, – расказвае Ігар. – Брат тут стварыў сям’ю, пераехаў у Міёры. Цяпер мы з ім абодва дальнабойшчыкі.
Святлана – ураджэнка Шаркаўшчыны – прыехала ў Міёры па размеркаванні ў 2001 годзе. Працуе акушэркай у радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы. Наш гарадок для яе стаў блізкім і ўтульным.
Будаваць сваё шчасце сям’я Сіпавічус таксама будзе ў Міёрах. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота з архіва сям’і СІПАВІЧУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта