Авторизация
 

Не больш за дзесяць гасцей. Новымі правіламі рэгістрацыі шлюбу падзялілася начальнік аддзела загса з Міёр

 Рэгістрацыя шлюбу – падзея важная, запамінальная, эмацыянальная. Многім маладым хочацца, каб сведкамі іх упэўненага «Так!», абмену пярсцёнкамі і першага сямейнага танца сталі родныя і блізкія, якіх звычайна збіраецца нямала. Цяпер удзельнікаў урачыстасці не павінна быць больш за дзесяць. Такое патрабаванне ў якасці дадатковай меры па распаўсюджанні каронавіруснай інфекцыі вызначана Пастановай Савета Міністраў ад 22 мая № 305.

– Маладыя, іх бацькі, сведкі, фатограф – вось у прынцыпе ўвесь састаў цяперашняга вяселля, – падлічвае начальнік аддзела загса райвыканкама Ірына Юхно (на здымку). – Патрабаванне наконт колькасці прысутных распаўсюджваецца на рэгістрацыю шлюбаў, у тым ліку выязных і юбілейных, на ўрачыстую рэгістрацыю нараджэння. З апошняй паслугай на практыцы пакуль не сустракаліся.

Як ставяцца маладыя да новаўвядзення?

– Яшчэ да Пастановы некаторыя пары прыходзілі з невялікім суправаджэннем. Так, напрыканцы красавіка рэгістравалі шлюб, калі ў зале акрамя маладых было толькі трое гасцей. Першапачаткова планавалі большую колькасць, але з-за пандэміі каронавіруса перадумалі.

Не ўзнікае праблем і цяпер. Да новых патрабаванняў ставяцца з разуменнем. Напрыклад, на чэрвень у нас пакуль дзве заявы на рэгістрацыю шлюбу. Адна пара збіралася ў загс з вялікай кампаніяй, але колькасць прысутных на рэгістрацыі падкарэкціруе.

Здараліся выпадкі, калі з-за эпідсітуацыі адмянялі вяселле?

– Такога не было. Але адна пара перанесла рэгістрацыю. Думалі ў чэрвені згуляць шумнае вяселле ў шырокім коле родных і сяброў, але вырашылі распісацца ў маі ўдваіх. Адсутнасць гасцей не адбілася на іх эмоцыі і ўражанні.

 Ці паўплываў каронавірус на колькасць шлюбаў у гэтым годзе?

– Параўнаем лічбы за мінулы год і цяперашні. Прывяду статыстыку рэгістрацый менавіта ў аддзеле загса. Так, у красавіку 2019-га было чатыры шлюбы, сёлета – адзін, у маі адпаведна чатыры і тры. У мінулагоднім чэрвені зарэгістравалі 14 шлюбаў, на сёлетні пакуль дзве заявы, у ліпені 2019-га адбылося 12 рэгістрацый, сёлета яшчэ толькі шэсць заяў.

Як бачна, шлюбаў менш. Відаць, без каронавіруса тут не абышлося. Адны пары вырашаюць узаконіць адносіны незалежна ад эпідсітуацыі, іншыя, верагодна, чакаюць, калі яна пойдзе на спад, каб згуляць вяселле так, як першапачаткова задумана.

У буднія дні наведвальнікаў паменела?

– Працуем у звычайным рэжыме. Складаем акты рэгістрацыі, выдаём даведкі, кансультуем па пытаннях, што ў нашай кампетэнцыі. Найбольш наведвальнікаў па аўторках: прымаем 15 – 20 чалавек. У астатнія дні менш. У рабоце з людзьмі прытрымліваемся антыкаронавірусных правіл.

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 563
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 221
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 136
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта