Авторизация
 

Трывалы ланцужок сямейнай повязі. Жыхары Міёршчыны расказалі, што для іх значаць самыя блізкія людзі

 Мая сям’я – маё багацце. Што для кожнага значыць гэты выраз? Пра сямейныя традыцыі, сувязь пакаленняў і выхаванне дзяцей расказалі жыхары Міёршчыны.

Зоя РОДЗІНА, адказны сакратар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў:

– Сям’я – гэта святое. І для малога, і для старога. Лічу правільным, што раней дзеці жылі са сваімі бацькамі, стваралі ўласныя сем’і пад адным дахам. У мяне было дзве сястры. У некаторых сем’ях гадавалася па сем – восем дзяцей. Бацькі дажывалі свой век сярод родных, цяпер гэта рэдкасць. Мая маці была непісьменнай, пры гэтым ведала на памяць шмат песень, мы разам іх спявалі на святы і ў будні. З мужам пражылі 32 гады, вось ужо 15 гадоў, як яго няма, а я часта пераасэнсоўваю, што рабіла не так у нашых стасунках. Хачу параіць маладым: паважайце, любіце і беражыце адно аднаго, саступайце. Без гэтага сямейнае жыццё немагчыма.

 Аляксандр ВАЯВОДАЎ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:

– Мае бацькі рана пайшлі з жыцця, але ў памяці назаўсёды іх прыклад, як трэба будаваць сямейнае жыццё. У нас дома панавалі павага, любоў і чулыя адносіны да дзяцей. Бацькі ўкладвалі ў нас душу. Гэта была традыцыйная савецкая сям’я: маці наладжвала быт, а слова таты заўсёды лічылася галоўным. Між тым цёпла і душэўна ставіліся да дзяцей. Такія ж адносіны я перанёс у сваю сям’ю. Для нас з жонкай самае галоўнае – дачка і сын. Цяпер шмат спакус у інтэрнэце, адцягнуць увагу дзіцяці ад гаджатаў можна толькі асабістым удзелам. У вольны час ладзім рухомыя гульні, сумесныя прагулкі. Неабходна цалкам прысвячаць сябе дзіцяці. Развіваць і духоўна, і фізічна.

 Марына РУБАНІК, спецыяліст па кадрах Міёрскага аддзялення аховы:

– З мужам, дзецьмі і бацькамі ў мяне самыя шчырыя і блізкія адносіны. Моцная сям’я асабліва важная для малых, бо менавіта праз яе ўспрымаюць навакольны свет, вучацца сямейнаму выхаванню. Галоўнае – узаемаразуменне паміж мамай і татам. Не дзелім з мужам абавязкі па выхаванні. Тым, што расказваюць мне, дочкі амаль заўсёды дзеляцца і з татам. Лічу яго галоўным чалавекам у жыцці нашых дзяўчатак. Напэўна, таму не адчулі цяжкасцей пераходнага ўзросту ў старэйшай Ульяны, даверлівыя адносіны з малодшай Каралінай. Працуем разам з мужам, але гэта не перашкаджае цёплым пачуццям. Я занята з раніцы да вечара, Юрый – зменамі. Ды і абавязкі ў аддзяленні розныя, за дзень можам і не ўбачыцца. Нашай сямейнай справай стала будаўніцтва дачы: муж узводзіў, а мы з дзяўчаткамі добраўпарадкоўвалі тэрыторыю, садзілі кветкі. Зрабілі валейбольную пляцоўку і баскетбольнае кольца, любім гуляць у бадмінтон. Да гаспадарчых спраў імкнёмся гуртам, дапамагаем бацькам. Па-іншаму быць не можа.

 Віктар і Вікторыя ПАЛЬЧЭЎСКІЯ, сям’я з райцэнтра:

– Ужо амаль сем гадоў, як мы разам перад Богам і людзьмі. У нас не толькі адно прозвішча на дваіх, але і імя (Віктар і Вікторыя). За гэты цудоўны час паспелі пабудаваць дом, пасадзіць дрэва, нара- дзіць сына і дачку. Розніца ва ўзросце ў дзяцей усяго чатыры гады, але Косця, як дарослы, клапоціцца пра Веранічку, гуляе з ёй і дапамагае бацькам. Калі хтосьці крыўдзіць малую – абараняе. Нашы бабулі, дзядулі, родныя брат і сёстры жывуць на Міёршчыне. У выхадныя збіраемся вялікай дружнай сям’ёй.

 Юрый ВАРОНЬКА, механізатар ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс»:

– Для мяне родныя і блізкія заўсёды на першым месцы. Жонка, дачка, маці і бацька, брат – маё самае вялікае багацце. Працягваем традыцыю збірацца на святы, як было ў бацькоў. Сёлета, на жаль, не атрымліваецца бачыцца часта – у перыяд эпідэміі непакоімся пра іх здароўе. Давялося адзначаць татаў юбілей і Вялік-дзень на адлегласці. Аднак усё роўна прыходжу, калі трэба дапамагчы. Да цешчы цяпер таксама ездзім толькі па неабходнасці. У лістападзе адзначым з жонкай сярэбранае вяселле. Часам жартуе, што дадому прыходжу толькі пераначаваць. Рабочы дзень у аграрыяў ненармаваны – даводзіцца з гэтым мірыцца. Працуем на дабрабыт сям’і. А як інакш – дзеля самых блізкіх людзей мы жывём.

 Ігар БАРАН, вучань СШ № 3 імя Я. Томкі:

– Люблю сваю сям’ю за шчырасць, пазітыў, клопат, пастаянную гатоўнасць дапамагчы… Я мог бы доўга працягваць гэты спіс. Што ні кажы, амаль для кожнага чалавека сям’я – галоўнае жыццёвае багацце. Мне пашанцавала: родныя для мяне – сапраўдная апора. Часта бавім час разам: ходзім на прагулкі, глядзім фільмы, гатуем, займаемся хатнімі справамі. Я ўдзячны сваім родным за любоў, разуменне, цярпенне, за неацэнны ўнёсак у маё жыццё і дасягненні.


 Канстанцін МАТЭЛЕНАК, начальнік Міёрскага раёна газазабеспячэння:

– Сям’я – галоўныя поспех і дасягненне ў маім жыцці. Самыя блізкія людзі – дачка і жонка, бо дзеці – працяг цябе, будучыня і надзеі, а другая палавінка – чалавек, з якім ты ствараеш гэтую будучыню. Бязмерна люблю сваіх бацькоў, якія падарылі мне жыццё, далі добрае выхаванне і адукацыю. Блізкія людзі – сястра і брат: мы разам раслі, спазнавалі новае і ўзаемадапаўнялі адзін аднаго. З жонкай выхоўваем дачку ў атмасферы дабрыні, пяшчоты і прыстойнасці. Шануем памяць пра сваіх продкаў. Лічу, што сям’я – гэта ланцужок, а кожнае пакаленне – яго звяно. Жадаю ўсім, каб вашы ланцужкі былі трывалымі і бясконцымі!

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі і з сацыяльных сетак.
Запісала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 341
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 541
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 175
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 123
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта