Авторизация
 

Тры сакрэты гармоніі ў доме расказала псіхолаг з Міёр

 Крыніца кахання, павагі, салідарнасці і прывязанасці. Тое, на чым грунтуецца цывілізаванае грамадства і без чаго не можа існаваць чалавек. Усё гэта пра сям’ю. Як будаваць яе шчаслівай і гарманічнай, гутарым з псіхолагам аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Зінаідай РАВЕЦКАЙ. 

Для адных шчаслівая сям’я – гэта муж, які не злоўжывае алкаголем, і гаспадарлівая жонка, для другіх – дзіцячы смех, трэція ставяць на першае месца дабрабыт. Шчасце ёсць, толькі ў кожнага яно сваё. А метады, на якіх гэта шчасце ствараецца, – універсальныя, – адзначае Зінаіда Феафанаўна. – Шкада, у школах няма прадмета, які б вучыў будаваць адносіны ў сям’і і берагчы каханне. Гэтую складаную навуку спасцігаем самі шляхам спроб і памылак.

Якімі сакрэтамі трэба валодаць і карыстацца, каб стварыць моцную шчаслівую сям’ю, дзе каханне ўзаемнае, а іспыты толькі ўмацоўваюць адносіны?

– Яны даступныя кожнаму. Перш-наперш трэба выказваць свае пажаданні. Нярэдка ў сем’ях бывае, што муж ці жонка чакаюць адно ад аднаго пэўных дзеянняў, а нічога не адбываецца толькі з-за таго, што не прагаварылі свае патрэбы. Не варта спадзявацца, што ваша другая палова ўмее чытаць думкі ці сама здагадаецца, што вам трэба. Найлепш пра гэта расказаць. Захоплены праглядам фільма муж можа забыцца, што трэба вымыць посуд. Напомніце пра гэта. Правіла вымаўленых просьб і пажаданняў распаўсюджваецца на ўсе сферы сямейнага жыцця: планаванне бюджэту, узаемаадносіны з бацькамі і дзецьмі, выбар месца адпачынку і так далей.

Пры гэтым трэба ўлічваць інтарэсы ўсіх членаў сям’і?

– Так. Другі сакрэт сямейнай гармоніі – уменне чуць і разумець. Здараецца, муж і жонка думаюць выключна пра свае патрэбы і не жадаюць прыслухацца да меркаванняў адзін аднаго. Такую сям’ю наўрад ці чакае шчаслівая будучыня. Уменне разумець і прымаць дапаможа знайсці выйсце са складанай сітуацыі.

Здагадваюся пра трэці сакрэт. Кампраміс?!

– Сапраўды. І гэта, напэўна, самае складанае. Кампраміс азначае, што часам даводзіцца адмаўляцца ад сваіх звычак, пераступаць праз уласныя прынцыпы. Але гэта неабходна для сямейнага шчасця. Галоўнае – знайсці прымальнае для ўсіх рашэнне. Магчыма, пошук пройдзе ў спрэчках. Гэта нармальна. І ў дружных шчаслівых сем’ях здараюцца канфлікты. Толькі не трэба крытыкаваць і навязваць выгадны для сябе варыянт. У сапраўднай сям’і муж і жонка ў першую чаргу думаюць адно пра аднаго, а значыць, здольныя вырашаць сітуацыі з улікам інтарэсаў кожнага.


Не менш важна ўмець прызнаваць свае няправільныя паводзіны і не перакладаць адказнасць на кагосьці аднаго?

– На гэты конт ёсць добрая прытча.
У невялікім горадзе па-суседстве жылі дзве сям’і. У адной муж з жонкай увесь час сварыліся, абвінавачваючы адно аднаго ў сваіх няшчасцях, а ў другой жылі дружна. Сварлівая гаспадыня зайздросціла шчасцю суседзяў. Аднойчы загадала мужу пайсці паглядзець, як у іх атрымліваецца жыць ціха-мірна.


Прыйшоў ён у чужы дом, схаваўся і назірае. Гаспадыня наводзіць парадак, напяваючы вясёлую песеньку. Узяла дарагую вазу ад пылу працерці, якраз тэлефон зазваніў. Паставіла вазу на край стала і пайшла адказаць на званок. У гэты час у пакой зайшоў яе муж, зачапіў вазу, тая звалілася і разбілася. Падышла жонка і са шкадаваннем кажа:
– Прабач, дарагі. Гэта я вінавата. Паставіла вазу на край стала.


Муж гаворыць:
– Што ты, мілая. Гэта я вінаваты. Спяшаўся і не заўважыў. Ды нічога. Гэта не самае горшае, што можа здарыцца.
Прыйшоў сусед дадому.
– Ну што так доўга? Паглядзеў? – пытае жонка.


– Паглядзеў.
– Ну і як там у іх?
– У іх – усе вінаватыя. А ў нас у кожнага праўда свая.

Фота з уласнага архіва Зінаіды РАВЕЦКАЙ.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 341
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 541
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 175
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 123
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта