Авторизация
 

Асновай шчаслівай сям’і Васіль і Святлана ЯЛЕНСКІЯ з Дзісны лічаць узаемаразуменне, з якога бяруць выток згода і дабрабыт.

 У сям’і Яленскіх бацькі і дзеці любяць праводзіць час разам. Падабаюцца сумесныя падарожжы, адпачынак на прыродзе, пікнікі ў сваім двары. На гарадскія і раённыя святы таксама збіраюцца ўсёй сям’ёй. 

– Доўга адзін без аднаго не можам. Калі дачка адпачывала ў санаторыі, мы з мужам і малодшы брацік сумавалі. Нават не ведаю, як будзем без яе, калі вучыцца паедзе, – гаворыць маці.


Пакуль Ксенія толькі заканчвае сёмы клас. Атрымлівае добрыя адзнакі, захапляецца танцамі і маляваннем, дапамагае з хатнімі клопатамі. Рухавым і цікаўным расце сынок Дзіма. Любімы занятак пяцігадовага гарэзы – ганяць у футбол і на веласіпедзе. Як і старэйшая сястра, любіць танцы. Займаецца ў харэаграфічным аб’яднанні ў дзіцячым садку.


– Дзеці дружныя, клапоцяцца адзін пра аднаго, – радуецца Святлана. – Мы перажывалі, як паміж імі адносіны будуць складвацца. Розніца ва ўзросце немалая. Але праблем не ўзнікла. Лічу, што дзеці капіруюць бацькоў. Калі паміж татам і мамай паважлівыя адносіны, няма канфліктаў і спрэчак, то і ў дзяцей будзе мір. Нашу сям’ю будуем на ўзаемаразуменні. Канечне, без памылак не бывае. Іх трэба заўважыць, прызнаць і пастарацца выправіць. Гэтым правілам кіруемся самі і вучым дачку з сынам.


– Сям’я – адзінае цэлае. Трэба дапамагаць адзін аднаму, падтрымліваць. На гэтым трымаецца дабрабыт, – дадае Васіль.
Сямейная гісторыя Яленскіх пачалася ў 2001 годзе. Пралог такі. Святлана скончыла Полацкі педкаледж і прыехала ў Сіцькоўскую школу вучыць пачаткоўцаў. Васіль быў выратавальнікам у пажарнай часці ЛВДС «Дзісна». Пазнаёміліся ў кампаніі сяброў. З першай сустрэчы паміж маладымі людзьмі ўзнікла сімпатыя. Узаемныя пачуцці мацнелі.


 – Сустракаліся доўга – чатыры гады. Я працавала ў школе і завочна вучылася ў Віцебскім універсітэце. Калі заканчвала апошні курс, вырашылі ажаніцца, – расказвае Святлана. – З месцам жыхарства вызначыліся адразу – Дзісна. Тут нарадзіўся і вырас Васіль, тут яго бацькі. Адзіны сын у сям’і не мог паехаць ад іх далёка. Я родам з Шаркаўшчынскага раёна, і вялікі горад не вельмі вабіў. Да таго ж у Дзісне работа знайшлася: уладкавалася ў школу.


Праз год у гісторыі сям’і адгарнулася новая старонка – іх стала трое. Першыя бацькоўскія радасці і клопаты, першыя крокі і першыя словы дачушкі, першыя ўборы ў дзіцячы сад, першы букет на першы званок. Такія ж непаўторныя эмоцыі падарыла з’яўленне на свет сыночка.


Цяпер у Яленскіх уласны дом, дзе разам ствараюць утульнасць і камфорт. Строгага падзелу абавязкаў паміж бацькамі і дзецьмі няма. Нават маленькі Дзіма ахвотна памые посуд пасля вячэры. Сочыць за чысцінёй і парадкам у хаце, у двары і на агародзе Ксюша. Мама Святлана захоплена кветкамі, аддае перавагу шматлетнікам. На клумбах квітнеюць прымулы, ружы, лілеі і іншыя краскі. Тата Васіль кіруецца наказам свайго бацькі: нават калі не давядзецца штосьці рабіць, трэба гэта ўмець. Таму гараж гаспадара сумяшчае і мехдвор, і сталярны цэх, і кузню. Тут вырабляе розныя прыстасаванні для сельскагаспадарчай тэхнікі, дваровы дэкор. Змайстраваў шпакоўню з каванымі элементамі для дзіцячага садка. У планах – каваныя вароты ў свой двор. Суседзі жартам называюць умельца-самавучку Кулібіным. Акрамя ўмелых рук у Васіля артыстычныя здольнасці. Спявае ў гурце «Дзісенчукі», выступае вядучым на мясцовых святах.


– На сцэне я са школы, удзельнічаў у многіх мерапрыемствах, – расказвае ён. – У арміі іграў у аркестры на трубе. Калі пасля службы стаў выратавальнікам, запрасілі ў аркестр раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Там маім інструментам быў барабан. Выступалі на гарадскіх і раённых святах. У «Дзісенчуках» каля трох гадоў. Мне падабаецца. Прыемна дарыць людзям радасць.
На канцэртах у Дзісне і раённых святах Яленскія таксама разам. Мама з сынам займаюць месцы ў глядзельнай зале, тата з дачкой за кулісамі чакаюць свайго выхаду на сцэну.


Ёсць у бацькоў і дзяцей агульная мара – адпачыць за мяжой. Тату з мамай вабіць мора, а дачку з сынам – магчымасць палётаць на самалёце. Пакуль падарожнічалі па Беларусі і суседніх расійскіх гарадах.


 – Запомнілася адна з паездак у Мінск. Ксюшы тады толькі пяць гадоў было. Па дарозе заехаліся ў Хатынь, – успамінае Святлана. – Летняя раніца. Цішыня. Мы хадзілі па мемарыяльным комплексе і кожны расказваў тое, што ведаў пра вайну. У машыну вярталіся са слязамі на вачах. Дачка і цяпер памятае той дзень.


Як і ў кожнай сям’і, у Яленскіх бываюць сумныя моманты, свае цяжкасці. Пераадолець іх дапамагаюць любоў, уменне дараваць, гатоўнасць падставіць плячо. Пакрысе хмары развейваюцца, і зноў светла і сонечна.


У цёплым сямейным коле любяць адзначаць важныя каляндарныя даты. Чарада зімовых святаў пачынаецца з 30 снежня – дня нараджэння таты – і завяршаецца днём нараджэння дачкі 9 студзеня. Двайное свята 25 ліпеня. У Васіля – прафесійнае, у Святланы – асабістае. Напярэдадні – 22-га – агульнае. Сёлета адзначаць 14-ю гадавіну сумеснага жыцця. Яшчэ адна новая глава з цікавым зместам упішацца ў сямейную гісторыю. Наперадзе іх яшчэ шмат.

Фотаматэрыял з сямейнага архіва ЯЛЕНСКІХ.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 949
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 393
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта