Авторизация
 

Узорная вясковая сям'я - Аніські з Чурылава Дальняга

 Вясковая сям’я жыве вясковымі клопатамі. Асабліва тады, калі муж і жонка выраслі ў глыбінцы і звязалі сваю працоўную дзейнасць з сельскай гаспадаркай. Прыклад такой клапатлівай, працавітай сям’і – Пётр і Наталля АНІСЬКІ з вёскі Чурылава Дальняе. 

– Жыць добра можна і ў вёсцы, – упэўнены яны. – Галоўнае, каб душа ляжала да вясковага побыту, каб ты хацеў і ўмеў працаваць.
Пётр Альдэфонсавіч заняты механізатарам у ААТ «Мерыца», Наталля Валянцінаўна рознарабочая ў сялянскай (фермерскай) гаспадарцы «Дэмскі сад» . Такія людзі – сапраўднае багацце любой вёскі. Выхоўваюць Алесю і Аляксея. У сям’і пануе павага і любоў адзін да аднаго, пачуццё адказнасці за сваіх дзетак. Вынікам такіх адносін можна лічыць прыкладнае выхаванне і добрую паспяховасць сына і дачушкі.


Пётр і Наталля камфортна адчуваюць сябе ў вёсцы, пастаянна ўдасканальваюць сваю гаспадарку. Іх прывабліваюць цішыня, сціплая сельская прыгажосць. У рэдкія хвіліны адпачынку сям’я любіць праводзіць час разам.


– За 10 гадоў сумеснага жыцця мы ні разу не пасварыліся, – з гонарам расказвае Наталля. – Муж заўсёды быў галавой сям’і, надзейным і добрым памочнікам.
Гэтаму можна толькі па-добраму пазайздросціць. І з упэўненасцю сказаць: пакуль такія людзі ёсць – вёска будзе жыць!

Фота з архіва рэдакцыі.
І. ЗАХАРЭНЬ, сацыяльны педагог.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 280
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 416
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 385
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта