Авторизация
 

Сям'я будуецца з цаглінак разумення і павагі, упэўнены Даргелі з Волкаўшчыны. Яны адзначылі 50-годдзе сямейнага жыцця

 Сцяпан Сцяпанавіч і Рэгіна Юльянаўна знаёмы з дзяцінства, бо жылі праз дарогу. Працягам іх светлага юнацкага кахання стала доўгая сямейная гісторыя.

  Снежныя гурбы, халодны вецер, мароз. Цёпла і ўтульна ў той апошні дзень студзеня было двум маладым. Іх грэлі каханне і прыемнае хваляванне. Радасна біліся ва ўнісон два сэрцы. Дзве жыццёвыя сцежкі сышліся ў адну дарогу.

– Распісваліся ў Новым Пагосце. Мне ад кінафікацыі машыну далі, каб у сельсавет даехаць, – расказвае Сцяпан Сцяпанавіч.


– На вяселлі чалавек 60 гуляла. Тры дні святкавалі. Першы – у хаце нявесты, другі – у жаніха, а трэці – з гасцямі, што засталіся, – дадае Рэгіна Юльянаўна.
Дзень нараджэння сваёй сям’і – 31 студзеня 1970-га – праз 50 гадоў Даргелі памятаюць у падрабязнасцях.


У роднай Волкаўшчыне яны сталі будаваць свой сямейны дабрабыт, сваё сумеснае шчасце. З чаго яно складалася? З утульнага драўлянага дома, пра які на пяць гадоў старэйшы за жонку малады гаспадар паклапаціўся яшчэ да жаніцьбы. З першых усмешак і першых крокаў траіх дзяцей. З шумных святаў, якія ўскладчыну адзначалі з аднасяльчанамі. Са звыклых клопатаў на працы і па хатняй гаспадарцы.


Яшчэ ў 1960-м Сцяпан Сцяпанавіч скончыў Гродзенскую рэспубліканскую школу кінамеханікаў. У 1981-м атрымаў дыплом Ленінградскага кінатэхнікума па спецыяльнасці «Кінаабсталяванне і яго эксплуатацыя». Вазіў кіно па вёсках Перабродскага і Новапагосцкага сельсаветаў. Калі здараліся непаладкі з абсталяваннем, сам іх выпраўляў.


 Увесь працоўны шлях Рэгіны Юльянаўны звязаны з мясцовым калгасам «Рассвет». Пачынала рахункаводам. У 1973-м, калі на руках быў дыплом Полацкага сельскагаспадарчага тэхнікума, стала эканамістам. На гэтай пасадзе адпрацавала да 2002-га. Успамінае, як хадзіла за камбайнамі і сачыла, каб на полі не застаўся ніводны каласок, як вяла ўлік па нарыхтоўцы кармоў.


Дома чакалі дзеці і хатнія справы. Гаспадарку Даргелі трымалі вялікую. Гадавалі трох кароў і каня, авечак і свіней, птушку.


 – З намі жыла маці мужа Францішка Якаўлеўна. Даглядала ўнукаў, па хаце дапамагала, – гаворыць Рэгіна Юльянаўна. – Заўсёды буду ёй удзячна за клопаты.
Цяпер спраў у дбайных гаспадароў паменела. З гадаванцаў на падворку толькі птушка засталася. Сцяпан Сцяпанавіч даглядае пчол і вырошчвае вінаград. На падворку 35 сартоў. Прыжываюцца саджанцы ў аднавяскоўцаў, міярчан і за межамі раёна.


Вольным часам муж і жонка чытаюць газеты, часопісы і кнігі, глядзяць пазнавальныя тэлеперадачы і фільмы для душы.
Клапоцяцца пра бацькоў дарослыя дзеці. Сыны ад роднага дома недалёка. Жывуць са сваімі сем’ямі ў Міёрах. Аляксандр працуе на металапракатным заводзе, Віктар – у санаторыі «Расінка». Дачка Наталля ў Мінску, выкладае ў школе беларускую мову і літаратуру.

У Даргеляў чацвёра ўнукаў. Старэйшая Насця атрымала прафесію дызайнера- афарміцеля ў каледжы, працуе ў Віцебску ў Палацы дзяцей і моладзі, завочна вучыцца на мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. Машэрава. Юля – студэнтка-першакурсніца Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, будзе рэдактарам-тэхнолагам. Ксюша вучыцца ў сёмым класе, захоплена маляваннем. Самы малодшы Мікіта ходзіць у чацвёрты клас.


– Штодня званкі ад дзяцей і ўнукаў, прыязджаюць часта і заўсёды з гасцінцамі. У нас цудоўныя сыны і дачка, нявесткі і зяць. Ваду ў наш дом падвялі, неабходнай бытавой тэхнікай забяспечылі, дапамагаюць агарод садзіць і ўраджай збіраць. Унукі поспехамі радуюць. Што яшчэ трэба?! – кажуць шчаслівыя бацька і маці, дзядуля і бабуля.


Разам з самымі блізкімі і дарагімі людзьмі адзначаюць Сцяпан Сцяпанавіч і Рэгіна Юльянаўна сваё залатое вяселле. Праз 50 гадоў пранеслі яны ўзаемаразуменне, павагу, падтрымку і ўменне ісці на кампраміс. Менавіта з такіх «цаглінак», па меркаванні залатых маладых, трэба будаваць сям’ю.

  Фотаматэрыял з архіва сям'і ДАРГЕЛЬ.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта