Авторизация
 

Яўген Немянёнак - другое дзіця ў сям'і, а ў новым годзе на Міёршчыне - першы

 1 студзеня ў Беларусі нарадзіліся 42 дзіцяці. Адно з іх – у Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы. Цудоўным навагоднім падарункам для Таццяны Немянёнак з Павяцця стаў сыночак. Ён з’явіўся на свет у першы дзень года ў 19.10. Хлопчыка назвалі Яўгенам.

Віншаваць матуль, якія нарадзілі дзетак 1 студзеня, – ініцыятыва Міністэрства аховы здароўя. У палату да Таццяны завіталі галоўны ўрач Алена Сівая, яе намеснік па медыцынскай частцы Святлана Бірукова, урач-акушэр-гінеколаг Іван Крылоў. Пажадалі маці і сыночку здароўя, выказалі спадзяванне на новую сустрэчу, уручылі падарунак.


– Зусім не чакала, што маленькі народзіцца менавіта ў першы дзень года, – гаворыць шчаслівая маці. – Гэта другое дзіця ў нашай сям’і. Дачушцы Дарыне тры з паловай гады. Яна сястрычку прасіла, а мы з мужам Дзмітрыем хлопчыка хацелі. Імя сыну выбіраў тата.
Медыкі не ўзгадалі, калі апошні раз у мясцовым акушэрскім аддзяленні чулі плач нованароджанага 1 студзеня. Такім чынам, з’яўленне на свет Жэні Немянёнка – адметная падзея не толькі для яго сям’і, але і для Міёршчыны.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта