Рождение сотого ребенка 26 декабря зарегистрировали в отделе загса Миорского райисполкома

 Сям’я міярчан Алега і Ірыны Дзядзюраў сустрэне Новы год у пашыраным саставе. 17 снежня з’явілася на свет іх дачушка. Першы дакумент дзяўчынкі ўручылі тату.

Шчаслівага і добрага лёсу пажадала маленькай і яе сям’і начальнік аддзела загса Ірына Юхно. Разам з пасведчаннем аб нараджэнні – падарунак на памяць.


– Гэта наша другое дзіця, – радуецца Алег Эдуардавіч. – Старэйшаму сыну Арцёму чатыры з паловай гады. Ён хацеў сястрычку. І вось пад Новы год жаданне здзейснілася. Дачушку назвалі Дарынай. Шмат варыянтаў было наконт імя, але спыніліся на гэтым. Дарына – наш цудоўны дар.


Па словах таты, дзяўчынка не капрызнічае, дазваляе бацькам паспаць па начах. Пакрысе знаёміцца з навакольным светам. Прыцягваюць увагу маленькай і агеньчыкі на елачцы, якую ўпрыгожыў старэйшы брацік.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.