Авторизация
 

Прыёмныя маці Міёршчыны аддаюць часцінку душы дзецям

 У раёне 13 апякунскіх сем’яў – 11 прыёмных і два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу – дзе выхоўваюцца 52 малыя.

Выгадаваць дзяцей – значыць прадоўжыць сваё жыццё ў нашчадках. Але ж у нас шмат безнаглядных пры жывых бацьках. Іх называюць сацыяльнымі сіротамі. За сваё маленькае жыццё яны перажылі боль, расчараванні, здрады самага роднага чалавека. Столькі ўсяго ў гэтых параненых дзіцячых лёсах…

Ад перажытага малыя замыкаюцца, перастаюць верыць у людзей, у сябе. Нібы хаваюцца за тоўсты панцыр, пакрываюцца калючкамі, як вожыкі. Так становяцца маленькімі дарослымі і вучацца выжываць.


Прыемна бачыць вочы тых малых, якія знайшлі бацькоў, сям’ю, дом. Зноў навучыліся любіць, давяраць. Магчыма, не адразу, але растаялі, скінулі калючкі і сталі проста дзецьмі. Ім патрэбны сем’і, любоў і свой дарослы.


Як добра, што такія дарослыя знаходзяцца! Яны розныя – жанчыны, якія становяцца прыёмнымі мамамі. Адны поўнасцю раствараюцца ў дзецях, другія на працягу многіх гадоў вучацца жыць з іх цяжкімі звычкамі і характарамі, трэція ўжо выпусцілі ў свет адно пакаленне і ўзялі ў сям’ю новых сірот. Усіх гэтых жанчын, нягледзячы на знешнасць, узрост, сацыяльны статус і адукацыю, аб’ядноўвае тое, што яны разам са сваёй сям’ёй змаглі дапамагчы чужому дзіцяці.

Фота для ілюстрацыі.
Анжаліка БАНЬКОЎСКАЯ,
раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 712
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 272
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 67 787
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 243
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 316
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2019
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2019
Константин

Госці краін

free counters
Партнеры сайта