Авторизация
 

Лагуны з Іста з упэўненасцю глядзяць у будучыню

 Забяспечыць дабрабыт працай сваіх рук можна ў любым месцы. Так лічаць і на ўласным прыкладзе пацвярджаюць 
Барыс і Наталля ЛАГУНЫ з вёскі Іст Язненскага сельсавета. 

Месцейка Іст ад Міёр і Полацка аддзяляюць дзясяткі кіламетраў. Дабрацца ў горад без уласнага транспарта складана, бо грамадскі сюды заходзіць рэдка. На дарозе столькі ямін і выбоін, што едзеш, нібы па пральнай дошцы. Дзіцячага садка і школы няма. Таму і здзіўляе, што ў ціхай аддаленай вёсцы застаюцца сем’і з маленькімі дзецьмі. Што іх тут трымае?

 Сядзіба Лагуноў аздоблена вазонамі з рознакаляровымі петуніямі, кустамі гартэнзій і півоняў. На акуратным падворку – гаспадарчыя пабудовы і лазня. Побач – агарод, цяпліца, садовыя дрэвы.


Дома ўсе, акрамя трохгадовай Лізы. Дзяўчынка першы дзень пайшла ў Язненскі яслі-сад. Гаспадар на падворку заняты, гаспадыня – у хаце. Даша разам з сябрам на вуліцы перабірае грыбы, што ў ваколічных лясах назбіралі. Сёлета паступіла ў Мінскі медыцынскі каледж.


– Даша і ў хаце, і ў агародзе дапамагае. Няпроста мне заставацца без памочніцы, – заўважае маці.
У доме працягваецца рамонт. Бацькоўскую хату Барыс рэстаўрыруе сам. Робіць прасторную ўцепленую веранду. Умее і электраправодку правесці, і сантэхніку ўсталяваць, і печку скласці. Будаўнічую спецыяльнасць атрымаў у Наваполацкім політэхнічным інстытуце (сучасны Полацкі дзяржуніверсітэт).


– Студэнтам кожнае лета праводзіў у будаўнічых атрадах, у верасні знаходзіў работу ў гаспадарках, – расказвае Барыс. – Пасля ў Маскве працаваў. У Іст вярнуўся маці даглядаць. У 2002 годзе зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік. Цяпер у нас каманда. Працуем па заказах. Будуем, рэканструюем, рамантуем.


 З расійскай сталіцай не па чутках знаёма Наталля. Працавала там прадаўцом у магазіне.
– Дадому раз у паўтара месяца прыязджала. Даша з дзядулем заставалася. Урокі ў яе па тэлефоне правярала, – успамінае.
З часам Барыс і Наталля ўпэўніліся, што за дабрабытам не абавязкова ў далёкія далі скіроўвацца. Сваімі рукамі будуюць сямейнае шчасце на малой радзіме.


– У нас такія мясціны маляўнічыя, цішыня, спакой. Калі трэба ў горад – завялі машыну ды паехалі. З дарогай, канешне, праблема. Яе з 2007 года не рамантавалі, – гаворыць гаспадар. – Мяне здзіўляе, што ў 21 стагоддзі навокал столькі безгаспадарлівасці.


Тры гады таму на месцы звалкі за падворкам Барыс выкапаў сажалку. Вадаёмчык стаў улюбёным месцам летняга адпачынку для нешматлікай вясковай дзятвы. Любіць тут забаўляцца і Ліза. Ёй не сумна з татам і мамай. Гуляюць на вуліцы ў хованкі і даганялкі. Зімой з ахвотай чысціць снег. Бацькі абавязкова пахваляць і падзякуюць за дапамогу.


 Да Барыса і Наталлі часта прыязджаць родныя і сябры. Асабліва летам. Падабаюцца ім мясцовыя краявіды і спакой, любяць у лазні папарыцца, пачаставацца свежай агароднінай. Гасцям гаспадары рады. Задумваюцца пра тое, каб у будучым адчыніць аграсядзібу.


– Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі чалавек нічога не робіць, то няважна, дзе ён жыве. Будзеш працаваць – і ў вёсцы сябе забяспечыш, – перакананы Барыс.


– Вядома, без цяжкасцей не абыходзіцца. Але спраўляемся, – дадае Наталля.
У ціхай аддаленай ад горада вёсцы дружная сям’я з упэўненасцю глядзіць у сваю будучыню.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 712
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 272
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 67 787
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 243
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 316
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2019
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2019
Константин

Госці краін

free counters
Партнеры сайта