Авторизация
 

Наталія Валынец з Язна вырасціла васьмярых дзяцей

 Скіравацца ў самы аддалены аграгарадок паклікала паведамленне рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, што аператар машыннага даення КУП «Язна» Наталія ВАЛЫНЕЦ узнагароджана ордэнам Маці. Знайсці яе дома няпроста. Даіла кароў на няблізкай пашы ля Кабякоў з 5.00 да 8.00, з 12.00 да 13.30 і з 17.00 да 20.00. А ў гэты дзень спецыялісты яшчэ займаліся даследаваннем пагалоўя. Абедзеннае даенне затрымалася.

Складанасці працы жывёлаводаў не толькі ў гэтым. Удваіх з Таццянай Субач Наталля абслугоўвае гурт з 182 кароў. Ёй тройчы на дні трэба падаіць 91! І гэта не ў даільнай зале, на пашы. Дапамагаюць па магчымасці арганізаваць справу пастухі-даглядчыкі Уладзімір Парадня і Валерый Давідсон, механізатар Віктар Сінкевіч, але асноўнае за жаночымі рукамі.


Тым больш нечаканым было даведацца, што Наталля – маці васьмярых дзяцей, бабуля трох унукаў і ўнучкі.
– Гэта шчасце, што яны ёсць, – кажа жанчына.


Наталля нарадзілася ў Германіі. Там маці працавала поварам у ваеннай часці, дзе служыў яе муж. У 1985-м сям’я вярнулася ў Беларусь. Маці стала жывёлаводам у саўгасе «Дзісенскі», была цялятніцай, а потым даяркай у Ісце. Гэтую прафесію пазней асвоіла і дачка. У 1988-м Наталля выйшла замуж за вадзіцеля Мечыслава Парадню. Праз колькі гадоў сям’я перабралася ў Язна.


Першай папоўніла маладую сям’ю Вольга. Потым яна паступіць у Віцебскі педкаледж і накіруецца на працу настаўніцай пачатковых класаў у Полацк, там створыць уласную сям’ю. У яе двое дзяцей. Цяпер яна цырульнік.


Валерыі ўладкавацца стане крыху лягчэй: пасля школы ёй будзе ад каго мець падтрымку. Паедзе паступаць у Полацкае ПТВ-66 будаўнікоў. Цяпер яна занята ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы Полацка, замужам.


Алена пайшла пракладзенай старэйшымі сёстрамі дарогай. Пасля заканчэння ПТВ-66 працуе на полацкім шкловалакне.
Мікалай атрымаў спецыяльнасць таксама ў 66-м вучылішчы. Працуе зваршчыкам у верхнядзвінскіх Прудзінках. Жанаты, мае сына.
Іван пасля таго ж вучылішча слясарыць на жывёлагадоўчым комплексе ў Цвеціне. Ужо ёсць жонка, выхоўваюць сына.
Ірына не мінула Полацк, але выбрала іншы напрамак: пасля ПТВ-2 працуе цырульнікам.


Аляксандр таксама атрымаў спецыяльнасць зваршчыка ў тым жа 66-м вучылішчы, цяпер служыць у арміі ў Слоніме.
Сям’я Парадняў пастаўляла ў ПТВ-66 падрыхтаваных і старанных вучняў. Пра гэта сведчыць стос Ганаровых грамат ім і падзяк за выхаванне.


Воляй лёсу сям’я распалася. Неўзабаве Наталля выйшла замуж за трактарыста Віктара Валынца. Нарадзіўся Алег. Юны аматар футбола пайшоў у чацвёрты клас.


– Мець вялікую сям’ю не страшна? – цяжка ўтрымацца ад спакуслівага пытання, калі ў самога толькі двое дзяцей.
– Не, – гучыць у адказ. – Потым яны дапамагаюць адзін другому, старэйшыя выхоўваюць малодшых. Я рабіла ўрокі разам з Вольгай, потым настаўніцай і выхавацелькай для сясцёр і братоў стала яна, за ёй – іншыя. Усе і цяпер жывуць дружна, падтрымліваюць адзін другога.


– Затое весела, – адгукаецца Алена на пытанне, як жывецца ў шматдзетнай сям’і. Яна ў водпуску, адпачывала ў маці.
НаталЛя аптымістка. Апавядае, што жыллё для шматдзетнай сям’і выдзяляла гаспадарка. Цяпер гэта «прэзідэнцкі» дом у Курылавічах ад КУП «Язна». Трымалі сваю падсобную гаспадарку – дзвюх кароў, свіней, курэй, вырошчвалі агародніну. Адным словам, прадукты харчавання ў асноўным уласнай вытворчасці. Істотна падтрымлівала грашыма дзяржава дапамогай на дзяцей. Было цеснавата ў хаце, але жылі не ў крыўдзе. Цяпер яшчэ цясней і шумней, калі збіраюцца дзеці са сваімі сем’ямі. А ў час візіту журналіста былі толькі гаспадыня, яе дачка Алена, сын Алег, нявестка Таня, яна ў водпуску па доглядзе дзіцяці, і яе сын Арцём. Яны трапілі у фотааб’ектыў ля квітнеючай клумбы са спадзяваннем, што некалі ўдасца сабраць у кадр усю вялікую сям’ю.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 948
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта