Авторизация
 

Дзісненцы Мікіта і Дар’я НАВІЦКІЯ ў мінулым годзе справілі наваселле

 Свой дом дзісненцы Мікіта і Дар’я НАВІЦКІЯ пабудавалі ў бацькоўскім двары і ў мінулым годзе справілі наваселле.

Надзіманы басейн, пясочніца, арэлі. Ёсць дзе пазабаўляцца маленькім дачушкам. Дэкаратыўныя фігуркі, кветкі, дрэвы і кустарнікі цешаць вока. Ад дома маладой сям’і да бацькоўскага парога вядзе сцяжынка ў некалькі метраў. Як трывалая нітка паміж двума пакаленнямі.

 Некаторыя знаёмыя не разумелі, чаму мы вырашылі будавацца побач з бацькамі. Нібы пад наглядам. А нам падабаецца, што паблізу знаходзімся, – гаворыць маладая гаспадыня Дар’я. – Жыллё сваімі сіламі ўзводзілі. Дапамагалі бацька і родны брат Мікіты. Яны шмат чаго ўласнымі рукамі зрабіць могуць.


Паміж кватэрай і домам Навіцкія выбралі апошняе. Хацелі больш прастору. І знутры, і звонку. Палічылі, што ў кватэры сумна будзе, а ў доме і на падворку без справы сядзець не давядзецца. Клопатаў не баяцца. Мікіта ў вольны час дапамагае на будоўлі знаёмым. Дар’я штодня з дачушкамі занятая. Старэйшай Соні тры гады. Малодшай Стэфаніі дзявяты месяц. Нарадзілася незадоўга да наваселля.


– Без дзяцей цяпер не ўяўляем нашу сям’ю. Здаецца, яны заўсёды ў нас былі, – усміхаецца маладая маці.
СУСТРЭЛІСЯ Мікіта і Дар’я ў Язне. Хлопец з Дзісны працаваў у пажарным аварыйна-выратавальным пункце. Па адукацыі настаўнік фізкультуры, але замест работы ў школе выбраў справу агняборца. Па-суседстве з пажарным пунктам – дом, дзе вырасла Даша. На той час былы загадчык Цвецінскага Дома фальклору працавала ў Наваполацку ў дзіцячым садку. У выхадныя прыязджала наведаць маці. Сімпатыя паміж маладымі людзьмі перарасла ў сур’ёзнае пачуццё.


 Іх сям’і хутка чатыры гады. Узаемным было рашэнне застацца ў Дзісне. Спачатку жылі ў бацькоў Мікіты. Пакрысе ўзводзілі свой дом.
– На гэтым месцы бацькі думалі лазню пабудаваць. Але планы змяніліся, – заўважае Мікіта. – Аднак і без лазні не застанемся. На ўсё свой час.


МАЛЕНЬКІ гарадок задавальняе маладую сям’ю. Цішыня, спакой, размераны тэмп жыцця. За забавамі і пакупкамі можна паехаць у Полацк ці Наваполацк. Дарога недалёкая. Мікіта па-ранейшаму працуе ў Язне. Даша завочна скончыла факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. Машэрава. Пакуль яе дні запоўнены гуллівым шчабятаннем дачушак.


Дзяўчаткі не даюць сумаваць і раскрываюць у маці новыя таленты. Калі з’явілася на свет Соня – стала ствараць дэкор для прычоскі. Цяпер у маленькай модніцы калекцыя заколак, абадкоў, банцікаў. Імі ўдалося адцягнуць яе ўвагу, каб зрабіць фотаздымак. Зусім не хацела пазіраваць незнаёмаму фатографу. Затое смелая перад фотаапаратам дзядзькі Дзімы. Родны брат Дашы жыве ў Полацку і прафесійна займаецца фотаздымкай.


Сямейныя фотасесіі ў Навіцкіх сталі традыцыяй. Ствараюць фотазоны дома. Фатаграфуюцца на студыі ў Дзмітрыя. Чарговую здымку ладзілі напрыканцы сакавіка ў дзень нараджэня Соні. А наперадзе шмат шчаслівых момантаў, якія занатуе ўспышка фотаапарата. 

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА і з уласнага архіва сям’і НАВІЦКІХ.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 605
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 673
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта