Авторизация
 

З Дзісной у Андрэя і Алены Марынчыных звязана самае дарагое

 З Дзісной у Андрэя і Алены Марынчыных звязана самае дарагое. Тут зарадзілася іх каханне, з’явіліся на свет дзеці. Тут пішуцца новыя радкі ў гісторыі сям’і. МАРЫНЧЫНЫ любяць актыўны адпачынак. Па вечарах, пакуль мама занятая хатнімі клопатамі, тата з дзецьмі адпраўляецца на прабежку, а затым на велапрагулку.

РЭЦЭПТ сямейнага дабрабыту ў кожнага свой. Дванаццацігадовая Соня Марынчына лічыць так:
– У шчаслівай сям’і бацькі разумеюць дзяцей, а дзеці слухаюцца бацькоў.
– Галоўнае, каб усе здаровыя былі, – прыводзіць простую ісціну тата Андрэй.


– Важна клапаціцца пра сваіх родных. Вучым гэтаму дзяцей. Нагадваем, каб у школе адзін за адным прыглядалі, – дадае мама Алена.


Клапоцяцца бацькі пра вольны час дачкі і сына. Нядаўна яны вярнуліся з нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”, дзе былі не першы раз. Магчымасць адпачыць цікава і весела дзецям сваіх супрацоўнікаў прадастаўляе ЛВДС “Дзісна”. Там працуе інспектарам па ахове працы Андрэй Анатольевіч. Алена Іванаўна – эканаміст у Дзісенскім лясгасе.


ДОМА Соня і Дзіма сустракаюцца з сябрамі, ходзяць купацца на раку, гуляюць у парку, частуюцца марожаным у мясцовым кафэ. Вечарамі – прабежкі і велапрагулкі з татам і любімым гадаванцам – джэк-расел-тэр’ерам Донай. Штолета па традыцыі сям’я выязджае на пікнік з палаткай.


– Для дачкі і сына мы стараемся быць сябрамі, але і бацькоў трэба “ўключаць”, – гаворыць Алена Іванаўна. – Абмяжоўваем іх час у інтэрнэце. Найперш – жывыя зносіны. Заўжды вячэраем разам на кухні. За сталом расказваем, як дзень прайшоў, абмяркоўваем праблемныя сітуацыі. Правяраем урокі. Лічым, што дзецям трэба займацца па меры сваіх сіл. Вучоба не павінна падрываць здароўе.


Поспехі ў школе радуюць. Дзіма скончыў трэці клас на выдатна. Соня перайшла ў сёмы з двума “васьмёркамі”, астатнія – “дзявяткі”. Абодва наведваюць мясцовы філіял школы мастацтваў. Вучацца граць на фартэпіяна. Займаюцца танцамі ў гарадскім цэнтры культуры.
Бацькі – пастаянныя ўдзельнікі школьных сямейных мерапрыемстваў. Добрым словам успамінаюць Марынчыных у дзіцячым садку. Калі трэба было дапамагчы з рамонтам ці добраўпарадкаваннем – яны першыя.


У ЦІХАЙ Дзісне дружнай сям’і жывецца хораша. Так, для дзяцей забаў небагата. Больш сціплы асартымент тавараў у магазінах. Затое да Полацка і Наваполацка рукой падаць. У выхадны завялі машыну і паехалі на атракцыёны, у гандлёвыя цэнтры, у госці да бацькоў Андрэя. На пастаяннае месца жыхарства ў шумны горад не жадаюць.


– Дзісна для нас з дзяцінства родная, хоць і не малая радзіма, – гаворыць Алена. – Я з бацькамі пераехала сюды з Рыгі пасля распаду СССР. Мая мама родам з Завуццеўскага сельсавета. Купілі дом у Дзісне, школу тут скончыла. Андрэй кожнае лета прыязджаў з Наваполацка на канікулы да бабулі. Так і пазнаёміліся. У адзінаццатым класе пачалі сустракацца.


Пасля школы Алена паступіла ў Полацкі гандлёва-эканамічны каледж, Андрэй стаў студэнтам ПДУ. У армію пайшоў ужо жанатым. Шэсць год пражылі ў Наваполацку, жыллё здымалі. Вырашылі вярнуцца ў Дзісну, дзе засталіся бацькі і родны дом Алены, сябры і знаёмыя.


– У нас быў вельмі дружны клас. За гэта дзякуй класнаму кіраўніку Ірыне Сцяпанаўне Крыўко. Цяпер сябруем сем’ямі, – расказвае Алена. – Зараз многія аднакласнікі пераехалі ў больш буйныя гарады, але адносіны падтрымліваем. Мы засталіся дома. У абодвух работа ёсць. Дзеці ў школе якасную адукацыю атрымліваюць, педагогі заўсёды ідуць на кантакт з бацькамі. Маем уласны дом. Экалогія тут лепшая. Што яшчэ патрэбна?


Ад дабра дабра не шукаюць. У самым маленькім беларускім гарадку сямейнае шчасце Марынчыных знайшло пастаянную прапіску. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 362
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 892
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта