Авторизация
 

Свята для дваіх і не толькі. Разважанні

 “Яны два гады разам. Плануюць ажаніцца, грошы на вяселле збіраюць”, – расказвала сяброўка пра сваіх знаёмых. Тая пара даўно стала сям’ёй, пабудавалі кватэру, выхоўваюць дзяцей. Часам праглядаюць вясельныя фотаальбом і відэазапіс. Каб згуляць вяселле па ўсіх прынятых у нашым грамадстве правілах: з белай сукенкай, прафесійнымі фатографам і відэааператарам, з некалькімі дзясяткамі гасцей, банкетнай залай, тамадой і так далей – спатрэбілася паўтара года адкладваць у скарбонку купюры і шмат у чым сабе адмаўляць. Ці апраўдвае сябе такая ахвяра?

ПРА белую фату, вясельны вальс і мноства букетаў нават у юнацтве не марыла. Гэта нецікава. Да таго ж затратна. Як у фінансавым, так і ў плане нерваў. Бачыла, як за некалькі гадзін да рэгістрацыі шлюбу нявеста расплакалася з-за дробязі. Таму што яе самаму шчасліваму дню папярэднічала паўгода дамашняга рамонту, недаспаных гадзін, турбот з-за фотаздымкі, меню, конкурснай праграмы.


Хтосьці назаве падрыхтоўку да вяселля прыемнымі клопатамі. Асабіста ў мяне адны толькі думкі пра маштабы арганізацыйных работ і фінансавых укладанняў выклікалі ступар і пытанні: “Навошта? Для чаго? Каму гэта трэба?”


АДЗІН са сваіх шчаслівых дзён сустракала з прыемным хваляваннем і спакойнымі нервамі, простай фотамыльніцай і аматарскай відэакамерай, у летняй сукенцы ў гарох. Было весела. І ў загсе, куды прыехалі на машыне без паветраных шароў і іншага дэкору. (Як ставім подпісы ў афіцыйным дакуменце, назіралі толькі спецыяліст аддзела і лепшая сяброўка са сваім будучым мужам.) І дома ў бабулі, дзе чакаў стол на 20 самых дарагіх і блізкіх персон. І ў двары, дзе ўсе разам танчылі пад загадзя скачаныя на флэшку хіты папулярнай музыкі 80-90-х (давялося ўлічыць густы гасцей. Ды і любімы рок не для падобных мерапрыемстваў). “Гэта самае класнае вясельнае відэа, якое даводзілася бачыць”, – каменціравала пасля калега нашу аматарскую здымку з мноствам прыколаў і экспромтаў. Свята атрымалася, пакінула прыемныя і вясёлыя ўспаміны ў нас з мужам, у нашых бацькоў, сяброў і сваякоў.


ШЛЮБНАЯ ўрачыстасць – свята для дваіх. Звычайна сведкамі абмену заручальнымі пярсцёнкамі становяцца бацькі, дзядулі і бабулі, браты і сёстры, дзядзькі і цёці, сябры і калегі. На вяселлях гуляе ад 30 да 100 чалавек. Кожнаму важна дагадзіць. І можа быць, у тую самую хвіліну, калі ў нявесты пытаюцца, ці згодна стаць жонкай свайго каханага, яна думае, наколькі сакавітымі атрымаюцца адбіўныя ў павароў. Гэта, канешне, перабольшванне. Але…


“Ты ж ведаеш, я ў бацькоў адна, таму на вяселле нічога не пашкадавалі. Шмат сродкаў уклалі, усё на вышэйшым узроўні было,” – гаварыла сяброўцы маладая дзяўчына. Праз год сямейнага жыцця яна зноў стала свабоднай і сустрэла новае каханне. Бывалі выпадкі, калі пасля скасавання шлюбу, які пратрымаўся год – два, бацькі былых мужа і жонкі працягвалі выплачваць крэдыт, што бралі на вяселле.


У НАШЫМ раёне па-ранейшаму аддаюць перавагу вяселлю па ўсіх правілах. За мінулы год у аддзеле загса адбылася 81 рэгістрацыя шлюбу. З іх толькі адна – не ўрачыстая. Як заўважылі супрацоўнікі аддзела, проста паставіць подпісы звычайна прыходзяць пары, для якіх гэта не першы шлюб. Хто стварае сям’ю ўпершыню, жадаюць чуць Мендэльсона, выбухі шампанскага, віншаванні гасцей. З 2017 года ўрачыста зарэгістраваць шлюб можна не толькі ў зале рэгістрацый, але і ў спецыяльна не абсталяваным памяшканні органа загса, напрыклад, у кабінеце. Такая рэгістрацыя больш сціплая, на ёй не абавязкова павінны быць госці. Аднак для маладых падрыхтаваны віншаванні, пажаданні, добрыя словы. Сёлета такім чынам “згулялі” вяселле чатыры пары. Апошнім часам набіраюць папулярнасць выязныя рэгістрацыі шлюбу.


СТВАРЭННЕ сям’і – крок сур’ёзны і адказны. Кожная пара вырашае сама, зрабіць яго ўдваіх ці ў прысутнасці родных-блізкіх-сяброў. Назапашваць грошы на вяселле ці ўкласці іх у першапачатковы сямейны капітал. Перажываць, што скажуць людзі, або прыслухацца да сябе. Адзінае, што можна сцвярджаць дакладна: сямейнае жыццё залежыць не ад таго, наколькі шыкоўным ці сціплым было вяселле. 

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта