Авторизация
 

Сакрэт сямейнага шчасця Дуброўскіх з Чэрасаў — узаемапаразуменне

 У сямейнага шчасця адзін сакрэт – узаемаразуменне. Так лічаць Аляксандр і Наталля ДУБРОЎСКІЯ. Напрыканцы красавіка адзначылі сёмы дзень нараджэння сваёй сям’і. Разам з дачушкамі Насцяй, Ксюшай і Сонечкай.

“А спытай, каго я люблю”, – шэпча шасцігадовая Насця. Пагаджаюся на дзіцячы хітрык і задаю пытанне ўслых.
– Тату, маму, Ксюшу і Соню, – радасна адказвае дзяўчынка, падбягаючы да кожнага з абдымкамі.

СЯМ’Я Дуброўскіх пражывае ў вёсцы Чэрасы. Прыватызуюць дом, атрыманы ад гаспадаркі. На падворку квітнее алея маладых вішань, сліў і яблынь. Хутка абыдзе гародніна на градках. У пясочніцы чакаюць маленькіх гаспадынек рознакаляровыя вя- дзёркі, лапаткі і формачкі.


На двары пахмурна, вецер, дожджык марасіць. Уся сям’я ў хаце. Тут цёпла і ўтульна.


– У мінулым годзе падвялі газ, цяпер ніякіх турбот з ацяпленнем. Брыкет насіць не трэба. Зімой ехалі да родных і не хваляваліся, што трубы замерзнуць. Вяртаешся назад – цеплыня ў пакоях, – радуецца гаспадар.
Шлях да бацькоўскага дома блізкі. Аляксандр вырас у Хоцькаве, Наталля з Туркова. Хадзілі ў адну школу, а пазнаёміліся выпадкова ў мясцовым магазіне.


– Было гэта ў 2011 годзе. Я скончыла адзінаццаты клас, рыхтавалася паступаць на эканаміста ў Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт, – расказвае Наталля. – Прыйшла за пакупкамі. У магазіне працавала прадаўцом родная сястра Сашы, таму ён там часта бываў. Адзін аднаго мы ведалі, але асабіста знаёмы не былі. Завязалася размова. Пагутарылі і разышліся.


– Я сціплы быў, нумар тэлефона адразу не папрасіў, – усміхаецца Аляксандр. – Пасля знайшоў Наташу “Укантакце”, сталі перапісвацца.
НА той час Аляксандр працаваў выхавацелем у Дзісенскім дзіцячым доме. Установу зачынялі, шукаў новую работу. Выпускнік гістфака ВДУ імя П. М. Машэрава вырашыў завочна атрымаць эканамічную адукацыю ў той жа ўстанове. Да таго ж гэта дадатковая магчымасць бачыцца з Наталляй. Уладкаваўся эканамістам у ААТ “Чэрасы”. Новага работніка забяспечылі жыллём. Праз год прывёў у дом маладую жонку.
– У школе ў мяне былі іншыя планы. Думала закончыць універсітэт, папрацаваць, а замуж выходзіць гадоў у 25. Склалася па-іншаму, і я гэтаму рада, – заўважае Наталля.


На другім курсе перавялася на завочнае аддзяленне. Дыплом атрымала, калі на руках былі дзве дачушкі.
СТАРЭЙШАЯ Насця – першакласніца. Адказная ў вучобе, сама да ўрокаў рыхтуецца. Любіць маляваць, займаецца танцамі ў дзіцячай школе мастацтваў. Ксюша ходзіць у дзіцячы садок. Захоплена збірае пазлы і таксама праяўляе інтарэс да танцаў. Шосты месяц ідзе малодшай Сафіі. Дорыць усмешкі і без калыханкі засынае ў таты на руках.


Па меркаванні Аляксандра і Наталлі, дзіця не павінна расці адно. Яны самі са шматдзетных сем’яў, таму пра колькасць уласных дзетак не спрачаліся. Разам клапоцяцца пра дачушак. Падрасце Сонечка, зноў будуць ладзіць сямейныя паездкі ў віцебскі заапарк, на міёрскі вадаспад і ваколічныя азёры.


БУДНІ ў сям’і Дуброўскіх праходзяць у звычайных клопатах. Раніцай збіраюць у школу і садок старэйшых дачушак. Тата спяшаецца на працу. У намесніка дырэктара гаспадаркі клопатаў нямала. З вясны да восені – без выхадных. Мама застаецца дома з Сафіяй. Забаўляе маленькую, завіхаецца на кухні, наводзіць парадак у пакоях.


– Мужа да ўборкі ў доме не дапускаю. Гэта мая тэрыторыя. Люблю, калі ўсё на сваіх месцах, ведаю, куды што пакласці, каб хутка знайсці, – расказвае гаспадыня. – За Сашам добраўпарадкаванне двара. Агарод разам даглядаем. Гадаванцаў пакуль не трымаем. Калі дзеці падрастуць, магчыма, завядзём кагосьці. Мы сельскую працу ведаем. Бываючы ў бацькоў, дапамагаем ім па гаспадарцы. Думаю, з нашых дзяўчат добрыя памочніцы вырастуць. Пакуль што давяраем ім клубніцы збіраць. З энтузіязмам выконваюць такую работу.


Яшчэ Насця і Ксюша дапамагаюць тату гатаваць цеста для бліноў, а разам з мамай рыхтуюць торт з бісквітных каржоў, прамазаных крэмам са сметанковага масла і згушчонкі. Любімы ласунак часта з’яўляецца на стале ў маі. У гэтым месяцы дні нараджэння ў Ксюшы, таты і мамы. Для кожнага ладзяць свята, запрашаюць родных і сяброў.


НА ўласным вопыце Аляксандр і Наталля ўпэўніліся, што калі ў аснову кахання пакладзены павага і ўзаемаразуменне, то розніца ва ўзросце і бытавыя клопаты не перашкаджаюць сямейнай гармоніі. Будуюць сумесныя планы, радуюцца дачушкам і ведаюць, што наперадзе шмат добрых шчаслівых дзён. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта