Авторизация
 

На конкурснай праграме “Шматдзетная сям’я-2019” у Міёрах

Больш фота глядзіце тут

 Паветраныя шары, пазітыўны настрой і непадробную шчырасць дарылі гледачам канкурсанты. Звычайны будні дзень атрымаўся святочным для тых, хто завітаў у РДК на конкурсную праграму “Шматдзетная сям’я-2019”.

Сакрэтамі свайго шчасця дзяліліся сем’і Канстанціна і Іны Кыцевых, Уладзіслава і Вольгі Абалевічаў, Мікалая і Яўгеніі Цітовічаў. Іх паўсядзённасць не мае дачынення да сцэны, між тым падрыхтавалі запамінальныя выступленні. Два выпрабаванні — візітная картка “Радавод” і праект “Мая краіна, мая сям’я” — годна вытрымалі перад гледачамі і журы.


 ДРУЖНАЯ сям’я — адна з галоўных каштоўнасцей чалавека. Сямейнаму саюзу Кыцевых адзінаццаць год. Канстанцін працуе ў раённым аддзеле ўнутраных спраў, Іна — бухгалтар Міёрскага ПМС. Выхоўваюць сына Улада і дачушак Насцю і Кацю. Разам адпачываюць на дачы, наведваюцца ў лес. Згода пануе і ў сям’і, і на вуліцы, дзе пражываюць. Падтрымаць канкурсантаў прыйшлі сябры-суседзі Дзяніс і Вольга Гіржды, Дзмітрый і Алеся Высоцкія са сваімі дзецьмі. Іх агульны музычна-танцавальны нумар заслужыў гучныя апладысменты.


 Цёпла віталі Абалевічаў. “Сапраўдная сям’я — гэта пяць дружных я”, — акрэслілі свой дэвіз выступоўцы. Тата Уладзіслаў — супрацоўнік мясакамбіната, мама Вольга — настаўніца ў СШ №3 імя Я.Томкі. Старэйшаму сыну Ягору сцэна РДК добра знаёма. Выступае на канцэртах, а яшчэ захапляецца інтэлектуальнымі гульнямі. Інтарэсы малодшых Сямёна і Мацвея — танцы і маляванне, канструктар і футбол. Пра свае сямейныя будні канкурсанты знялі кліп, дзе ёсць гумар, пяшчота і любоў. А на сцэне разам спявалі пра родны горад.


 Мікалай і Яўгенія Цітовічы з вёскі Стары Пагост — дбайныя гаспадары. Пашану да сваіх каранёў і працаві- тасць прывіваюць сыну Мікіту і дочкам Лізе і Віялеце. “У зямлі бацькоўскай гэтай я чэрпаю вытокі…” — спявала Яўгенія. На сельскім прыволлі дружна жыве сям’я. У іх шмат задумак на будучыню. Напрыклад, арганізаваць конны дворык, каб займацца верхавой яздой не толькі са сваімі дзецьмі.


 ГЛЕДАЧЫ пагодзяцца, што кожная сямейная каманда заслугоўвала стаць пераможцам. Аднак конкурс ёсць конкурс. Пакуль падводзілі вынікі, пазітыўны настрой балельшчыкаў падтрымлівалі артысты РДК і дзіцячай школы мастацтваў. Старшыня журы — дырэктар ТЦСАН, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алена Шамёнак —прызналася, што падчас размеркавання месцаў узнікалі спрэчкі. Судзейскі вердыкт такі: дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны Цітовічы, другая пазіцыя ў Кыцевых, на першым месцы — Абалевічы. Бонус для кожнай каманды — салодкі ласунак.


Да віншаванняў далучылася намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Падзякавала ўдзельнікам за падораныя цеплыню і пазітыў, пажадала памнажаць сваё шчасце і ўручыла сем’ям каштоўныя падарункі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта