Авторизация
 

Міярчанін Пётр Вячэрскі выхоўвае пяцярых дзяцей

 Міярчанін Пётр ВЯЧЭРСКІ выхоўвае пяцярых дзяцей. Іх сям’я трымаецца на ўзаемаразуменні і клопаце адзін пра аднаго.

У райцэнтры Пятра Вячэрскага, калі не асабіста, то завочна, ведаюць многія. Здзіўляюцца: як бацька ў адзіночку спраўляецца з сямейнымі клопатамі. Днямі ў гасцях у дружнай шматдзетнай сям’і пабывалі нашы карэспандэнты.

БУДНІ лютаўскі вечар. За вокнамі дзьме калючы марозны вецер, а ў кватэры ўтульна і цёпла. Тата і дзеці дома. Справіліся з урокамі, прыбралі ў сваіх пакоях, можна адпачыць. Толькі ў бацькі яшчэ клопаты. Чакае званка ад знаёмага, які абяцаў дапамагчы з рамонтам машыны. Апошнім часам яна стала непакоіць, а без уласнага транспарта складана абысціся. Трэба дзяцей завезці і забраць са школы, самому на працу дабрацца і па іншых справах шмат куды паспець.


Пакуль жа ўсе разам размяшчаемся ў гасцявым пакоі. Знаёмімся.
— Мяне Наташа завуць, вучуся ў дзясятым класе, — гаворыць прыемная дзяўчына з прыгожымі косамі. — Я не самая старэйшая. Наша сястра Алена ў Полацку. Паступіла ў хіміка-тэхналагічны каледж, будзе спецыялістам у гандлёвай сферы. Дадому прыязджае не кожныя выхадныя, сумуем па ёй.


ЦЯПЕР Наташа — галоўная памочніца таты ў хатніх справах. Калі ён не паспявае, гатуе вячэру на ўсю сям’ю. Прыглядае за малодшымі. Праўда, строгі кантроль васьмікласніку Вадзіму і двайнятам-чацвёртакласніцам Лізе і Эрыцы не патрэбы. Яны добра ведаюць свае абавязкі і старанна іх выконваюць.


— Дзеці самастойныя, — заўважае тата. — Паміж намі не бывае канфліктаў. Калі хто ў чым вінаваты, вырашаем сітуацыю спакойнымі размовамі, аналізуем, чаму так атрымалася. На дробных правіннасцях не засяроджваем увагу. Хто хоць раз незнарок посуд не разбіваў ці ленаваўся рабіць дамашняе заданне. Гэта нармальна. Памятаю сябе ў дзяцінстве, таму ад сваіх дзяцей залішняга не патрабую.


КАЛІ Пётр Пятровіч застаўся з дзецьмі адзін, малодшым дачушкам ішоў другі год. Сказаць, што было няпроста — не сказаць нічога. Справіўся. Разумеў, што на ім уся адказнасць і не мае права апускаць рукі. Старэйшыя дочкі дапамагалі даглядаць меншых, вучыліся быць гаспадынямі ў доме.


Пяць год таму сям’я пераехала ў новую чатырохпакаёвую кватэру. Алена і Наташа разам з татам клеілі шпалеры.
— Скарысталіся дзяржаўнай падтрымкай, — кажа гаспадар. — Раней будаўніцтва жылля для сем’яў, дзе выхоўваецца пяць дзяцей, поўнасцю аплочвала дзяржава.


— Многія сябры здзіўляюцца, якая наша сям’я вялікая, а мы не заўважаем, што нас шмат, — усміхаецца Наташа. — Дружна жывём. Калі кагосьці дома няма, пачынаем сумаваць.


ДЗЕЦІ радуюць бацьку не толькі цёплымі адносінамі і ўзаемаразуменнем. Прыносяць са школы добрыя адзнакі, ёсць поспехі ў спорце і творчасці. Вадзім сур’ёзна захапіўся боксам. Трэці год займаецца. Выходзіў у пераможцы на абласных спаборніцтвах. Ліза і Эрыка любяць маляваць, майструюць кветкі і тапіарыі, якія становяцца хатнім дэкорам. Наташа з дапамогай інтэрнэту навучылася плесці сабе і сястрычкам арыгінальныя косы. У школе ў іх пытаюцца, хто прычоскі рабіў. Для таты заплесці “каласок” — таксама справа знаёмая.


Да святаў дзеці штораз рыхтуюць сюрпрызы. З Днём абаронцаў Айчыны павіншавалі самаробнай паштоўкай. Пётр Пятровіч беражліва захоўвае такія падарункі, каб пасля, калі малыя вырастуць, паказваць ім дзіцячую творчасць.


— Святы стараемся адзначаць усёй сям’ёй, — гаворыць бацька. — Абавязкова збіраемся разам на Нараджэнне Хрыстова і Вялікдзень. Спадзяюся, так будзе заўсёды.


ВЯЧЭРСКІЯ любяць праводзіць вольны час сям’ёй. Летам кожныя выхадныя едуць на дачу, што непадалёку ад Міёр. Там побач рачулка, дзе можна пакупацца. Увосень збіраюць грыбы ў лесе. Наведваюць у Мінску родную цётку. Для пляменнікаў яна штораз рыхтуе насычаную культурную праграму.


Каб паляпшаць матэрыяльны дабрабыт сям’і, Пётр Пятровіч акрамя асноўнай работы ва УП ЖКГ шукае падпрацоўкі. Стараецца, каб дзеці мелі ўсё неабходнае. Для дачок і сына ён — надзейная апора, сапраўдны абаронца. Мара ў шматдзетнага таты адна — мець добрае здароўе і сілы, каб выгадаваць дзяцей і дапамагчы кожнаму ўладкавацца ў самастойным жыцці. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 956
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 614
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 995
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 275
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта