Авторизация
 

Пад удары курантаў у сям’і Барун загадваюць жаданні

 Па традыцыі, на дванаццатым удары курантаў у сям’і БАРУН дарослыя і дзеці загадваюць жаданні.
— Тры мае мары ўжо збыліся, — усміхаецца тата, гледзячы на сына і дзвюх дачушак. 

Зімовай парой Аляксандр і Алеся Барун разам з агульнымі святамі адзначаюць сямейныя даты. 18 снежня дзень нараджэння ў дачкі Машы, 11 студзеня — у гаспадара. Мінулы 2018 год дадаў яшчэ адну прыемную нагоду — сёмага лютага з’явілася на свет Маргарыта.

З ЗАЛЫ на кухню бегаюць адзін за адным Андрэй і Маша. Маленькая Рыта назірае за даганялкамі, седзячы на канапе з татам і мамай. Рана ёй у такую гульню гуляць. Яшчэ толькі хадзіць вучыцца пры падтрымцы старэйшых брата і сястры.


— Дзеці дружныя. Разам гуляюць, за малодшай сястрычкай прыглядаюць. Дапамагаюць у хатніх клопатах. Ведаюць, што трэба посуд са стала за сабой прыбіраць, трымаць у парадку свае рэчы, — расказваюць бацькі. — Хтосьці скажа, з трыма малымі складана. Не пагодзімся. Для нас дзеткі не ў цяжар, а ў радасць.


Метад выхавання ў Аляксандра і Алесі просты — уласны прыклад. Кажуць, паміж імі не бывае канфліктаў і спрэчак. Таму і ў дзяцей дружба і згода. Старэйшых можна пакінуць адных і быць упэўненымі, што не здарыцца нічога непрадбачанага.


Цёплыя адносіны з роднымі, большасць іх пражывае ў Міёрах. У доме часта госці. Святочныя дні календара праходзяць у шырокім сямейным коле. Любімае месца летняга адпачынку — у бабулі на дачы за горадам.


СЯМ’І Барун ідзе восьмы год. Прыватызавалі ў хлебазавода, дзе абодва працуюць, дом. Рукі гаспадара зрабілі жыллё ўтульным і камфортным. У планах — дабудаваць гараж і паставіць лазню.


Застацца ў родным райцэнтры Аляксандр і Алеся вырашылі свядома.
— Любім цішыню і спакой. Гул і мітусня буйных гарадоў — не для нас. Пазабаўляць дзяцей едзем у Віцебск ці Полацк. Наведвалі ў Мінску заапарк і дэльфінарый, — гавораць яны. — І ў сваім двары малым гуляць весела. На дачы ў бабулі — тым больш.


ГАЛОЎНАЕ — не геаграфічная кропка, а лад у сям’і. Па чарзе тата і мама дапамагаюць першакласніку Андрэю рыхтаваць дамашнія заданні. Хутчэй нясе паказваць ім свае новыя малюнкі пяцігадовая Маша. Дорыць шчырыя ўсмешкі бацькам маленькая Маргарыта. Не чакаюць нагоды, каб прыгатаваць хрусты ці пячэнне. Мама замешвае цеста, тата яго раскатвае, а старэйшыя дзеці выразаюць формачкамі фігуркі.
Разам рыхтуюцца да зімовых святаў. Дзеці ўпрыгожваюць елку, а бацькі гатуюць салаты. Навагодняя страва нумар адзін — “Селядцы пад шубай”.


— Без яе свята не свята, — усміхаецца тата.
— Дзеці любяць чырвоныя буракі. З апетытам і салаты з іх ядуць, і баршчы, — дадае мама.
ЗНОЎ прабілі куранты, і на апошнім удары кожны загадаў жаданне. Дзеці пра новыя цацкі, бацькі — пра сямейны дабрабыт. Няхай усё збудзецца. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта