Авторизация
 

Міхаіл і Валянціна ШУКІ жывуць у Міёрах. Разам 62 гады!

 Міхаіл і Валянціна ШУКІ жывуць у Міёрах. У чэрвені 1957 года, як толькі закончыўся навучальны год у школе, маладыя калгаснік і настаўніца запрэглі коніка і паехалі ў недалёкі Александрынскі сельсавет рэгістраваць шлюб. 

Гэтая падзея прайшла сціпла і ціха, крыху пазней згулялі два вяселлі, на яго і яе радзіме. Выгадавалі траіх дзяцей, маюць чатырох унукаў і аднаго праўнука, ідзе 62-і год сямейнага стажу. Што патрэбна, каб назваць яго шчаслівым?

— Нічога, — не задумваючыся адказвае Міхаіл Міхайлавіч, — калі толькі разам працаваць на карысць сям’і, любіць і разумець адно аднаго.
Валянціна Аляксееўна згодна ківае галавой.


Але аб усім па парадку. Міхаіл Шук паходзіць з вёскі Букава, што размяшчалася за кіламетр ад Паташні. Цяпер гэта хутар, у якім засталася адна сядзіба. Раней там бацька меў 25 гектараў зямлі і жыў даволі заможна. Такая гаспадарка патрабавала нястомнай працы, старання і ўмення ўсёй сям’і. Гэтыя якасці ў поўнай меры ўласцівыя Міхаілу. Таму служыць у войску на Далёкім Усходзе не склала цяжкасці: там умелыя рукі цанілі не толькі на палігоне ці ў казарме. Дарэчы, трапіў непадалёку ад знакамітай чыгуначнай станцыі Лазо ў артылерыйскую часць з 85-міліметровымі гарматамі, быў кулямётчыкам-зенітчыкам. Успамінае, як вучыўся трапна страляць са счацвяронага кулямёта па паветраных мішэнях, што ўзнімаў самалёт, удзельнічаў у вучэннях.


Калі вярнуўся, бацькі ўжо не стала. У старой хаце пад стогадовым дубам (кажуць, ён стаіць і цяпер) яго сустракалі маці і пляменнік Аляксей, круглы сірата — сын сястры, якую выпадкова застрэлілі ў час нямецкай акупацыі напалоханыя партызанамі самаахоўцы. Яго ў далейшым Міхаіл Міхайлавіч выгадаваў, вывучыў, а калі той жыў у Латвіі, завёз яму для гадоўлі жарабя, з якога атрымаўся добры памочнік-конь. І цяпер успамінаецца пераправа жывёлы праз Дзвіну на пароме ў Друі, калі граніца існавала толькі на геаграфічнай карце.


У пачатку 50-х вёску ўжо калектывізавалі, калгасам “Светлы шлях” кіраваў Пётр Харытончык. У гэтай гаспадарцы Міхаіл Міхайлавіч напачатку вырабляў панарады — корпусы павозак. А як праявіў сябе майстрам на ўсе рукі, з’яўляўся брыгадзірам, камбайнерам, механікам па працаёмкіх працэсах, быў абраны членам праўлення, узначальваў прафсаюзную арганізацыю, дзяжурыў дружыннікам на ўчастку для галасавання пры выбарах. Вядома, уступіў у партыю. Апавядае, як наладжваў механізмы на зернесушылках і фермах, пракладваў водаправодныя трубы да вытворчых аб’ектаў, да жылля ў Александрыне, Паташні…


Адзначаны медалём “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна”. З пагаршэннем здароўя атрымаў пуцёўку на курорт у Алушту.


— Добрым гаспадаром быў, — з гордасцю за мужа пацвярджае жонка.
Валянціна Аляксееўна паходзіць з вёскі Чэпелі на Случчыне, гэты населены пункт даўно ўвайшоў у межы горада Салігорска. Пасля Бабруйскага педвучылішча яе накіравалі выкладчыцай пачатковых класаў у Александроўскі дзіцячы дом, выхаванцы якога займаліся разам з мясцовымі вясковымі дзецьмі. Там ёй давялося выкладаць беларускую мову, батаніку, нават спевы ў старэйшых класах. Пры гэтым сама актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці, спявала ў хоры Орцаўскага клуба, загадвала якім Аня Кажан. Нават выязджала з ім на агляд у райцэнтр.


Праз год стала навучаць і выхоўваць пачаткоўцаў у Чурылаве Далёкім. Нагадвае, што школа там была цудоўная, кіраваў ёй Уладзімір Шабашоў. Працаваць было няпроста, бо даводзілася адной займацца адразу з вучнямі чатырох класаў, шэсць урокаў штодзень. Але ў маладога педагога хапала сіл і ў хоры ўдзельнічаць.


Вось у тым Чурылаве і пазнаёміліся маладыя людзі. Праз год згулялі вяселле. Свякроўка сустрэла нявестку прыязна, ва ўсім падтрымлівала маладую сям’ю. Яе Валянціна Аляксееўна прыгадвае з удзячнасцю: добрая, мудрая, словам, — залатая.


Між тым, пайшлі дзеці. Працавалі абодва, ён у калгасе, яна 25 гадоў у Чурылаўскай школе, потым не так доўга ў Паташнянскай васьмігодцы. На заслужаны адпачынак пайшла з Павяцкай сярэдняй, тут выкладала нават крыху і пасля. А дома абодва пра зямельку клапаціліся, статак трымалі, каб малых на ногі паставіць, вывучыць. Стараліся разам, радаваліся добраму выніку.


На жаль, кароткі жыццёвы шлях атрымаўся ў старэйшага сына Юрыя. Нагадвае пра яго, радуе поспехамі нашчадак, унук-афіцэр Ігар.
Малодшы Анатоль працягвае вадзіць паязды ў Літве, паважаны чалавек там, не забывае і пра бацькоў на радзіме.


Дачка Таццяна пайшла па матулінай сцежцы, стала настаўніцай. Жыве і працуе ў райцэнтры. Непадалёку ад яе бацькі калісь купілі дом для старэйшага сына, але на ціхім завулку Свярдлова давялося жыць самім. Няпроста было развітвацца са звыклым ладам жыцця, гаспадаркай. Надзейную памочніцу, кабылку Птушачку проста аддалі добраму чалавеку ў Чурылава. Тут, у райцэнтры, ўцяплілі хату, падвялі да яе прыродны газ, устанавілі ў вокны шклопакеты. На сядзібе ёсць пладовыя дрэвы і кусты, невялічкі агарод. За большым у абодвух ужо няма сіл даглядаць.


— Нічога не баліць, — гаворыць 88-гадовы Міхаіл Міхайлавіч, — але ногі не ходзяць, як раней.
Не хваліцца здароўем і 82-гадовая Валянціна Аляксееўна. Таму бавяць час з радыё і тэлевізарам, надаючы ўвагу навінам, “Полю цудаў” і іншым праграмам. Сочаць за публікацыямі ў “Міёрскіх навінах” і “Віцебскіх вестках”. Рады візітам родных, тэлефонным размовам са знаёмымі і землякамі, гутаркам з суседзямі, нядаўняй сустрэчы са святаром.


Размова з такімі людзьмі зараджае пазітыўнай энергіяй. Іх прыклад наглядна сведчыць, што сямейнае шчасце — гэта так проста. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта