Авторизация
 

Залатое вяселле ў Мікалая і Валянціны Раганавых

 Фотаздымкі з альбома,
як часткі жыцця.
Усё мінулае перад вачыма...
Бацька, шчэ малады, як і я,
Побач матуля-дзяўчына.

Алесь Лянок

Чытаю гэтыя радкі, і перад вачыма паўстаюць постаці дарагіх бацькоў Мікалая Парфір’евіча і Валянціны Фёдараўны Раганавых. Плячо ў плячо яны прайшлі разам 50 гадоў і адзначаюць сёлета залатое вяселле.

Іх няпросты жыццёвы шлях пачынаўся на прыгожай міёрскай зямлі. Маладыя настаўнікі Валянціна і Мікалай прыехалі па накіраванні з Магілёўшчыны ў СШ №2. Тады, у далёкім 1968 годзе, і нарадзілася іх сям’я. “Справілі камсамольскае вяселле”, як гаварылі раней, і пачаліся будні.


Мае бацькі надзелены вялікай сілай любові да роднай зямлі, да працы і да нас — дзяцей, унукаў, зяця і нявесткі. Мяне з братам расцілі ў згодзе і выхавалі людзьмі, якія цэняць сям’ю, узаемаадносіны. Можа, менавіта таму ў нас поўныя сем’і, растуць добрыя дзеці і ўнукі.


Матуля... У падлеткавым узросце яна штосьці строга нам забараняла, не дазваляла. І мы не разумелі: чаму іншым можна, а нам не? І толькі праз гады, калі самі сталі бацькамі, зразумелі, як цяжка гадаваць дзяцей, як шмат рабілі памылак у маленстве, засмучалі бацькоў. Зараз нас раздзяляе не адна сотня кіламетраў. Хочацца сесці побач, прыхіліць галаву да роднага пляча і адчуць цеплыню бацькоўскай хаты…


 Тата... У яго было цяжкае дзяцінства, якое выпала на ваенныя і пасляваенныя гады. Прайшоў праз выпрабаванні вайны. Вырас без бацькі, атрымаў адукацыю настаўніка і амаль 45 гадоў працаваў у школе. У Міёрах цяжка знайсці чалавека, якога б не вучыў Мікалай Парфір’евіч. Ён выкладаў працоўнае навучанне, даваў веды па правілах дарожнага руху і вучыў кіраваць аўтамабілем у навукова-вытворчым камбінаце. Не адно пакаленне хлапчукоў заахвоціў працаваць, любіць жыццё і змагацца з выпрабаваннямі.


Мы з братам дабіліся ў жыцці нейкіх вышынь, але дагэтуль маем патрэбу ў бацькоўскай падтрымцы. Маці даруе памылку, грубае слова і непаразуменне. Тата дапаможа парадай і зацвердзіць рашэнне цвёрдым мужчынскім словам. Ніхто так хутка не прыйдзе на дапамогу, не зразумее, як яны.


Мы шчаслівыя людзі, бо побач з намі нашы бацькі. Маці — адно крыло, тата — другое, і пакуль мы маем два крылы, лёгка лунаем па жыцці …


Нізкі паклон і вялікі дзякуй вам, нашы родныя, доўгіх гадоў разам у згодзе, здароўя і шчаслівых дзён у сямейным жыцці.

Фота з сямейнага архіва Раганавых.
Ала СІНЮК, дачка.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта