Авторизация
 

Сярод узнагароджаных ордэнам Маці — Святлана ГЛЕБКА з Сіцькова

 Лепшых жанчын Віцебшчыны ўшанавалі ўчора ў аблвыканкаме з нагоды Дня маці. Сярод намінантак на прэмію імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка моцная духам, непахісная перад складанасцямі лёсу Сафія ГУЗ з Узмён. 

Упершыню за многія гады гераіня з Міёршчыны і ў ліку ўзнагароджаных ордэнам Маці. Яго заслужыла Святлана ГЛЕБКА (на здымку) з Сіцькова. Яна нарадзіла пяцярых дзяцей, малодшай з якіх тры з паловай гадкі, і ўжо тройчы бабуля.

Часам дзіву даешся, якія людзі сустракаюцца ў вясковай глыбінцы. Не скардзяцца, не наракаюць, спадзяюцца толькі на сябе, на свае натруджаныя рукі, цярплівае сэрца. У раскошы не купаюцца, але жывуць у дастатку. Усё, што маюць, зарабілі цяжкай фізічнай працай. І менш за ўсё з імі размоў пра грошы і матэрыяльныя цяжкасці. З ліку такіх — шматдзетная сям’я Глебкаў з Сіцькова.

На падворку тры каровы, пяць свіней, трусіная і птушыная армія. А яшчэ агароды, сенакосы... З раніцы да позняга завіхацца трэба. Аднак сям'ю гэтым не напужаеш. І ўсе пяцёра дзяцей прывучаны дапамагаць. Нават Алеся ў свае тры з паловай гадкі траўку лішнюю з градак павыбірае. Не стане чакаць матуліных указанняў, калі непатрэбнае на падлозе заўважыць, падмяце, цацкі на месца складзе і праблему бруднага посуду вырашыць. Сярожка ўжо ў чацвёртым класе. У яго таксама свае абавязкі. І прагаладацца не дасць. Згатуе немудрагелістыя стравы, бліноў напячэ і ўсіх накорміць.


Малодшыя не сумуюць, але з нецярпеннем чакаюць старэйшых брата і сястрычак. Яны ўжо дарослыя, пакінулі бацькоўскі дом, наведваюцца толькі на выхадныя і ў святы. Дзяніс прыязджае з Наваполацка, там працуе ў пажарнай часці. У свае 22 ужо сямейны чалавек і тата дваіх дачушак. Тані — 21, па адукацыі пекар. Таксама стала мамай, цяпер у водпуску даглядае малую. Маладая сям'я жыве ў Віцебску. Там і Крысціна вучыцца ў медкаледжы. Будзе медсястрой.


Пра сваіх дзяцей Святлана расказвае з ціхай радасцю. Праскоквае і добрая іронія:
— Я адзіным дзіцём расла, нацярпелася ад суму і тугі, вось і вырашыла сваю сям'ю пашырыць да значных памераў. Можа перастаралася, але не шкадую. Так, гадаваць дзяцей — цяжкая праца, але пасільная. Дзе слабінку даць, а дзе і ў «вожыкавых» рукавіцах трымаць. Галоўнае — каб усё ў меру.


Сярод дзяцей любімчыкаў няма. Толькі Сярожку больш увагі і клопату. Ад нараджэння ў яго праблемы са здароўем, давялося паездзіць па бальніцах і клініках. Вучыліся з гэтым жыць, але ніхто не журыўся. Дружная сям'я згуртавалася яшчэ больш. У атмасферы любові і дабрыні хлопчык расце чулым, жвавым, старанна адольвае праграму індывідуальных заняткаў у школе і радуе дасягненнямі. З Алесяй яны «не разлі вада», пакрыўдзіць адно аднаго не дадуць.


Добрая маральная падтрымка ў Святланы — муж Уладзімір. У яго і душэўная мяккасць, і цвёрдасць натуры, што дапамагае своечасова расставіць усё на свае месцы. Дома ніякіх сварак і скандалаў, усё грунтуецца на ўзаемапавазе.


Механізатар ААТ «Мікалаёўскі» — перадавік, яго партрэт занесены на Дошку гонару гаспадаркі. Гэта азначае, што зранку да позняга дома не чакай. Быт — на Святлане. Раней яна працавала ў «Мікалаёўскім» аператарам машыннага даення, пасля перакваліфікавалася ў хатнюю гаспадыню. Клопатаў шмат, але паспявае. А праблемы агародаў і сенакосаў пры сваім напружаным графіку гаспадар прымудраецца вырашаць сам. Калі займелі свой трактар, справы пайшлі і лягчэй, і шпарчэй. З візітам дзяцей аператыўнасць падвойваецца.


Традыцыя ў Глебкаў не толькі дружна працаваць, але і разам дні нараджэння адзначаць. Практычна кожны месяц збіраюцца за святочным сталом, бо ўсе з'яўляліся на свет у розныя поры года. Асаблівая пашана — тату і маці. Бадай, для іх гэта самыя шчаслівыя імгненні. Што можа быць каштоўней: нарадзіць дзяцей і навучыць іх ганарыцца сваімі каранямі, паважаць, берагчы, як галоўную сямейную рэліквію, сваіх бацькоў. 

ДАВЕДАЧНА
У Беларусі ордэн Маці лічыцца высокім знакам мацярынскай доблесці. Указам Прэзідэнта быў зацверджаны ў 1995 годзе. Ім ушаноўваюць беларусак, якія нарадзілі і дастойна выхавалі пяцёра і больш дзяцей. У нашай краіне пачэсную ўзнагароду атрымалі ўжо 9,5 тысячы жанчын. Яе суправаджае грашовая выплата ў памеры пяцікратнага бюджэту прыжытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. На 1 кастрычніка гэта сума складала 1 068,35 рублёў.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта