Авторизация
 

Што трэба, каб сям’я была дружнай і шчаслівай? Жаданне!

 Гарманічныя сямейныя адносіны — гэта праца. Такі абавязак не перакладзеш на чужыя плечы. Яго трэба выконваць самастойна і з задавальненнем.

1. Паказвайце сваю любоў, не хавайце пачуцці
Заўжды прыемна пачуць, што цябе кахаюць. Нават калі гэта відавочна. Каханне не купіш дарагімі падарункамі, ды і не абавязкова іх рабіць. Проста пакіньце на століку рамантычную запіску ці кветку. Часцей усміхайцеся адно аднаму.


2. Старайцеся снедаць і вячэраць усёй сям’ёй

За сталом можна абмеркаваць розныя праблемы і сітуацыі. Нават калі тэма не вельмі прыемная, застанецца ўпэўненасць, што разам справіцеся з цяжкасцямі.


3. Прытрымлівайцеся сямейных традыцый

Сумесная рыбалка, прагулка ў парку, выпечка па выхадных — прыемныя простыя заняткі падораць асалоду і яшчэ больш умацуюць сямейны фундамент.


4. Раскоша зносін
.
Па дадзеных даследаванняў, дзеці, якія часта маюць зносіны не толькі з бацькамі, але і з іншымі дарослымі людзьмі, адчуваюць сябе больш упэўненымі і шчаслівымі.


5. Хатнія справы — разам

Справядліва дзяліце хатнія клопаты паміж усімі членамі сям’і. Так ствараецца атмасфера каманднай падтрымкі.


6. Раскажыце гісторыю сваёй сям’і

Важна расказваць дзецям пра сваё дзяцінства і іншых родных. Гэта дазваляе ім лепш разумець бацькоў. Часам малыя думаюць, што ў іх таты і мамы ніколі не было дзяцінства. Дзяліцеся ўспамінамі пра мінулае з партнёрам. Гэта таксама крок да лепшага ўзаемаразумення.


7.
Завядзіце хатняга гадаванца
Жывёлы і птушкі паляпшаюць настрой, бескарысліва дорачы гаспадарам сваю любоў і пяшчоту. Клопат пра гадаванцаў выхоўвае ў дзяцей адчуванне значнасці і адказнасці.


8. Паважайце кожнага члена сям’і як асобу
У кожнага свой характар, добрыя і не вельмі якасці. Прымайце родных такімі, якія яны ёсць. Падтрымлівайце, слухайце, шукайце кампрамісы.


9. Будзьце пунктуальнымі
Кожнаму ў сям’і важна адчуваць сваю значнасць і падтрымку з боку родных. Гэтаму спрыяе пунктуальнасць.


10. Клапаціцеся адзін пра аднаго
Купіце любімыя дробязі для кагосьці з родных. Магніцік на халадзільнік, каляндарык у калекцыю, часопіс з рэцэптамі і да т.п. Такім чынам пакажаце, што думаеце пра блізкіх і тады, калі іх няма побач.
Па пытаннях умацавання ўнутрысямейных сувязей, дзіцяча-бацькоўскіх адносін, вырашэння крызісных сітуацый звяртайцеся ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе г. Міёры, вул.Камуністычная, 36-2, каб.10 або тэлефануйце на нумар 4 21 44.

Фота для ілюстрацыі.
Ала ФЕДАРЭЦ,
загадчык аддзялення ТЦСАН.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта