Авторизация
 

У Цвеціне каля двух дзясяткаў сем’яў з малымі дзецьмі

 У Цвеціне каля двух дзясяткаў сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеткі дашкольнага ўзросту і вучні-пачаткоўцы. Гэта зусім няшмат, калі прыгадаць 80-90-я гады. І даволі многа для цяперашняга часу.

Працяг жыцця ў мамы на руках
Месцам сустрэчы з матулямі і дзеткамі выбралі Цвецінскі СДК. Установа культуры знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка, усім дайсці зручна. Побач магазін, можна па дарозе за пакупкамі завітаць. У летнюю пару ў вёсцы няма калі марнаваць час. Шмат спраў на агародзе, у садзе, на кухні. Хоць некаторыя маладыя маці выглядаюць нібы дзяўчаты-падлеткі, з клопатамі спраўляюцца не горш за гаспадынь са стажам.
— Агарод пасадзілі, памідоры ў цяпліцы вырошчваем, гаспадарку невялікую трымаем, — гаворыць Таццяна Парадня.


У Цвеціне Таццяна жыве другі год. Родам з вёскі Папшулі, што таксама ў Завуццеўскім сельсавеце. Па размеркаванні працавала бухгалтарам у Пастаўскім раёне. Цяпер у водпуску па доглядзе за дзіцём. На руках у матулі гадавалы сынок Арцём з апетытам смокча з бутэлечкі малако. Муж Іван заняты ва УП “Цітова”. Ад гаспадаркі маладая сям’я атрымала жыллё.


У спадчыну застаўся бабулін дом Яўгену і Дзіне Валынцам. Год таму ў маладой сям’і нарадзілася дачушка Насця.
— Дзяўчынка спакойная, асабліва не капрызнічае. Паспяваю справіцца і дома, і ў агародзе, і вячэру мужу прыгатаваць, — расказвае Дзіна. — Я з Шаркаўшчыны. Па прафесіі повар. У Цвеціна прыехала два гады таму на працу. Тут з Жэнем пазнаёміліся, ён мясцовы. Працуе ў Дзісенскім лясгасе.


 Гушкае дачушку Машу, якой напрыканцы верасня споўніцца годзік, Ірына Дуброўская. Дзяўчынка засынае пад гаворку.
— Старэйшы сын Мікіта зараз у дзіцячым садку. У наступным годзе пойдзем у першы клас, — гаворыць Ірына. — Я сама родам з Цвеціна. Цяпер тут мае дзеці падрастаюць. Жывём у бацькоўскім доме. Даглядаць маленькіх дапамагае маці.


У сям’і Арцёма і Дзіяны Казачонкаў падрастаюць дзве дачушкі. Старэйшай Сафіі пяць год, Злаце хутка два споўніцца.
— Самі не мясцовыя, але ўжо тры гады тут жывём, — кажа Дзіяна. — Жыллё ў нас службовае. Муж — участковы інспектар міліцыі. Я пакуль займаюся дзецьмі і хатнімі справамі. Большую частку часу дома, да сяброўкі заходжу, якая жыве па-суседстве.


Засталіся ў родных мясцінах Віктар і Святлана Лінкевічы. Малая радзіма Віктара — суседняе Язна. Святлана вырасла ў Цвеціне. Яны разам семнаццаць год. Старэйшы сын Дзяніс сёлета скончыў школу, дачушка Насця пойдзе ў шосты клас.


— Дзеці вучацца ў Язне, туды аўтобус возіць, — заўважае Святлана. — Шкада, што зачынілі нашу школу. Ужо год яна пустуе.
У мамы на руках ціха пасопвае трохмесячная Сонечка. Дзе будзе вучыцца яна?


Лепшая дарога — да бацькоўскага парога
Частыя госці на малой радзіме цяперашнія палачанкі Марына Барысёнак і Анастасія Бузіцкая. Абедзве выраслі ў Цвеціне, вучыліся ў мясцовай школе. Марына пэўны час працавала выхавальнікам у дзіцячым садку, вадзіла сюды старэйшую дачушку. Калі ў мужа з’явілася работа ў Полацку, пераехалі.


— У Цвеціна прыязджаем ледзь не кожныя выхадныя. Водпускі тут праводзім. Нашы дачушкі Яна і Юля з задавальненнем у вёсцы бавяць час. Нядаўна трэба было па справах на некалькі дзён у горад адлучыцца, дзяўчаты нават плакалі, так хацелі хутчэй вярнуцца.
Анастасія Бузіцкая выхоўвае дачушку Юлю, якой ідзе трэці год, і на палову стаўкі працуе ў Цвецінскім СДК. Дабрацца з Полацка — не праблема. І маленькая дзяўчынка заўсёды з радасцю едзе да дзядулі і бабулі. Тут прасторна, весела, цікава.


Праводзіць канікулы ў дзядуль і бабуль чатырнаццацігадовая Паліна Ганебная разам з малодшымі сястрой і брацікам.
— У мяне тут ёсць сябры, з якімі адпачываем. Ходзім на рачулку купацца, гуляем на школьным стадыёне. Разам весела. Мне падабаецца ў вёсцы. Аднак у горадзе больш магчымасцей для самаразвіцця.

 Пра трывогі і задумкі
Па словах маладых матуль, якія пражываюць у Цвеціне пастаянна, мяняць месца жыхарства не плануюць. Сельскі ўклад з гаспадарчымі клопатамі і без залішняй мітусні для большасці з іх звыклы. Дзеці дыхаюць чыстым паветрам. На стале — натуральныя прадукты з уласнага агарода. Сацыяльная інфраструктура ў параўнанні з горадам сціплая, аднак пэўныя патрэбы можна задаволіць. Дзейнічаюць магазін, пошта, бібліятэка, Дом культуры. Культработнікі запрашаюць на святы. У Дзень сям’і ла-дзілі “Матуліны пасядзелкі”, падрыхтавалі вясёлую праграму на Купалле.


Разам з тым пра будучыню аграгарадка маладыя сяльчанкі непакояцца.


— Для нас было нечаканасцю закрыццё школы. Хоць бы цяпер без пошты і магазіна не застацца, — дзеляцца сваімі трывогамі. — Ля школьнага будынка засталася гульнёвая пляцоўка. Там арэлі, горкі, турнікі. Аднак на тэрыторыі хутка расце трава. Вось бы гэтую пляцоўку перанесці да клуба. Ёсць дзе размясціць. Для дзяцей гэта было б месцам забаў, для матуль — сустрэч і адпачынку. Звычайна малыя ў сваіх дварах забаўляюцца і маці за клопатамі адна з адной рэдка бачацца.


З просьбай абсталяваць дзіцячую пляцоўку ў цэнтры аграгарадка цвецінцы звярталіся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэя Юніцына. Паабяцаў трымаць пытанне пад увагай. Матулі спадзяюцца, што пляцоўка атрымае новы адрас, разлічваюць на падтрымку і дапамогу мясцовага кіраўніцтва. 

ДЛЯ РАЗВАГІ:
Не спяшайцеся сцвярджаць, што ў горадзе жыць лепш, чым у вёсцы. І наадварот. Усё неадназначна. Адным камфортна сярод гарадскіх шуму і мітусні. Іншыя выбіраюць вясковую ціш і прыволле. Каму прасцей? І ў адных, і ў другіх свае радасці і клопаты. Разам з тым дзіцячы смех на вясковай вуліцы — цяпер асаблівая каштоўнасць. І важна гэта зберагчы. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 765
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 576
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 698
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 507
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 331
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 697
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта