Авторизация
 

Маладыя мамы пілі гарбату ў Цвецінскім СДК

 У водпуску па доглядзе за дзіцём турбот зашмат. Хочацца на гадзіну-другую акунуцца ў бесклапотнасць, заварыць любімы чай, паклікаць сябровак. Такі падарунак у Дзень сям’і зрабілі маладым маці ў аграгарадку Цвеціна супрацоўнікі мясцовых СДК і бібліятэкі.

НА “Матуліны пасядзелкі” запрасілі маці разам з дзеткамі. Кампанія сабралася невялікая, але цёплая і вясёлая.


— Шкада, што не ва ўсіх атрымалася прыйсці, і прыемна, што нягледзячы на дажджлівае надвор’е, матулі прынялі запрашэнне, — гаворыць бібліятэкар Ксенія Красько. — У нашым аграгарадку маладых маці нямала. Некаторыя з іх — карэнныя жыхаркі, іншыя прыехалі на працу і засталіся. Выхоўваюць цудоўных дзетак.


ДЛЯ Ірыны Дуброўскай аграгарадок Цвеціна — малая радзіма. Пасля вучобы вярнулася ў родныя мясціны. У сям’і двое дзетак. Малодшай дачушцы Машы сем месяцаў. З сынам Арцёмам, якому хутка год, завітала на сустрэчу Таццяна Парадня. У Дзіяны Валынец — дачушка Насця, ёй адзінаццаць месяцаў. Дзіяна прыехала ў Цвеціна па размеркаванні, працавала поварам. Выйшла замуж за мясцовага хлопца. Ганна Савіцкая — ветурач СУП “Цітова”. Выхоўвае дачушку Аліну і паспявае спраўляцца са службовымі абавязкамі.


КАРТЭЖ з чатырох дзіцячых калясак спыніўся ля будынка сельскага дома культуры. Гасцей сустракалі дырэктар СДК Зінаіда Кадушка і бібліятэкар Ксенія Красько. Частавалі чаем з ласункамі, праводзілі віктарыны на тэмы сямейнага жыцця, абмяркоўвалі праблемныя пытанні. Засмучае матуль, што ў аграгарадку няма дзіцячай пляцоўкі. Зарастае стадыён зачыненай школы. Гаварылі пра штодзённыя клопаты, пра характары і інтарэсы сваіх дзетак. Маленькіх забаўлялі музыкай, тыя ахвотна тупалі ў такт.


Час за размовамі, успамінамі, смехам стаў для матуль прыемным адпачынкам. Вырашылі часцей збірацца разам. 

Фота прадастаўлена Цвецінскім СДК.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 949
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 526
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 341
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 969
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 691
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 895
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 916
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Госці краін
free counters
Партнеры сайта