Авторизация
 

"За залатое вяселле" распісаліся ў Міёрах Леаніда і Сяргей Будзько

 Каляндар указваў на трыццаты дзень красавіка. Сонечна, цёплы ветрык, свежая зеляніна. Альтанку ў двары сям’і Будзько ўпрыгожвалі паветраныя шары, барвовыя пятуніі ў вазонах і яркая расцяжка “З юбілеем вяселля”. 

НА рэгістрацыю залатой гадавіны сямейнага жыцця бацькоў прыехалі сыны Аляксандр і Уладзімір са сваімі сем’ямі. У коле самых блізкіх юбіляры зноў перажылі прыемныя моманты. Як і пяцьдзясят год таму — подпісы, пацалункі, пажаданні.


 На пачатку ўрачыстасці начальнік аддзела загса Вольга Галімбоўская папрасіла маладых стаць на ручнік. Тым, хто ўступае ў шлюб, гэтая прыкмета абяцае каханне. Тым жа, хто пранёс сваё каханне праз гады, памнажае шчасце і дабрабыт. Для Сяргея Рыгоравіча і Леаніды Уладзіміраўны шчаслівай стала лічба 23. Пад такім нумарам у міёрскім загсе зроблены запіс аб рэгістрацыі іх шлюбу 30 красавіка 1968 года.


СУСТРЭЛІСЯ хлопец з Брэсцкай вобласці і дзяўчына з Міёршчыны ў рэстаране ў Магілёве. Сяргей — выпускнік Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа — працаваў старшым інжынерам-тэхнолагам у Магілёўскім аблспажыўсаюзе. Леаніда вучылася на пятым курсе гісторыка-геаграфічнага факультэта Магілёўскага педінстытута. Гэта была сімпатыя з першага позірку, якая хутка перарасла ва ўзаемнае каханне.

Праз год сталі сям’ёй. Працяглы час жылі ў Баранавічах. Абодва сорак год аддалі педагагічнай дзейнасці. У 2013-ым вырашылі пераехаць на радзіму Леаніды Уладзіміраўны. Адрамантавалі бацькоўскі дом у Міёрах, садзяць агарод, чакаюць у госці родных.


 ІМЁНЫ Сяргея Рыгоравіча і Леаніды Уладзіміраўны Будзько ўнесены ў кнігу ганаровых юбіляраў Міёршчыны. Пра ўрачыстасць ім будзе нагадваць пасведчанне аб рэгістрацыі 50-ай гадавіны шлюбу, сувенір-званочак з сімвалам моцнай сям’і і сюрпрыз ад дзяцей — медалі. Двое клапатлівых сыноў, дзве прыгажуні-ўнучкі, маленькая праўнучка — вось золата юбіляраў Будзько. Дружная шчаслівая сям’я.


— Жаніцца трэба па каханні, — упэўнена Леаніда Уладзіміраўна. — Наўрад ці варта шукаць спадарожніка жыцця, арыентуючыся на матэрыяльныя выгоды. Калі мы сустрэліся, у мяне быў чамадан, і ў яго чамадан. І больш нічога. Разам стваралі свой дабрабыт. Важна глядзець у адным накірунку, тады ўсё атрымаецца.


— У сямейным жыцці вялікую ролю маюць узаемапавага і цярплівасць, — дадае Сяргей Рыгоравіч. — Вядома, спрэчкі здараліся. Трэба ўмець дараваць і прасіць прабачэння. У гэтым мудрасць.


ПА такіх арыенцірах выхоўвалі сыноў. Згоды і ўзаемаразумення ў сямейным жыцці жадалі на вяселлі старэйшай унучцы. Тое, што каханне, падтрымка, агульныя мэты — аснова шчаслівай сям’і, даказалі на ўласным прыкладзе. 

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 949
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 526
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 341
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 969
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 691
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 895
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 916
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Госці краін
free counters
Партнеры сайта