Авторизация
 

Да Міжнароднага дня сям’і праводзіцца конкурс

 Газета “Міёрскія навіны” сумесна з раённым камітэтам грамадскага аб’яднання БРСМ праводзіць фотаконкурс “Край шчаслівых сем’яў”. Спаборніцтва прымеркавана да Міжнароднага дня сям’і, які адзначаецца 15 мая.

Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сябе дома. З класікам не паспрачаешся. З чаго складаецца сямейнае шчасце? Варыянтаў безліч. Тут і пяшчотныя абдымкі дзяцей з хатнімі гадаванцамі, і засыпаная мучным снегам падлога, і чарнічны макіяж на шчаслівых тварыках, і бой падушкамі перад сном, і палёты на арэлях, і букет першых кветак для матулі, і рамонт машыны поплеч з татам.


Якое яно, ваша шчасце ў сям’і? Раскажыце праз фотаздымкі. Дасылайце фота паведамленнем у групу “Міёрскія навіны” “Укантакце” або на электронны адрас s.katrin.r@mail.ru. Здымак суправаджайце невялікім расповядам пра сям’ю. Дзе пражываеце, чым займаюцца бацькі і дзеці, як праводзяць час разам.


Конкурс прадоўжыцца да 10 мая. Пераможцаў чакаюць падарункі. 

Прадстаўляем першых удзельнікаў: Міярчане Дзмітрый і Алеся Высоцкія з сынам Арцёмам і дачушкай Ксюшай.
З Дзмітрыем і Алесяй жыхары горада і раёна бачацца ў магазіне “Радуга”. Гаспадары гандлёвай кропкі сустракаюць ветліва і ўважлівыя да кожнага пакупніка. Умела сумяшчаюць свой бізнес і выхаванне дзяцей. У сям’і любяць актыўны адпачынак.

Кацярына РЫНКЕВІЧ,  s.katrin.r@mail.ru

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта