Авторизация
 

Ля сямейнага ачага Аляксея і Наталлі АСТУКЕВІЧАЎ утульна і творча

 Крыніца пазітыву пачынаецца з сямейнага ачага. Ён у Аляксея і Наталлі АСТУКЕВІЧАЎ утульны і творчы. Насуперак парадам псіхолагаў бяруць работу на дом і вечарамі абмяркоўваюць песенны рэпертуар для сваіх Даніка і Машы, касцюмы для падтанцоўкі, сцэнарыі мерапрыемстваў. Бацькі і дзеці на адной творчай хвалі.

Кабінет дырэктара Дзісенскага гарадскога цэнтра культуры Аляксея Астукевіча залівае сонечнае святло.
— У добрае надвор’е працаваць весялей?
— Калі сонечна на душы, тое, што за вакном, не так важна, — адказвае Аляксей Антонавіч.

ТАТА І СЫН часта спяваюць на роднай беларускай мове. Калісьці яна здавалася Аляксею складанай.


— Нарадзіўся я ў Пскове ў сям’і студэнтаў педінстытута. У школу пайшоў у Латвіі, адкуль родам маці. Калі пераехалі на малую радзіму таты ў вёску Акунёва Павяцкага сельсавета, быў трэцякласнікам. З цяжкасцю прывыкаў да беларускамоўнай школы, — расказвае Аляксей Антонавіч. — Беларускую мову вельмі люблю. Чытаў, што яна на другім месцы ў свеце па меладычнасці пасля італьянскай.


Музыка і песні акружалі Аляксея з дзяцінства. Бацькі актыўнічалі ў мастацкай самадзейнасці. Першы раз выступіў на юбілеі ў бабулі ў пяцігадовым узросце. У Павяцкай школе з ім займаўся настаўнік музыкі Аляксей Капцюг. Пра яго цяперашні дырэктар Дзісенскага ГЦК расказвае з цеплынёй і ўдзячнасцю.


 У ТАКІМ ЖА ўзросце, як і тата, заспяваў Данік.
— Рэпеціраваў дома песню “Новогодний поцелуй” да святочнага канцэрта ў ГЦК, — успамінае Аляксей. — Сын слухаў і вывучыў словы. На сцэну выйшлі ўдваіх.


Спяваюць Астукевічы сольна, дуэтам і трыа разам з дзядулем Антонам Баляслававічам.
— Мне ў кампаніі больш падабаецца, так весялей, — гаворыць Данііл.
Хлочык вучыцца ў шостым класе. Школа побач з ГЦК. Пасля ўрокаў спяшаецца да таты на працу. Бывае тут і па выхадных.


— Наўрад ці стану спеваком. Гэта проста захапленне. Мне цікавыя сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі, — расказвае Данік. — Лёгка даюцца матэматыка і інфарматыка. Здымаю міні-фільмы. Сцэнарыі сам прыдумваю, а ў ролях мае стрыечныя браты і сёстры.
— На пэўнай прафесіі настойваць не буду. Няхай выбірае тое, што яму цікавей і бліжэй, — заўважае тата.


КАЛІСЬЦІ бацькі Аляксея таксама далі яму права самастойнага выбару. Паступіў у Полацкае педвучылішча на музычнае аддзяленне. Там сустрэўся з Наталляй. Дзяўчына з вёскі Дзікева, што ля Германавічаў, вучылася на харэографа. Агульныя творчыя інтарэсы і ўзаемныя пачуцці з’ядналі маладых людзей у дружную сям’ю.


Яны разам трынаццаць год. У іх шмат творчых ідэй, утульны дом і любімыя дзеці Данік і Маша. “Нарэшце я дачакалася свайго першага выхаду на сцэну!” — радасна ўсклікала пяцігадовая дзяўчынка на рэпетыцыі. На сёлетнім аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці Аляксей плануе выступіць з дачушкай. Наталля будзе спяваць у вакальнай групе. Рыхтуе харэаграфічныя нумары. Касцюмы для сваіх танцораў шые на ўласнай машынцы, якую падарылі на дзень нараджэння. Сцэнічны гардэроб папаўняецца новымі ўборамі.


Будні ў Астукевічаў насычаныя. Аляксей сумяшчае кіраўніцтва ГЦК з урокамі музыкі ў вучняў-пачаткоўцаў Дзісенскай школы і заняткамі гуртка ігры на гітары ў мясцовым філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі. Наталля — музычны кіраўнік у дзіцячым садку, вядзе танцавальныя гурткі ў цэнтры культуры і выкладае гісторыю ў школе. Вышэйшую адукацыю атрымала на гістарычным факультэце Віцебскага ўніверсітэта. Калі ўвечары ўся сям’я збіраецца дома, ім ёсць пра што пагаварыць.


 НАВАТ ад любімай і захапляльнай творчай справы, а тым больш ад хатніх клопатаў, патрэбны адпачынак. Цёплымі вечарамі Аляксей і Наталля разам выпраўляюцца на прабежку. Ля дома гаспадар сам зрабіў валейбольную пляцоўку. Пасадзіў вакол жывую агароджу з пяцідзесяці елачак. Ладзяць таварыскія спаборніцтвы. Рады гасцям і самі дома не сядзяць.


Мінулым летам з сябрамі падарожнічалі па маршруце Мір-Нясвіж-Навагрудак. Дзяцей у далёкія паездкі пакуль не бяруць. Сёлета плануюць праехаць па Гомельскай вобласці.


— Многія мараць адпачываць за мяжой. Мы лічым, што ў нашай краіне шмат прывабных месцаў, якія варта наведаць, — гаворыць Аляксей.


Новыя ўражанні яшчэ вышэй падымаюць сямейны творчы тонус, які трымаецца на ўзаемаразуменні, захопленасці і жаданні рабіць сваю справу якасна і свежа. 

Фота з сямейнага архіва Астукевічаў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта