Авторизация
 

Сухаравы ў Ідолце гадуюць двайнят Аляксандра і Аляксея

  Андрэй і Таццяна СУХАРАВЫ сустрэнуць 2018 год у новым для сябе статусе. Сёлета ў сакавіку яны сталі шчаслівымі бацькамі сыноў-двайнятак Аляксея і Аляксандра.

Брацікі растуць дружнымі. Яшчэ ў радзільным аддзяленні трымаліся за рукі. Салодка засынаюць пад калыханкі бацькоў. З цікаўнасцю пазіраюць вялікімі вочкамі на ўсё новае і незнаёмае, шчыра ўсміхаюцца. Бегаюць навыперадкі ў хадунках на калёсах.

БАЦЬКІ папаўняюць фота- і відэаархівы, дзе ў галоўных ролях іх дзевяцімесячныя карапузы. Увагу маленькіх часта прыцягваюць бліскучыя медалі на шафе ў зале. Гэта татавы ўзнагароды, заваяваныя на спаборніцтвах па баскетболе і футболе. Андрэй быў бы вельмі рады, калі б сыны таксама дабіліся поспеху ў спорце. Пакуль што тата з мамай носяць іх на руках, кормяць кашкамі, забаўляюць, возяць на прагулкі. Двухмесную каляску ў вёсцы празвалі "бумерам".

ЖЫВУЦЬ Сухаравы ў Ідолта ў сучасным доме з ўсімі камунальнымі выгодамі. Атрымалі яго ад мясцовай гаспадаркі, прыватызавалі, добраўпарадкоўваюць. Сельскае прыволле падабаецца абодвум, хоць выраслі ў гарадах. Міярчанка Таццяна праводзіла тут у дзядуль і бабуль канікулы. Андрэй з Рыгі, але яго таксама цягнула на вясковы прастор. Нават дзяўчыну шукаў з сельскай мясцовасці.

МАЛАДЫЯ людзі пазнаёміліся ў 2013 годзе. Андрэй на той час працаваў у Нарвегіі і  прыязджаў на Міёршчыну наведаць родных. Выпускніца дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Таццяна была маладым спецыялістам у ВУПКУ "Міёрскі". Сустрэліся ў кампаніі агульных сяброў, узнікла ўзаемная сімпатыя. Падтрымлівалі зносіны праз скайп.

 — Хацеў Таню з сабой забраць, але яна патрыётка, не пагадзілася пакідаць родныя мясціны, — расказвае Андрэй. —  А я і не супраць быў у вёску перабрацца. Люблю сельскую працу, хоць раней нават бульбу не капаў.

АДНОЙ сям'ёй Андрэй і Таццяна сталі 25 красавіка 2015-га, і амаль роўна праз два гады—24 сакавіка—у іх нарадзіліся сыночкі.

— З вялікімі вачыма выходзіла з кабінета паліклінікі, калі даведалася, што чакаю двайнят, — успамінае маці. — Гэта быў шок. Але вельмі прыемны.

— Я марыў пра сына. А тут такое шчасце — адразу два, —  дадае тата. — Хацеў, каб у іх былі славянскія імёны. Для сугучнасці назвалі Аляксеем і Аляксандрам. Атрымаліся аднолькавыя ініцыялы — С.А.А.

У ГОСЦІ да стрыечных брацікаў прыязджае крыху старэйшы за іх Арцём з Міёр са сваімі бацькамі. Гэта пляменнік Тані, сынок яе сястры Вікторыі. Дзеткі яшчэ больш умацоўваюць сямейныя сувязі. Дапамагаюць даглядаць малых бабулі.

РАНЕЙ навагодюю ноч Сухаравы праводзілі ў кампаніі сяброў. На гэты раз застануцца дома. Калі пачнуць біць куранты, сыночкі ўжо будуць глядзець салодкія сны. Бацькі яшчэ раз падзякуюць лёсу за сустрэчу, за цудоўных хлопчыкаў і загадаюць, каб усе родныя і блізкія заставаліся здаровымі і шчаслівымі.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 567
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 74 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 42 264
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 928
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 648
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 521
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 506
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2019
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2019
Александр, Алексей, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта