Авторизация
 

Надвор'е ў доме Глінскіх з Дзісны залежыць ад кожнага ў сям'і

 Надвор'е ў доме залежыць ад настрою і цеплыні тых, хто ў ім жыве. Так лічаць у сям'і ГЛІНСКІХ з Дзісны.Уладзіміру і Ганне Глінскім сёлетні год запомніцца прыемнымі і важнымі падзеямі. Вясной пабывалі з дзецьмі ў мінскім аквапарку, летам наведалі Мір і Несвіж. У верасні на свяце "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" атрымалі ўзнагароду за добраўпарадкаванне сядзібы, у лістападзе адзначылі 15-годдзе сямейнага жыцця.

 НАВАТ у чорна-белы зімовы дзень сядзіба Глінскіх выглядае прывабна. Чырвоная бетонная агароджа, атынкаваныя сцены дома з дэкаратыўнымі элементамі з дробнага каменю, акуратныя пабудовы на падворку. Улетку дадаюць яркіх колераў петуніі, ружы і аксаміткі.
— Заўзятым кветкаводам сябе не назаву. Проста люблю, калі навокал прыгожа. Кветкі — найлепшае аздабленне, — гаворыць Ганна.
УТУЛЬНЫ знешне і знутры дом сведчыць пра дбайнасць і працавітасць гаспадароў. Падтрымліваць парадак і весці хатнія справы дапамагаюць дзеці. Дачцэ Алене трынаццаць год, вучыцца ў восьмым класе. Удзельнічае ў конкурсах па школьных прадметах, што пацвярджаюць шматлікія медалі. Сын — шасцікласнік Саша — захапляецца спортам, абараняе гонар школы на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, вучыцца іграць на гітары. Ёсць у брата і сястры агульныя інтарэсы. Займаюцца танцамі ў мясцовым Цэнтры культуры, чытаюць Гары Потэра, даглядаюць хатніх гадаванцаў — ката, папугая і акварыумных рыбак. Бацькі падтрымліваюць захапленні дзяцей, выхоўваюць у іх працавітасць і адказнасць. Строгае пакаранне за правіннасці — не пусціць у вёску на выхадныя і канікулы.


 КІЛАМЕТРАЎ пятнаццаць аддзяляюць ад малой радзімы. Уладзімір з Сіцькова, Ганна з Капыльшчыны. Заканчвалі Сіцькоўскую школу. Бліжэй пазнаёміліся, калі Аня пасля каледжа прыехала працаваць бухгалтарам у мясцовую гаспадарку. У хуткім часе згулялі вяселле. Абодва не любяць гарадскі шум, таму вырашылі віць сямейнае гняздзечка ў ціхай правінцыі.


ТРЭБА дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем, пісаў паэт. Для Уладзіміра і Ганны родныя мясціны застаюцца надзейным прыстанкам. Прыязджаюць сюды раз, а то і больш на тыдзень. Удзячныя бацькам за выхаванне, клопат і падтрымку, дапамагаюць па гаспадарцы. На сельскіх падворках хапае спраў ад ранняй вясны да позняй восені.


 СУСТРАКАЦЬ Новы год сям'я будзе разам. Так бывае не заўсёды. У мінулую навагоднюю ноч Уладзімір дзяжурыў на службе. Ён выратавальнік пажарнай часці ЛВДС "Дзісна" з васемнаццацігадовым стажам. Па традыцыі, напішуць свае жаданні на лістках паперы і спаляць іх пад бой курантаў. Усе, акрамя гаспадара.


— А я буду мары выконваць, — усміхаецца Уладзімір.
— Нічога асаблівага не загадваю, — заўважае Ганна. — Самае галоўнае, каб былі здаровымі родныя і блізкія.
 СІМВАЛ наступнага года — сабака. У Глінскіх ёсць свой вартаўнік. З лайкай Рэксам гаспадар ходзіць на паляванне. Уладзімір і Ганна не надаюць увагі прагнозам і прадказанням. На іх думку, сямейнае шчасце і дабрабыт залежаць не ад знакаў задыяка, сімвалаў года і таму падобнага. Першачарговая роля за разуменнем, узаемапавагай, працавітасцю, клопатам і любоўю. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта