Авторизация
 

Фарфоравае вяселле адсвяткавалі Лісковы з Міёр

 Фарфор. Посуд з яго крохкі і адначасова прыгожы. Так і жыццё. Фарфоравае вяселле ўлетку 19 ліпеня адзначылі міярчане Ганна і Андрэй Лісковы. Калі раней такія юбілеі не былі ў навінку, то сёння — гэта сапраўдны прыклад моцнай і трывалай сям’і. Сын Барыс — сведка іх кахання, ужо выпускнік СШ №2. Часам ён кажа бацькам: “Вы такія розныя!” Маці падкрэслівае, што ў гэтым і ёсць соль, бо якраз розныя выдатна дапаўняюць адзін аднаго.

Месца сустрэчы змяніць было нельга — медвучылішча

Лёс звёў Ганну і Андрэя ў Полацкім медыцынскім вучылішчы імя Тусналобавай-Марчанка. Спачатку хлопец збіраўся стаць настаўнікам, але, паспрабаваўшы таго хлебу, змяніў кірунак на медыцыну — клінічна-лабараторную справу.

З’яўленне чалавека на свет. Якая прафесія можа быць больш важнай і пачэснай?!

Яе і асвойвала Ганна. Заканчваючы вучобу, пажаніліся, каб разам адпрацоўваць размеркаванне. Выпала вяртацца Ганне на радзіму ў Міёры. Андрэй не быў супраць, бо марыў жыць ва ўтульным невялікім гарадку.

 Цікава, што са студэнцтва ў Полацку склаліся дзве міёрскія сям’і. Акрамя Лісковых яшчэ пабраліся шлюбам Наталля і Сяргей Кавалеўскія, што працуюць у Міёрскай ЦРБ. Яны і праз 20 год сябруюць сем’ямі.

Віталі маладых родныя краявіды

Першае месца працы Андрэя і Ганны — Міёрская ЦРБ, яна акушэрка, ён — лабарант. “Праз год у санаторыі “Расінка” адчынялася лабараторыя і мужа запрасілі туды, я ж папрацавала ў жаночай кансультацыі і пайшла адтуль у дэкрэтны водпуск. У родным аддзяленні нарадзіўся Барыс,” — распавядае Ганна.

15 год стажу ў Міёрскай ЦРБ у Ганны. Псіхолагі раяць часцей змяняць сферу дзейнасці. Менавіта ў час атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці сацыяльная работа ёй паступіла запрашэнне з ТЦСАН. Хацелася паспрабаваць сябе ў іншай плыні. 14 жніўня споўніцца пяць год як Ганна працуе там і сустракаецца з рознымі катэгорыямі людзей, якім патрэбна дапамога. Жанчына прыгадвае, што ўсё ж, якая б не была праца, а найлепшая, па якой сумуе — радзільнае аддзяленне. “Само пачуццё, што дапамагала з’яўляцца на свет малечам, немагчыма перадаць”, — перапоўненая цёплымі ўспамінамі і шчымлівымі эмоцыямі з іскрынкай у вачах кажа акушэрка. З  2004 года яна ўзначальвае раённую арганізацыю БТ Чырвонага Крыжа.

Андрэй шчыруе ў лабароторыі ў санаторыі “Расінка”, да таго ж аказвае кліентам платныя паслугі. Сярод новых—кіслародныя кактэлі. Мае вышэйшую катэгорыю, якую перыядычна пацвярджае.

Медыцына і сцэна — паняцці сумяшчальныя

Сям’я Лісковых творчая. Прыхільнікі агляду мастацкай самадзейнасці добра памятаюць сакавіты мужчынскі голас Андрэя Ліскова. На жаль, з-за загружанасці ён два гады як не ўдзельнічае ў канцэртах. Шмат выступаў з тэатрам Міёрскага РДК “Свае хлопцы”. Талент спевака і артыста перадаўся ад бацькоў. Тата Мікалай Паўлавіч пасля педагагічнай дзейнасці загадваў на пенсіі Амбросеўскім СДК. 

Ганна некалькі год таму выступала на аглядзе мастацкай самадзейнасці ад Міёрскай ЦРБ у дуэце з Наталляй Кавалеўскай. Жартоўная мініяцюра бабулек, у вобразы якіх жанчыны ўдала ўжыліся, шчыра смяшыла залу.

Барысу ёсць з каго браць прыклад, а таму і яму ўласцівыя гумар і актыўная жыццёвая пазіцыя. Са школьных мерапрыемстваў пастаянна прыносіць медалі. Наведваў футбольную секцыю, зараз гуляе ў баскетбол. Мае добры голас, хоць у музычнай школе не вучыўся. Магчыма ў будучым у дуэце з татам парадуе міярчан выкананнем песень. Умее радавацца прыгожаму і бачыць яго ў наваколлі. Заядлы рыбак. Сёлета заняў прызавое месца ў раённым конкурсе на зімовай рыбалцы.

 Беражыце сямейны ачаг

— Бываюць вялікія і не дружныя сем’і, а нам пашчасціла, — дзеліцца Ганна.

У Міёрах жывуць яе старэйшыя браты Віктар і Аляксандр Бандарэнкі са сваімі сем’ямі. Бацькі іх прыехалі ў Міёры па размеркаванні на новабудоўлю Міёрскага мясакамбіната. Тата Віктар Яўсеевіч адышоў у іншы свет, калі Ганне было восем гадоў. Маці Біны Іванаўны не стала, калі дзяўчынцы споўнілася 12. Апека над сястрой лягла на мужныя плечы братоў. За свае поспехі і дасягненні, характар і пачуццё ўпэўненасці Ганна шчыра ўдзячная ім і іх сем’ям. Любую рэч можна купіць ці прадаць, змяніць можна месца працы і жыхарства. Аднак тата і мама, браты і сёстры застаюцца адзінымі і непаўторнымі, а любоў паміж кроўнымі сваякамі непарыўная. Лісковы і Бандарэнкі добры таму прыклад. Яны ў патрэбны момант могуць спадзявацца на падтрымку адно аднаго.

Браты Ганны заўсёды прымаюць удзел у важных жыццёвых падзеях сям’і Лісковых, і яны ў сваю чаргу таксама. Вяселлі, юбілеі, дні нараджэння і каляндарныя святы… Існуе добрая традыцыя збірацца час ад часу на выхадныя за кубачкам гарбаты. Усе сустрэчы яднаюць і робяць сваякоў яшчэ раднейшымі. Ганна лічыць сваю сям’ю і братоў найвялікшым багаццем.

З бацькоў у жывых толькі тата Андрэя. 13 чэрвеня ён размяняў сёмы дзясятак. Паважанага пенсіянера наведваюць і прымаюць у сябе.

З далечыні вопытнага погляду

— У сямейным жыцці лёгка не бывае. Уявіць двух чалавек з іх адрознымі звычкамі, характарамі, паводзінамі, амбіцыямі, жыццёвым вопытам і раптам — пад адным дахам. Вось тут, калі правільна расстаўлены прыярытэты, будзе лад. У нашай сям’і на першым месцы блізкія людзі, задача цаніць адзін аднаго і берагчы сям’ю. Не ведаем, што можа быць даражэй! І нам спачатку было не лёгка будаваць адносіны. Але праз дваццаць год сумеснага жыцця ўсё стала прасцей. Цяпер у той ці іншай сітуацыі паводзіны і нават словы сталі прадказальнымі. Вынік — разуменне з паўслова, — дзеліцца высновамі гаспадыня сямейнага ачага Лісковых.

— Чаго пажадаеце маладым сем’ям?

— Умець слухаць адно аднаго і чуць. Ніколі не плакацца, не разыходзіцца па розных пакоях, а толькі гаварыць і знаходзіць шляхі вырашэння ўзніклых пытанняў. Магчыма прыйдзецца аднаму ці другому ўступаць, але толькі так можна весці дыялог і захоўваць сям’ю. Ніякія рэкамендацыі сваякоў і сяброў не дапамогуць.

— А ў выхаванні дзяцей?

— Лічу, што тут нельга спрачацца. Калі бацька робіць пэўныя заўвагі, то маці маўчыць, і наадварот. Узаемапавага і аўтарытэт неад’емныя. Мы з мужам розныя па натуры, пра гэта гаворыць і сын. Аднак тым мы і блізкія, што дапаўняем адзін аднаго. Такім чынам для сына ёсць прыклад і выбар, кім і якім ён хоча стаць.

— Віншую з фарворавым вяселлем і жадаю доўгіх гадоў жыцця!

— Дзякую.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

Фота з сямейнага архіва Лісковых.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта