Авторизация
 

Мара пра дачку ў Марыны і Віктара Лапуцэвічаў збылася

  Марына і Віктар Лапуцэвічы марылі пра дачку. У снежні іх усмешлівай сінявокай Анечцы споўніцца годзік. Цікаўная дзяўчынка не жадае доўга заставацца ў мамы на руках. Трэба рухацца, вывучаць прадметы і рэчы. Што там такое вялікае і бліскучае? Праз імгненне ў хадунках падбягае да шафы і цягне фарфоравы куфар. 

БАЦЬКІ расказваюць, што дачушка расце спакойнай, капрызнічае ў меру, дае высыпацца па начах. Любіць пюрэ і бананы, рэкламу па тэлевізары, яркія малюнкі ў кніжках і газеты, якія так цікава і лёгка рвуцца.


Аня — чацвёртае дзіця ў сям'і Віктара Мечыслававіча і Марыны Іванаўны Лапуцэвічаў. Старэйшы сын Яўгеній працуе ў "Капіталдрэўпрадукце". Пеця ў дзясятым класе вучыцца, Антон у дзявятым. Вечарамі забаўляюць маленькую сястрычку, дапамагаюць даглядаць.


— Даведаліся, што чакаем дзяўчынку, — усёй сям'ёй радаваліся. Даўно пра яе марылі, — гаворыць Марына Іванаўна. — Калі трэцяга сына нарадзіла, нават плакала. Урачы супакойвалі: "Будзе ў цябе дачушка". Яна з'явілася на свет 21 снежня, напярэдадні дня Святой Ганны. Таму і назвалі Аняй.


Такое ж імя носіць бабуля Ганна Іосіфаўна Лапуцэвіч. Яе дом — па суседстве. Анечка амаль штодня бывае ў гасцях. Асабліва ёй падабаецца белая козачка. Са сваім катом не ладзіць, той за ножкі можа драпнуць.


СЯМ'Я Лапуцэвічаў жыве ў вёсцы Лебедзева Перабродскага сельсавета. Гэта малая радзіма гаспадара. Калісьці тут было трыццаць двароў. Засталося дзевяць. Марына Іванаўна родам з суседняга Дзедзіна. Дом атрымалі ў спадчыну, зрабілі рамонт, добраўпарадкавалі тэрыторыю, трымаюць гаспадарку. Цяжкасцей не баяцца. Умеюць працаваць, навучылі гэтаму сыноў.


НОВЫ ДЗЕНЬ пачынаецца ў 5.30, летам яшчэ раней. П'юць каву — і за работу. Трэба чатырох кароў падаіць, накарміць каня, бычка, свіней і кур. Затым сняданак прыгатаваць, хлопцаў у школу адправіць. Віктар Мечыслававіч улетку пасвіць статак ВУПКУ "Міёрскі", зімой развозіць кармы на ферме. Марына Іванаўна да водпуску па доглядзе за дзіцяці працавала даяркай.


— Фізічнай працы хапае, але спраўляемся. Сіла ёсць і памочнікі добрыя. Сыны агарод поляць, сена нарыхтоўваюць, — расказвае субяседніца. — З гаспадаркі жывём. Свае малако, мяса, гародніна. Так заўсёды было. У калгасе заробкі невялікія, а свой падворак — добрая падтрымка.
Віктар і Марына разам амаль дваццаць год. На пытанне пра сакрэт трывалай сям'і ўсміхаюцца і паціскаюць плячыма:
— Бывае, паспрачаемся. Пасля прыходзім да агульнага рашэння.


ВОЛЬНАГА ЧАСУ ў працавітай вясковай сям'і няшмат. Гаспадар любіць парыбачыць. Тым больш, калі клюе. Хлопцы зімой у інтэрнэце адпачываюць, летам гуляюць у футбол у суседнім Забалоцці. Захапленне маці — кветкі. Красуюць дома і на клумбах у двары. На святы муж і дзеці дораць букеты ці расліны ў вазонах.


Чырвоныя даты адзначаюць усёй сям'ёй. Родныя прыязджаюць. У Марыны Іванаўны пяцёра братоў і сясцёр, у Віктара Мечыслававіча — трое. Амаль усе засталіся на Міёршчыне, часта бачацца, тэлефануюць.


МАЛЕНЬКАЯ ВЁСАЧКА шмат у чым саступае гораду. Няма ФАПа, магазіна, школы, дзіцячага садка. У аўталаўцы не прадаюць тавары для маленькіх дзяцей. Два-тры разы на месяц ездзяць за пакупкамі за трыццаць кіламетраў у райцэнтр.


— Затое тут ціха, спакойна. Гул машын не дакучае. Лес побач. Чыстым паветрам дыхаем, — гаворыць Марына Іванаўна. — Хацелася б, каб у дзяцей было больш магчымасцей для самаразвіцця. Шкада, што школы зачыняюцца. Хлопцы цяпер у Павяцкую ходзяць. Яна ў іх трэцяя пасля Перабродскай і Мілашоўскай. Невядома, дзе дачушка вучыцца будзе.


ПАКУЛЬ Анечка робіць свае першыя крокі, трымаючыся за маміну руку. Усмешкай сустракае з работы тату. Пра штосьці агукае, здзіўляецца, смяецца. І бацькі радуюцца. Маленькай дачушцы, працавітым самастойным сынам, утульнаму дому, дзе пануюць падтрымка і лад. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта